катара́кт, ‑а і ‑у, М ‑кце, м.

Спец.

1. ‑у. Вадаспад вялікай шырыні пры невялікай вышыні падзення. Катаракт Ніла.

2. ‑а. Спец. Прыстасаванне для гашэння ваганняў і аслаблення ўдараў, якія ўзнікаюць у машынах, чыгуначных вагонах, аўтамабілях і пад.; дэмпфер.

[Ад грэч. katarrháktēs — вадаспад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кранпрыстасаванне для выпускання вадкасці або газаў’ (ТСБМ, Яруш.). Гал. kraan (там жа, 2, 722). Запазычана праз рус. кран з гал. kraan або ням. Krahn (Шанскі, 2, 8, 370).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клець, ‑і, ж.

1. Традыцыйны сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка. Маці прынесла з клеці кавалак сала. Каваль.

2. Прыстасаванне для спуску і пад’ёму ў шахтах; шахтавы ліфт. Закончылася змена. Як у сне, Мы з клеццю на паверхню паляцелі... Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́фер, ‑а, м.

Прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі, лафеце і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні. «Кіў-гець!» — скрыганулі вагоны, і поезд здрыгануўся, бразнуў крукамі, грымнуў буферамі. Колас. // перан. Прамежкавае звяно, якое аслабляе сутыкненне варожых бакоў. Дзяржава-буфер.

[Англ. buffer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мімікры́я, ‑і, ж.

У біялогіі — прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самааховы. Мімікрыя дае магчымасць хавацца ад ворагаў. // перан. Беспрынцыпнае прыстасаванне да асяроддзя, да ўмоў жыцця. Для Астраўнова пасада загадчыка гаспадаркі ў калгасе — мімікрыя. Каваленка.

[Англ. mimicry, ад грэч. mimeomai — пераймаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мухало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі мух.

2. Невялікая птушка сямейства вераб’іных, якая корміцца насякомымі і павукамі.

3. Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.

4. Разм. Тое, што і расянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыцэла (у 2 знач.), прызначаецца для прыцэльвання. Прыцэльная рамка. Прыцэльнае прыстасаванне.

2. Які робіцца, вядзецца з прыцэльваннем. Прыцэльная стральба. □ Па ўспышках варожых стрэлаў Людвік вызначыў месца кулямётнага гнязда і адкрыў прыцэльны агонь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сігналіза́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сігналізаваць.

2. Сістэма сігналаў, якая прымяняецца дзе‑н. Гукавая сігналізацыя. Марская сігналізацыя.

3. Прыстасаванне для падачы сігналаў. Загадалі выключыць святло [немцы] па ўсёй пуцявой сігналізацыі, у семафорах, у стрэлках, у воданапорных калонках. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уклю́чына, ‑ы, ж.

Прыстасаванне для замацавання вясла на борце лодкі. Уключына рулявога вясла. □ Бразнулі ўключыны, жалезная лодка крута павярнулася і паплыла да майго берага. Чыгрынаў. Унізе стукнула вясло ва ўключыне, і лётчыкі ўбачылі старога, які паказаўся з-за абрывістага берага. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аба́рак ’валік у плузе або возе’ (КСТ) < ст.-польск. bark ’тс’ (да польск. barki ’плечы’). Параўн. абарак або каромысʼолпрыстасаванне для прыпрагання каня’ (КТС). Гл. Мартынаў, SlW, 68, і барак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)