чарцяка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цяцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і чорт (ужываецца як фамільярна-грубаватае слова-зваротак). — Часам так схаваецца, чарцяка [грыб], што ўсё лісце пераграбеш — няма. Сачанка. [Андрэй Чарныш:] — Ах ты, чарцяка, думаю, а самому чамусьці дужа радасна стала. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)