пусты́р, ‑а, м.

Незабудаваны, запушчаны ўчастак; пустка. Праехалі Варшаву па прыгожых вуліцах і па пустырах, дзе ляжыць у ярусах цэгла, мінулі будынкі і, урэшце, выехалі ў чыстае поле. Пестрак. Аралі за Крыніцай пясчаны пустыр — голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́нный в разн. знач. фасо́нны;

фасо́нное желе́зо фасо́ннае жале́за;

фасо́нное литьё фасо́ннае ліццё;

фасо́нный кирпи́ч фасо́нная цэ́гла;

фасо́нная труба́ фасо́нная труба́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус. пли́нтус (з XIX ст.) з лац. plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч. πλίνθοςцэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шамо́т, ‑у, М ‑моце, м.

1. Вогнетрывалая гліна або кааліп. Пойдуць у цэнтр і на поўдзень караблі, гружаныя дынасам і шамотам, патрэбнымі для домен і вагранак. Галавач.

2. Вогнетрывалая цэгла з такога матэрыялу або з прымесямі такога матэрыялу. На фасадных плоскасцях [кафэ «Журавінка»] бачна абліцоўка сцяны плітамі з шамоту. «Маладосць».

[Ад фр. chamotte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пліта́, плыта́, плі́тка ’вялікі плоскі камень або кавалак металу з роўнай паверхняй’, ’кухонная печ з канфоркамі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Яруш., Сл. ПЗБ; навагр., астрав., воран., Сцяшк. МГ), ’засохлы камяк зямлі на засеяным полі’ (Яшк.), ’ссохлая луста зямлі, крыга’ (ТС), ’вялікі кавалак апрацаванай гліны’ (клец., ЖНС), плі́та ’вялікая крыга’ (лёзы., Яшк.), пліта́ ’тс’ (лёзн., ЛА, 2), ’памост ці камень на беразе рэчкі, дзе мыюць бялізну’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), ’вялікі кавалак сала’ (лун., мазыр., Шатал., ЛА, 4), плі́ты ’брыкет’ (Сцяшк. Сл.), пліта́ ’раскладка снапоў для малацьбы’ (рагач., ДАБМ, камент., 872), ’застаронак у гумне’ (кіраў., рагач., бабр., ЛА, 2), плі́та ’тарпа сена, саломы, снапоў’ (кіраў., Нар. сл.), пліта́ ’сцірта’, ’зляжалы пласт сена’ (рагач., гродз., Сл. ПЗБ; рэч., ЛА, 2), пліта́ ’касцёр дроў’, плі́та ’тс’ (асіп., жлоб., рагач., бабр., ЛА, 1), ст.-бел. плитка ’адзінка колькасці солі’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. пли́та, рус. плита́ ’пліта’, стараж.-рус. плита ’кавалак каменя з плоскай паверхняй’, ’цэгла’, польск. plitaбел.), płytaукр.), балг. пли́тацэгла’, магчыма, серб.-харв. пли̏тица ’плыткая міска’. Звычайна збліжаюць са ст.-грэч. πλίντοςцэгла’ (Фасмер, 3, 283). Магчыма, некаторыя лексемы (напр., балгарская) узыходзяць да навагрэч. πλίθαцэгла з гліны і саломы’ (БЕР, 5, 354), аднак трэба прыняць пад увагу пашырэнне (усх.-слав. тэрыторыя) і суаднесці з літ. plytéti ’распасцірацца’, plìsti ’тс’, у такім выпадку можна гаварыць аб лексеме пліта́ як аб балтызме (Банькоўскі, 2, 610). Сюды ж плітня́к ’вапняковая ці пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты’, плітава́ць ’абчэсваць камень у выглядзе пліткі’ (Шат.), плі́тка ’кара’ ў выразе: пліткай узяцца ’пакрыцца струпамі’ (докш., Сл. ПЗБ), плі́ты ’прыступкі ганка з каменю’ (воран., Сцяшк. МГ), плітоўка ’расколатыя на кавалкі камяні’, плітоўнік ’малаток для расколвання камянёў на кавалкі’ (Скарбы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчэ́бень, ‑ю, м.

1. Біты, раздробнены камень, цэгла і пад., які прымяняецца для будаўнічых работ і пракладкі дарог.

2. Дарожнае пакрыццё, дарожны насып, зроблены з такога каменю, цэглы і пад. Тут [на Малахавым кургане] шчэбень церлі танкі ў пудру, І раптам нашае: — Палундра!.. Смагаровіч.

3. Асадачная горная парода, якая складаецца з невялікіх неабкачаных востравугольных абломкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клі́нкер, ‑у, м.

1. Вельмі моцная цэгла, якая не ўбірае вільгаці і ідзе на машчэнне дарог, для насцілу падлогі ў прамысловых будынках і пад. [Сашка Стафанковіч] на адной з станцый убачыў праз вагоннае акно выбрукаваны клінкерам перон. Што такое клінкер, ён ведаў з прачытанага ў газеце артыкула. Чорны.

2. Абпаленая да спякання цэментная сыравіна ў выглядзе цвёрдых кускоў.

[Англ. clinker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус. пск. плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).

Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабі́цца, раблю́ся, ро́бішся, ро́біцца; незак.

1. (часцей ужыв. як звязка ў састаўным іменным выказніку). Станавіцца.

Р. вясёлым.

Чалавек робіцца майстрам у час працы.

Рабілася (безас.) млосна.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, тварыцца.

Бацька добра ведаў, што рабілася ў хаце.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’яўляцца, утварацца (разм.).

Калі яна смяялася, на шчочках рабіліся ямачкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырабляцца з чаго-н.

Цэгла робіцца з гліны.

Што яму робіцца (зробіцца)! (разм.) — нічога з ім не здараецца, нічога з ім не будзе.

|| зак. зрабі́цца, зраблю́ся, зро́бішся, зро́біцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Папяровы скрутак з чым-н.

Завінуць рэчы ў п.

2. Папяровы, поліэтыленавы і пад. мяшочак для прадуктаў.

3. Канверт з пісьмом афіцыйнага прызначэння.

Сакрэтны п.

4. У некаторых спалучэннях: камплект дакументаў, афіцыйных папер.

П. ідэй.

П. акцый (доля акцыянера ў акцыянерным таварыстве; спец.).

5. Штабель, стос грузаў, змешчаных на паддон (спец.).

Цэгла ў пакетах.

Індывідуальны (перавязачны) пакет — спецыяльна ўпакаваная гатовая павязка для накладання на рану пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.

|| памянш. паке́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. паке́тны, -ая, -ае (да 1—3 і 5 знач.).

Пакетныя перавозкі грузаў (на паддонах; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)