чатырохме́сны, ‑ая, ‑ае.

З месцамі для чатырох, які мае чатыры месцы. Чатырохмеснае купэ. Чатырохмесны аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́дскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да чудзі, які належыць, уласцівы ёй. Чудскія абрады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чха́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чхання, які выклікае чханне. Чхальны газ. Чхальная сутарга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чылі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Чылі, чылійцаў, які належыць, уласцівы ім. Чылійскі архіпелаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабляро́гі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: шаблярогая антылопа — парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх, якая мае шаблепадобныя рогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабрава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шаброўкі. Шабравальная работа. // Прызначаны для шаброўкі. Шабравальны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалфе́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шалфею. Шалфейны пах. // Прыгатаваны з шалфею. Шалфейнае піццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шансане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шансанеткі, які выконваюць шансанеткі. Шансанетная песенька. Шансанетныя спявачкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд шара, падобны на шар. Шарападобныя бактэрыі. Шарападобныя кроны дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шатла́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Шатландыі, шатландцаў, які належыць, уласцівы ім. Шатландская мова.