адмаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Прамахаць пэўны час чым‑н. Хлопцы адмахалі.. косамі цэлы тыдзень. Машара.

2. што. Разм. Прайсці, праехаць вялікую адлегласць. П[е]рад ім [аграномам] ізноў шляхі ляжаць, І мусіць ён спяшацца — Яшчэ патрэбна адмахаць, Напэўна, вёрст дванаццаць. Броўка.

3. Разм. Хутка, спрытна зрабіць, выканаць што‑н. [Шпулькевіч] чакаў, пакуль Стафанковіч [увайшоўшы ў сабор] адмахае сваю норму крыжоў і стане на сваё месца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сара, сора́ ’зачэпы на дне ракі’ (ТС). Параўн. рус. на Волзе сор ’усялякая перашкода (камяні, кусты) для цягі судна лінай’, якое Даль (4, 276) дае ў гняздзе сор ’смецце’, а таксама тэрміналагічнае ж. р. сора́ ’пячное і іншае смецце, якое апрацоўваецца для здабычы часціц серабра і золата, якія туды трапілі’. Змяненне рода можа быць абумоўлена прафесійным словаўжываннем. Няпэўна; генетычная тоеснасць або запазычанне рус. сор, сора? Тады няяснымі застаюцца шляхі запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́ды, ‑аў; адз. няма.

1. Сукупнасць звестак, якія раскрываюць аб’ектыўныя заканамернасці жыцця. Грунтоўныя веды. Сталыя веды. □ [Маці:] — Бацька твой, як ты і сам чуў, і лектар неблагі. Людзям ён перадае веды, лекцыі чытае. Даніленка. // Дасведчанасць у якой‑н. галіне. Настаўніца суцішыла дзяцей і асцярожна пачала правяраць іх веды. Васілевіч.

2. Навука. Шляхі да ведаў і культуры. Цяга да ведаў. □ [Краеўскі:] — Свет асвятляецца сонцам, а чалавек — ведамі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгрыме́ць, ‑міць; зак.

1. Перастаць грымець (пра гром). Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, І пяюць на сто ладоў сініцы — Пэўна, упіліся ад расы. Панчанка. Дождж прамачыў наскрозь Лясныя нетры. Гром адгрымеў. Чуваць быў толькі звон. Свірка. // Скончыць грымець (пра што‑н. гучнае). Адгрымеў развітальны салют з вінтовак. Лынькоў.

2. перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. буйнае, шумнае). Адгрымела слава. □ Змоўклі бітвы. Развеяўся дым. Адгрымелі часы баявыя. Броўка. Вайна адгрымела. Салют Уславіў шляхі перамогі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.

1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар. Куляшоў.

2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят. Броўка. // Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міра́ж, ‑у, м.

1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце ўзнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў або ўчасткаў неба ў выніку заломвання сонечных праменняў у нераўнамерна нагрэтых слаях атмасферы. І раптам Засмужац перад сабой убачыў агеньчык. Ён не паверыў, нават напалохаўся, з трывогай падумаў, што гэта міраж. Мележ.

2. перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, тое, што не можа здзейсніцца. Штодзень святлей, шырэй разлогі, І гэта не міраж. Ідуць-бягуць шляхі-дарогі, змяняецца пейзаж. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыні́ць (прыні́ці) ’прымацоўваць паплёт паверх саломы’, пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ТС; лун., столін., ЛА, 4). Падаецца, што можна прапанаваць два шляхі ўтварэння дзеяслова. Найбольш верагодны — вытворны адсубстантыўны: ад назоўнікаў пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы, якія ў сваю чаргу утварыліся як размоўныя другасныя карэляты першасных пры́мі́ца, прамі́ца, параўн. асабліва прімні́ца ’паплёт (у страсе паверх саломы)’, гл. пры́міна. Другая магчымасць — семантычны перанос з адначасовым сцяжэннем ткацкага тэрміна прыні́ціць ’прывязаць кабылку ў ніце’ (брагін., Нар. сл.), прэфіксальнае да ні́ціць (гл.), у гэтым выпадку назоўнікі кшталту пры́ні́ца маюць аддзеяслоўнае паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуга́р ’чарка, келішак’ (Шн. 2), пугарчык ’тс’ (Шн. 3, Цых.), ст.-бел. пугарь (1635), ст.-укр. погарь (XVI ст.), на думку Булыкі (Лекс. запазыч., 101), перанята са старапольскай, аднак не выключаны і іншыя шляхі запазычання, параўн. славац., венг. pohar ’келіх, чаша’ і сцвярджэнне Банькоўскага, што ў польскай мове“to regionalne lwowskie słowo rozpowszechnili poeci romantyczni” (Банькоўскі, 2, 963). Разам са славен. pehar ’кубак’, серб.-харв. nexäp, behar, рум. pähar лічыцца “балканскім словам нямецкага паходжання”: ст.-в.-ням. *pehhäri/ behhäri < с.-лац. biccańum (апошняе засведчана ў глосах і мае няясную матывацыю, гл. Скок, 1, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Хадзьбой, яздой пракладваць (дарогу, шлях і пад.). А прыгледзішся — і выходзіць: сцежка тая не сцежка, а дарога, бо торыць і брукуе яе народ. Лужанін. Кожны па-свойму ўмудраўся, лаўчыўся. Кожны торыў дарогу з лесу да свайго гумна. Бядуля. // перан. Пракладваць шлях у жыццё, у будучыню. Самі мы шляхі наперад торым. Лойка. Вашы продкі і вы з цемры торылі шлях, Ад якога цяпер больш дарог у жыццё, Чым на небе святых. Занядбаў я касцёл. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рахма́ны ’спакойны, нязлосны (пра звяроў, жывёл)’, ’памяркоўны, згаворлівы, дабрадушны, лагодны, ласкавы (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Растарг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’ціхі, сумленны’ (Ян.), рохма́ны ’вялы, хваравіты’ (Мат. Гом.), ст.-бел. рахманый, рохманый ’тс’. Параўн. укр. рахма́нний ’смірны, ціхі’, рус. рахманный ’ціхі, смірны; дзівакаваты; лянівы; вясёлы’, польск. rochmanny ’пра ручнога звера ў параўнанні з дзікім’ (з усходнеславянскіх моў, Брукнер, 459). Хутчэй за ўсё з гебр. rah̥ămānî ’спачувальны, літасцівы’ (Пятровіч, PC, 2005, 103), ці тат. праз тур. rachman ’лагодны’ < араб. rahmān ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196). Пра іншыя шляхі і крыніцу запазычання гл. Фасмер, 3, 450; Жураўлёў, Язык и миф, 451–452.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)