залаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак.

Абл.

1. каго-што. Злавіць, захапіць. [Ганна:] Дык ты, Зоська, глядзі, асцерагайся. Чорт яму.. верыў, гатоў яшчэ залазіць дзе адну, ды... Крапіва.

2. Атрымаць (удар). [Мікіта:] Вой! вой! вой! Залавіў па пальцы! Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфуфы́раны, ‑ая, ‑ае.

Разм. іран. Занадта пышна і без густу адзеты. На Васілёва вяселле [Святлана] прыязджала, як краля — расфуфыраная, у моднай сукенцы. Даніленка. — Які ён з сябе? — Расфуфыраны такі хлюст. Толькі твар нібы на ім чорт гарох малаціў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дан, -ну м. ла́дан;

ды́хаць на л. — дыша́ть на ла́дан;

бая́цца як чорт ла́дану — боя́ться как чёрт ла́дана

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нядо́брае ’нечысць, нячысцікі’ (Мат. Гом.), параўн. укр. недобрийчорт’. Табуізаваная назва, створаная з мэтай засцярогі; параўн. нячы́сты ’тс’. Сюды ж нядо́брыцца ’нездаровіцца, нядужыцца’ (жлоб., Жыв. сл.). Гл. добры, параўн. у прамым значэнні нядо́бра ’няўдобіца’ (Сл. ЦРБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малева́ть несов., разг. малява́ць;

не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют посл. не такі́ стра́шны чорт, як яго́ малю́юць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сліня́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, у якога з рота цячэ сліна. Слінявае дзіця. // Пакрыты слінай, мокры ад сліны. Слінявыя губы. Слінявы рот. / у груб., лаянк. выразах. Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго [незнаёмага] ў грудзі. — Адыдзі, чорт слінявы! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каду́кчорт, д’ябал’ (БРС, ТСБМ; слонім., Арх. Бяльк.; пін., Булг.; чач., Жыв. сл.; драг., З нар. сл.; чаш., сен., Касп.; КЭС, лаг.; Мат. Гом.; ст.-дар., Нар. сл.; Нас., Нас. Сб. посл., Некр., Нік. Напаў., Нік., Няч., Рам., Сцяшк., Федар., Шат.), ’лясун’ (Мат. Гом.), ’няшчасны выпадак’ (Нас.), у выразах: а кадук яго ведае (Бір. Дзярж.), кадук яго вазьмі (Сержп. Грам.), кадук не бярэ (Янк. БФ). Нікіфароўскі (Няч.) адзначае: «…от першабытных у свеце злачынцаў уцалелі некаторыя асобіны, рассеяныя па зямлі — гэта кадукі». Там жа, 45–46: «…кадук падобны здалёк на капу сена, ворах моху». Раманаў (Рам. 8) удакладняе, што кадук — «разнавіднасць чорта, які жыве ў старых гмахах, вадзяных млынах і г. д.». Укр. кадук, паводле Грынчэнкі, ’род хваробы’ і ’д’ябал, чорт’. Рус. уладз., смал. кадук ’падучка’, росл., смал. ’д’ябал, чорт’, зах.-бран. ’лаянка’. Запазычана з польск. kaduk (такія ж і іншыя значэнні), дзе ў помніках сустракаецца з XVI ст. Значэнне ’падучка’ вядома ў гаворках; літар. толькі выраз do kaduka ’да д’ябла’. Слаўскі (2, 17) лічыць, што значэнне ’чорт, д’ябал’ з’явілася ў XVIII ст. на базе ’хвароба’. Як аргумент прыводзіцца спасылка на паралельнае ўжыванне choroba і kaduk, kat, diabeł у праклёнах. Крыніцай польск. слова з’яўляецца лац. cadūcus ’хворы па падучку і інш.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нягі́дны ’дрэнны, шкодны’ (Касп.), ’чорт, нячысцік’: «Нябожчыца Міхасіха бачыла нявіднага» (Гарэцкі), сюды ж нягоднік ’нягоднік’ (Касп.). Украінізм? Параўн. укр. негідний ’няварты, паганы, агідны, брыдкі’, негіднік ’нягоднік’, аднак геаграфія слова пярэчыць такому дапушчэнню. Відаць, кантамінацыя нягодны і агідны (гл. агіда, гідзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́тычорт’ (Інстр. 2). Табуіраваная назва міфалагічнай істоты паводле знешняй прыметы — наяўнасці рогаў. Да ро́г1 (гл.), параўн. рага́тка ’рагатая карова’ (Мат. Гом.; брасл., глыб., талач., леп., ЖНС); з няясным значэннем (’неўпарадкаваная’?): хата рагата, дзела ў ёй шмат (Сержп. Прык.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарця́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цяцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і чорт (ужываецца як фамільярна-грубаватае слова-зваротак). — Часам так схаваецца, чарцяка [грыб], што ўсё лісце пераграбеш — няма. Сачанка. [Андрэй Чарныш:] — Ах ты, чарцяка, думаю, а самому чамусьці дужа радасна стала. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)