праве́зці сов.
1. в разн. знач. провезти́;
шафёр ~вёз мяне́ каля́ тэа́тра — шофёр провёз меня́ во́зле теа́тра;
п. два кіламе́тры — провезти́ два киломе́тра;
п. пасажы́ра без біле́та — провезти́ пассажи́ра без биле́та;
2. прокати́ть;
~вязі́ мяне́ на машы́не! — прокати́ меня́ на маши́не!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́садзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
1. Даць магчымасць, дапамагчы сысці або прымусіць выйсці (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіць пасажыраў. Высадзіць дэсант.
2. Перасадзіць расліны з парніка ў глебу. Высадзіць расаду.
3. Абсадзіць што‑н. па краях раслінамі. Высадзіць дарогу дрэвамі.
4. Разм. Выбіць моцным штуршком. Высадзіць дзверы. Высадзіць шыбу.
5. Разм. Высунуць што‑н. знутры. Малады шафёр з зайздроснай усмешкай высадзіў галаву з кабіны. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліха́ч, ‑а, м.
1. Неадабр. Вадзіцель машыны, які з-за самахвальства грэбуе правіламі бяспекі язды. Шафёр [цяпер] вёў машыну з асцярожнасцю вучня: куды знік той ліхач, які ляцеў па лясной дарозе з хуткасцю ветру. Шамякін.
2. Уст. Фурман экіпажа, запрэжанага добрым жвавым канём, а таксама экіпаж з такім канём. Я пагнаў сані пад самы флігель, адгарнуў футравую папаху. Так рабілі тыя ліхачы, што аднаго разу прывозілі паноў у нашу карчму. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Прыйсціся па густу. [Прахор:] — Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца [хата] ці не ўпадабаецца. Зарэцкі. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Відаць, матыў нейкай новае песні ўпадабаўся яму. Кавалёў.
2. Палюбіцца, спадабацца. [Вашыновіч:] — От бо маладыя цяпер якія! Я ж кажу, няхай здаровы жывуць.. Табе яна ўпадабалася, то ты бяры яе сабе на здароўе, але будзь ты чалавекам! Чорны. Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. каго. Аклікаць, зваць. — Цімох! Кірыла! — нарэшце гукае .. [дзед Мірон]. — Падыйдзіце .. сюды! Даніленка. Ля варот яго хтосьці паклікаў. Павярнуўшы галаву і ўбачыўшы таго, хто яго гукаў, Мікола сумеўся. Сіняўскі.
2. Гучна гаварыць, крычаць. — Паехалі! — гукае шафёр. Ракітны. На двары гулі машыны, і на кагосьці ўсё гукала дзяжурная: — Ну, толькі звязі маю хустку! Адамчык.
3. Абл. Гаварыць, размаўляць. Ля клуба стукаў рухавік. Дзяўчаты гукалі ў халоднай і ядранай маладой начы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абара́нак, ‑нка, м.
1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе. Колас.
2. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў.
3. у знач. прысл. абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам.
•••
Дзірка ад абаранка гл. дзірка.
Зарабіў на абаранкі гл. зарабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак.
1. што і без дап. Спыніць пры дапамозе тормаза; збавіць ход тормазам. Вылецелі пяць матацыклістаў. Яны затармазілі матацыклы, і адзін з іх падбег да людзей. Шамякін. Шафёр.. зрабіў правы паварот, але раптам рэзка затармазіў. Васілёнак.
2. Спыніцца, збавіць свой ход. Каля маста пярэдні грузавік, а за ім і іншыя затармазілі. Мележ. Вагоны ўздрыгануліся і рэзка затармазілі. Няхай.
3. перан.; што. Разм. Затрымаць, зацягнуць развіццё чаго‑н. Затармазіць справу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазагара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Загараць некаторы час. Пасля трывог і паходаў прыемна было выкупацца ў моры, паляжаць на цёплай гальцы і пазагараць. Бачыла. // перан. Разм. Пачакаць некаторы час. Аказваецца, варожая авіяцыя разбурыла мост праз раку. — Прыйдзецца пазагараць, пакуль пантоны павядуць, — паведаміў шафёр, які паспеў пабываць на беразе. «Звязда».
2. Загарэць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці яшчэ больш, чым дарослыя, пазагаралі і ад загару, і ад пылу зусім чорныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапчы́на, ‑ы, м.
Разм. Малады чалавек, дзяцюк. І вось у гэты час да нас падышоў высокага росту, добра адзеты хлапчына гадоў дваццаці. Пальчэўскі. — Памесцімся, — супакоіў нас шафёр, вясёлы гаваркі хлапчына, відно, вялікі ахвотнік да сваіх дарожных стрэч і знаёмстваў з самым розным людам. Васілевіч. // Рослы, плячысты малады чалавек. [Бацька:] — Мужчына ж, канешне! Эх, а хлапчына які вялікі вырас за гэтыя чатыры гады. Мележ. Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закалыха́ць 1, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго.
1. Калышучы, прымусіць заснуць. Каця закалыхала сваю дачку, сядзела і глядзела на вуліцу, на маладзенькі залаты клён. Гаўрылкін. // перан. Супакоіць ласкавымі словамі, лагодным тонам. Тон [рэдактара], яго чалавечая лагоднасць неяк закалыхалі, супакоілі мяне, і я мо нават на момант паверыў яму. Сабаленка.
2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць. — Зусім закалыхала, — рашае шафёр, памагаючы ўрачу падняцца па прыступках ганка і ўвайсці ў дом. Гарбук.
закалыха́ць 2, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак.
Пачаць калыхаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)