павуко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да павука, належыць павуку. Павуковыя цянёты.

2. Такі, як у павука. Павуковыя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакліна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Клясці доўга, неаднаразова. Грамабоя такі не мала папаклінала ўся яго радня. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што можна паправіць. [Страйболаў:] — Падлікі, пэўна, не верныя, труба не вытрымала... звычайная памылка, і лёгка папраўная. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэнтава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патэнтаваць.

2. у знач. прым. Такі, на які маецца патэнт. Патэнтаванае лякарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поліметалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у склад якога ўваходзіць некалькі металаў (пра руду). Поліметалічныя руды. // Заняты апрацоўкай такой руды. Поліметалічны камбінат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпражны́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, якога прыпрагаюць. Прыпражны конь.

2. у знач. наз. прыпражны́, ‑ога, м. Конь, запрэжаны ў прыпрэжку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́рны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна разабраць, разняць на часткі і зноў сабраць. Разборны домік. Разборная кніжная паліца. Разборныя гантэлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салідары́зм, ‑у, м.

Тое, што і салідарызацыя. Але ж сёння мы разумеём, чым быў выкліканы такі класавы салідарызм Сыракомлі. Мальдзіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, што добра пераносіць сухасць паветра і глебы, добра расце ў засушлівых мясцовасцях (пра расліны). Сухалюбівы хмызняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад труціць.

2. у знач. прым. Такі, якога труцілі. Тручаная муха. Тручаны таракан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)