Атэста́цыя. Ст.-бел. атестация з 1627 (Гіст. мовы, 1, 257). Рус. аттестация з 1719, укр. атестація з 1668. З лац. attestatio праз польск. atestacja (Булыка, Запазыч.); такое ж паходжанне рускага слова (Шанскі, 1, А, 174). Паводле Крукоўскага, Уплыў, 78, сучаснае беларускае слова — праз рускую, што не выключана, паколькі не засведчаны працяг старабеларускага слова ў пісьменнасці; аднак слова магло падтрымлівацца польскай дзелавой мовай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барта ’тапор’, таксама барда (ст.-бел., гл. Гіст. лекс., 115; Чартко, Дасл. (Гродна), 54; Булыка, Запазыч., 38). Ст.-укр. барта (XVI ст.) ’від шырокай сякеры’. З польск. barta (таксама barda) ’тс’ < с.-в.-ням. barte (гл. Фасмер, ZfslPh, 28, 117). Але, магчыма, запазычанне і непасрэдна з ням. мовы (гл. Чартко, там жа). Сюды адносіцца і бел. барда́ тупая сякера’ (Касп.) з другасным націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бот ’від абутку’. Рус. бо́ты (з XV ст.) ’боты, від абутку’, укр. бот. Запазычанне з ст.-польск. bot (польск. but). Брукнер, KZ, 48, 175 і наст.; Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51; Рудніцкі, 183 (польск. слова < франц. botte, Слаўскі, там жа, або лац. botta, Брукнер, 50). Гл. таксама Кюнэ, Poln., 45; Вахрас, Наим. об., 73; Сцяц., Нар., 147–148; Булыка, Запазыч., 47.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́рмур ’цвёрдая горная парода, якая ўжываецца для архітэктурных і скульптурных работ’ (ТСБМ, Нас., Бес.; швянч., Сл. ПЗБ), марму́рак ’папера, афарбаваная пад мармур’, марму́ркавы ’колерам падобны да мармура’ (Нас.), марвовы ’мармуровы’ (мін., Нар. сл.), ст.-бел. мармуръ, марморъ ’мармур’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marmur, marmor (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Кюнэ, 76), якія з лац. marmor ’тс’ < ст.-грэч. μάρμαρος ’камень’, ’бліскучы камень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́йсца, ме́йсце ’месца’, ’мясцовасць’, ’пэўны ўчастак цела, плацэнта’ (Нас., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ), мін. ’частка агарода, якая знаходзіцца за сцяной замка’ (Яшк.), ст.-бел. мейсце (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miejsce, miejsco ’тс’. Форма мейста ’тс’ (Яруш.) — кантамінацыя польск. miejsce і ст.-бел. мѣсто, дыял. ме́ста ’месца’. Сюды ж ст.-бел. мейский, мейсцкий ’гарадскі’ < ст.-польск. miejski ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Месі́я ’пасланец бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць род чалавечы ад пакут’ (ТСБМ). Яшчэ ст.-рус. мессия, месия ’тс’ (XII ст.), ст.-бел. месия (XV ст.). Форма месіяш ’тс’ (Нас.), ст.-бел. месияшъ, месиашъ, мессияшъ, месыашъ ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mesyjasz ’месія’, якое праз лац. messīas ад ст.-яўр. māsziāh ’памазаны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Місцю́к, місьцю́к ’мастак, майстар, знаўца’, ’зух’ (Нас., Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), укр. мистю́к, рус. мастюк. Параўн. яшчэ бел. мастак. Усе з’яўляюцца пераўтварэннем са ст.-бел. майстеръ, майстръ, мастеръ, мистръ, мийстръ ’майстар, начальнік, правіцель’, ’настаўнік’, ’кат’, якія праз ст.-польск. мову прыйшлі з с.-в.-ням. meistere лац. magister ’правіцель; кіраўнік, настаўнік’ (Карскі, Труды, 312; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нага́баць, нагибаці ’знайсці, натрапіць’ (Федар. 2, 45), нагибаты ’знайсці, назбіраць’ (драг., Жыв. сл.), нагабиты ’нагнаць, спасцігнуць’ (Клім.), нагибаті ’сустрэць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. нагабати (накгабати) ’прыгнятаць’ (1388 г.) Булыка (Лекс. запазыч., 37) лічыць паланізмам, што пры наяўнасці зыходнай формы ў іншых славянскіх мовах цяжка давесці. Значэнне ’прыгнятаць’ выводзіцца з ’нападаць’ і узыходзіць да ’хапаць, браць’, характэрна для габиць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрот ’дрот’ (БРС, Байк. і Некр., Сцяшк., Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Ужо ў ст.-бел. дротъ ’тс’ (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 102). Укр. дріт, рус. дыял. дрот. Запазычанне з польск. drót, drut ’тс’ (а гэта з ням. Draht, с.-в.-ням. drât). Фасмер, 1, 542; Брукнер, 95; Кюнэ, Poln., 51; Бернекер, 1, 221; Слаўскі, 1, 170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыктава́ць ’дыктаваць’ (БРС). Рус. диктова́ть, укр. диктува́ти. Ужо ў ст.-бел. было дыктовати, диктовати (з XVII ст.), якое Булыка (Запазыч., 103) лічыць запазычаннем з польск. dyktować (< ням. diktieren). Рус. диктова́ть, паводле Фасмера (1, 514), з ням. diktieren або франц. dicter (< лац. dictāre). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 120) для рус. слова бачыць непасрэдную крыніцу ў польск. dyktować (< франц. або лац.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)