сы́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан сытага. Хада .. [рысі] была цяжкая і марудная, яна ледзь рухалася ад сытасці і, відаць, не хацела ці не магла ўступаць у бойку. В. Вольскі. Так і дыхала са здымка сытасцю, задаволенасцю, камфортам. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмідо́р, ‑а, м.

1. Адзінаццаты месяц французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793–1805 гг.

2. Контррэвалюцыйны пераварот у Францыі 9 тэрмідора, у выніку якога была ліквідавана рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура якабінцаў і пакладзены канец рэвалюцыі 1789–1794 гг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэнч, ‑а, м.

Прыталеная куртка ваеннага крою з чатырма накладнымі кішэнямі і хлясцікам ззаду. Шырокія плечы .. [начальніка] аблягаў фрэнч ахоўнага колеру, абцягнуты шырокім раменным поясам. Чарнышэвіч. На .. [Купалу] была белая сарочка, .. адкрыты суконны фрэнч з чатырма нашытымі зверху кішэнямі. Рамановіч.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церусі́ць, церушу, цярусіш, цярусіць; незак.

Разм. Тое, што і церушыць. Пачынаў церусіць дробны дожджык. Гартны. Церусіў дробны асенні дожджык, далеч была заслана імгою, дзьмуў пранізлівы халодны вецер. Сачанка. Лета мінула, І ліст пажаўцелы Восень цярусіць на дол. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́расць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць яраснага (у 2 знач.); разлютаванасць, раз’юшанасць, злоснасць. Ёсць радасць у ярасці бою. Жылка. Дзікая забава фашысцкіх бандытаў прывяла Палазка ў ярасць. Колас. У халодных ксяндзоўскіх вачах была не злосць, а звярыная ярасць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вапі́ць ’плакаць, быць’ (Нас.). Рус. вопить, ст.-рус. въпити, вопити, укр. вопити, чэш. úpěti, славац. upeť, балг. въпия, серб.-харв. ӳпити, ва̀пити, ц.-слав. въпити. Прасл. *vъpiti < *ъpiti з’яўляецца гукапераймальным. З прасл. слова была запазычана ў прагерманскую мову (Мартынаў, Лекс. взаим., 190–192). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 349–350; Шанскі, 1, В, 160; БЕР, 1, 207–208; Скок, 3, 565; Махэк₂, 669, 705.

Ва́піць ’бяліць вапнаю’ (Касп.). Да вапа (гл. вапна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ль — часціца ў словах: хтоль, штоль, якіль ’хто-небудзь і г. д.’ (Янк. 3.), як і рус. ‑ль з’яўляюцца другаснай формай з прасл. ‑li (укр. ‑ли). Паводле Зубатага (Studie, 2, 52–54), яна спачатку была часціцай настрою (параўн. рус. ты река ли моя, реченька або сторона ли моя, сторонушка), пасля з яе развіліся ўзмацняльная і абмежавальная функцыі, пазней альтэрнатыўная, якая выражалася ў пытанні. Больш падрабязна гл. ESSJ SG (2, 409–413).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назоўны (склон). Агульнаеўрапейская калька з лац. nominativus, параўн. рус. именительный (ад имя), польск. mianownik (ад miano ’імя’, mianować ’называць’) і г. д. (гл. Словарь славянских лингвистических терминов, т. 1. Прага, 1977, 344); апошні тэрмін або, магчыма, укр. називний (відмінок), з’явіўся непасрэдным узорам калькавання. У далейшым, паводле адносін лац. nomen ’імя’ — nominativus ’назоўны склон’, шляхам семантычнай кандэнсацыі была створана пара назоўны склонназоўнік з пераасэнсаваннем значэння ’форма, якая выступае ў назоўным склоне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёрзаць, ёрзацца ’неспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус. ёрзать ’неспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзунья ’распусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інвалі́д. Першакрыніца: лац. invalidus ’бяссільны, нядужы’. Для беларускай пасрэднікам магла быць руская (Крукоўскі, Уплыў, 72) ці польская мова. У рускай инвалид у першай палавіне XVIII ст. з франц. invalide (Шанскі, 2, I, 66; Фасмер, 2, 130; Біржакова, Очерки, 363). На карысць польскай крыніцы ст.-бел. инвалидовати ’адмяняць’ (1637 г.) < ст.-польск. inwalidować < с.-лац. invalidare (Булыка, Лекс. запазыч., 30). У польскай была вядома форма inwalid без ‑a на канцы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)