прыпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Злёгку напудрыць. Прыпудрыць нос. // Злёгку засыпаць; прыцерушыць. А там [у лузе] трава — касцу па плечы, А там раса — буйней гароху, А там, як цёплы прысак з печы, Прыпудрыў лёгкі пыл дарогу. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастры́чнік, ‑а, м.

1. Дзесяты месяц каляндарнага года. Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убранні кланяліся цягніку. Шамякін.

2. (з вялікай літары). Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г., а таксама яе гадавіна 7 лістапада. Перамога Кастрычніка. Свята Кастрычніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рай, ‑ю, м.

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі. Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. Грамовіч.

2. Чарада пералётных птушак. Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі цёплы. Расстаюся з бацькам Енісеем, Добры ён, прывёў мяне сюды І ў душы цяплюткі жар пасеяў На бязмежжах вечнай мерзлаты. Калачынскі. Ну, як не ўспомніць Чэрвень загарэлы! Дакошвае лугі — знаходзіць гнёзды, Кладзе ў яе [шапку] цяплюткіх птушанят. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўку́нчыкі ’камары’ (Сцяшк.), ’камары, што мітусяцца ў паветры клубком, таўкуць мак’ (Скарбы), ’від камароў’ (шчуч. Жыв. св.). Параўн. рус. дыял. толку́н ’камарыны рой (у цёплы летні вечар)’. Да таўчы́ся ’рухацца, таптацца на адным месцы’, гл. таўхаць, таўчы, адносна рускага слова гл. Фасмер, 4, 72 (параўноўвае з рус. толку́чка, гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; незак., каго-што.

Надаваць больш малады выгляд. Гадоў .. [рыбаку] было можа трыццаць з гакам, але твар быў да чарнаты загарэлы і гладка паголены, і гэта прыкметна маладзіла яго. Чыгрынаў. Цёплы духмяны вецер .. малодзіць шчокі і весела плюшчыць вочы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.

Прабраць, пранізаць (пра холад, вільгаць і пад.). — Вецярок вясновы, здаецца, і цёплы, а на самай справе.. адразу прахопіць. Шамякін. // безас. Праняць, прадзьмуць, выклікаўшы прастуду. Прахопіць цябе ветрам — вось табе і кашаль і розныя іншыя непрыемнасці. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пульсэ́ткацёплы рукаўчык, манжэта, нацэўнік, напульснік’ (ТСБМ; Сл. рэг. лекс.; ашм., Стан.), ’своеасаблівы ўзор вязання, якое моцна расцягваецца; гэтым узорам пачынаюць вязаць шкарпэткі, рукавіцы’ (маладз., Янк. Мат.; Жд. 1), pulzétki ’трыкатажны выраб з цёплых нітак, што надзяваюць на цэўкі рук’ (Варл.). Запазычана з польск. pulsetka ’тс’, ад puls ’пульс; цэўка рукі, дзе адчуваецца пульс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дождж / моцны праліўны: лівень, залева / цёплы імжысты: грыбасей (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

па́хкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае моцны пах; пахучы. Мяне чакае цёплы сырадой у меднай конаўцы, луста пахкага, спечанага на дубовых лістах хлеба. Сачанка. Калі ўжо ехалі дрогкім бальшаком у фурманцы, набітай пахкім сенам, Паўлік засмяяўся: — А я цябе і павіншаваць забыўся. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)