запрапа́сціцца, ‑пашчуся, ‑пасцішся, ‑пасціцца; зак.

Разм. Прапасці, падзецца невядома куды. Вылез з палаткі і Лета. Шырокай далонню правёў па барадзе, падкінуў некалькі галін пад таган. — Дзе ж Хмара запрапасціўся? — спытаў у Кіры, калі яна вярнулася. Лукша. — Дзе ж гэта вы так запрапасціліся? — Начавалі ў тым сяле, што за ляском. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысі́ць, рышу, рысіш, рысіць; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бегчы рыссю (пра коней і інш. жывёл).

2. Ехаць на кані рыссю. Праз некалькі хвілін з двара выехалі чатыры верхавыя і дзве рысоркі, на якіх сядзела восем чэкістаў, а ззаду, на сваёй вараной кабылцы, рысіў Карней Скіба. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статс-сакрата́р, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў. [Звяждоўскі:] — Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Панскай, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Караткевіч.

2. У некаторых капіталістычных краінах — назва вышэйшых урадавых асоб, міністраў і пад.

[Ням. Staatssekretär.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́верс 1, ‑а, м.

Спец.

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, якое засцерагае ад агню з флангаў або з тылу.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

[Фр. traverse.]

тра́верс 2, ‑а, м.

Спец. Пераход альпіністаў на маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

[Ад фр. treversee — пераезд, пераправа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансфарма́тар 1, ‑а, м.

1. Спец. Апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току.

2. Кніжн. Тое, што пераўтварае, відазмяняе ўласцівасці чаго‑н.

[Ад лац. transformare — ператвараць.]

трансфарма́тар 2, ‑а, м.

1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы грым, касцюм і пад.

2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абматаць, апавіць што‑н. некалькі разоў. Уматаць пакунак шпагатам. Уматаць воз вяроўкамі.

2. Матаючы ніткі ў клубок, заматаць унутр што‑н. пабочнае. Уматаць напарстак у клубок.

3. Намотваючы, змясціць у чым‑н., на чым‑н. Вялікага матка ў адзін клубок не ўматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэ́нзлі, ‑яў; адз. фрэнзаль, ‑зля, м.

Рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак і пад. як аздоба. Убачыла Зося праз акно Аўдолю, пакінула на плечы вялікую хустку з фрэнзлямі, выбегла. Крапіва. На другім ложку пад такой жа атласнай коўдрай з фрэнзлямі спіць жонка. Бядуля.

[Польск. frędzla ад ням. Fränsel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бяро́за. Рус. берёза, укр. бере́за, польск. brzoza, чэш. břiza, балг. бре́за, серб.-харв. бре̏за і г. д. Прасл. *berza ’бяроза’. І.‑е. *bherā​xg̑‑. Параўн. літ. béržas, лат. bęr̃zs, ст.-інд. bhūrjáḥ, ст.-ісл. bjǫrk, ст.-в.-ням. birihha ’бяроза’. І.‑е. корань, як думаюць, азначаў ’белы, светлы’: бяроза — *’светлае дрэва’. Сюды ж адносіцца і *berstъ ’бераст’. Праабражэнскі, 1, 24; Бернекер, 52; Фасмер, 1, 154; Брукнер, 45; Слаўскі, 1, 47; Махэк₂, 74 (апошні некалькі іначай). Да выразу бяро́завая каша, гл. Скрыпнік, Мовознавство, 1967, № 2, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастамя́жына ’старая жывёліна’ (Шат.). Зыходнай можна лічыць форму (без суфіксальнай часткі) кастамяга ’тс’. Экспрэсіўнае па паходжанню слова. Можна меркаваць, што тут мы маем справу са складаным словам (зыходнае *kosto‑ męga < Z *kosto‑męga, да *kostь ’косць’ і *męk‑ ’мяккі’; першапачаткова ’старая жывёліна са старымі, мяккімі ўжо касцямі’). З другога боку, ёсць такія Утварэнні, як, напрыклад, рус. костомьіга ’пакінуты ў полі касцяк’ (Даль), дзе першая частка слова тая ж, што ў кастамяжыне; некалькі розныя, але, відаць, роднасныя другія часткі⇉мяга і -мыга. Няясна. Няма ў Трубачова, Эт. сл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўне́р ’каўнер’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат., Сцяшк.). У ст.-бел. мове ў формах колнеръ (1515), ковнеръ (1608); гл. Булыка, Запазыч., 162. У дыялектах мае і некалькі іншыя значэнні: ’пояс у штанах’ (Сцяшк. МГ), ’манжэты’ (каўнярцы́, Касп.), запазычана і ў іншых мовах. Параўн. рус. ковне́рь, ко́лнер, кавне́р і г. д. (са значэннем ’высокі футравы каўнер’), укр. ко́внір, ко́вмір. Непасрэднай крыніцай запазычання для ўсх.-слав. моў з’яўляецца польск. kołnierz (< с.-в.-ням. koller, kollier < франц. collier (< лац.). Фасмер, 2, 271; Слаўскі, 2, 367; параўн. яшчэ Кюнэ, Poln., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)