перастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым‑н., залішне пастарацца. І Анюта перастаралася. Карычневы пухір вырас значна большы, чым ён вырастаў кожны раз, калі яго надзімалі раней. А гэта прывяло да бяды — цацка лопнула. Корбан. [Цімохін:] — А капец той сам старшыня завяршаў .. Прыбег на поле, схапіў рыдлёўку і засыпаў капец зямлёй. Ды, відаць, перастараўся, зашмат зямлі накінуў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўчо́к 1, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да воўк.

ваўчо́к 2, ‑чка, м.

1. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.

2. Разм. Невялікая круглая адтуліна ў дзвярах турэмнай камеры для назірання за вязнямі. У дзвярах быў прароблен ваўчок, круглая дзірка, каб варта магла бачыць, што робіцца ў камеры. Колас. // Вочка ў дзвярах кватэры.

•••

Круціцца ваўчком гл. круціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́баўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.

1. Тое, што і забава. [Пятро Захаравіч] перагортваў альбом проста так, дзеля забаўкі, але хутка зацікавіўся не на жарт. Краўчанка. Праз нейкі час рыба пачала браць прынаду. Кравец захапіўся гэтай забаўкай. Чорны.

2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка. З гліны пеўнікі-свісткі — Забаўкі для малых. Броўка. Паходня пазіраў то на забаўкі на стале, то на Марынчын твар. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самастрэ́л 1, ‑а, м.

1. Старажытная зброя для кідання стрэл і камення, якая складаецца з лука з прыкладам і спускавога механізма. // Дзіцячая цацка ў выглядзе такой зброі.

2. Спец. Пастка спецыяльнай канструкцыі на шашкоў, якая нагадвае лук.

самастрэ́л 2, ‑а і ‑у; м.

1. ‑у. Наўмыснае раненне самога сябе (з мэтай ухілення ад ваеннай службы). Сапраўдны салдат ніколі не зробіць самастрэлу. Гурскі.

2. ‑а. Разм. Салдат, які знарок раніў сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дрынду́шка ’частушка’, ’дробязь, цацка’ (БРС), дрындуха ’частушка’ (Шат.). Параўн. у Насовіча: дры́ндаць ’ленавацца; хадзіць, спяваючы’, дры́нда ’гультай’, ’від плуга’. Слаўскі (1, 172) прыводзіць вялікую групу слав. слоў са шматлікай семантыкай і лічыць, што гэта ўсё лексемы гукапераймальнага характару. Параўн. польск. drynda ’вазок’, dryndač ’павольна ехаць, трэсціся на возе’, укр. дри́нда ’вазок’, дри́ндати ’бегчы рыссю’, серб.-харв. др̏ндати ’балбатаць, размаўляць’ і г. д. Паводле Сл. паўн.-зах., дры́ндаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ < польск. dryndać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фінціклю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Цацка, упрыгожанне. Пакой прыбраны па-панску, усялякіх там фінціклюшак на сталах ды этажэрачках. Машара.

2. звычайна мн. (фінціклю́шкі, ‑шак). Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы. Усё гэта далёкія ад сур’ёзнай справы фінціклюшкі.

3. Пустая, несур’ёзная жанчына, якая думае толькі пра ўборы і гульні. [Апанас:] — Яна [Вольга] мяне гэтымі днямі здумала вучыць — фінціклюшка. Пестрак. [Зыль:] А да мяне прыходзілі. [Гарнец:] Хто? [Зыль:] Прышчэпа. А з ім нейкая фінціклюшка. Казала — настаўніца. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йка ’балбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр. тарата́йка ’лёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус. тарата́йка ’лёгкі вазок’, балг. разм. і дыял. тарата́йка ’старая павозка’, макед. таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Берлаво́кі ’вірлавокі, з вялікімі вачыма’ (Сцяшк. МГ), бєрлаокі ’вірлавокі; бяльматы’ (Лысенка, ССП). Параўн. польск. дыял. barlooki (Махэк₂, 67; адкуль? Няма ў Варш. сл. і ў Карловіча), ст.-чэш. brlooký ’той, хто бегае туды-сюды вачыма’, чэш. brlooký ’косы, касавокі’, brlavý ’косы’ (ст.-чэш.), ’крывы’ (пра верацяно, трубку), ’кульгавы’, славац. brlavý ’косы’, brloočný. Далей параўноўваюць з славен. brlja ’ваўчок’ (цацка), гл. Махэк₂, там жа. Можна думаць пра слав. дзеяслоўную аснову *bьrl/‑ ’круціць, круціцца’. Але зыходзячы з геаграфіі ўсх.-слав. слоў, можна, мабыць, меркаваць і пра запазычанне з зах.-слав. Параўн. яшчэ вірлаво́кі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. прывёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; заг. прывязі; зак., каго-што.

Везучы, даставіць куды‑н. Вясёлы паравічок прывёз неўзабаве на ваганетках.. новых людзей. Чорны. — Кацярынка!.. Запражы каня і прывязі мне доктара... Нікановіч. Андрэй не помніў, як наклаў і прывёз у гумно першыя два вазы. Чарнышэвіч. // Прыехаўшы адкуль‑н., даставіць што‑н. узятае, купленае і пад. Часам прывязе [бацька] звычайны кавалак каменнага вугалю, падае Міколку: — Вось табе новая цацка! Лынькоў. [Люба:] Не ведала, што ты ўмееш чытаць, а то прывезла б кніжак. Мурашка. / у перан. ужыв. Бародзіч прывёз навіну пра Гаруса. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́жалкі ’частка кумпяка (бядра)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. жужулачкі, журжа1 ’назвы цацак, што робяцца з касцей парасячай ці авечай нагі’. Параўн. рус. дыял. раст. журжелкацацка з косці’, ’бабка (для гульні)’, ’доўгая, худая нага’, кур. жижки ’калені’ (націск?). Жу‑, як і ў іншых згаданых словах, можа ўзыходзіць да і.-е. *geu‑ ’згінаць, скручваць’ (> *žu‑), прадстаўленага, напр., у літ. gur̃nas ’шчыкалатка; пятка; костка, што тарчыць’, лат. gùrns ’сцягно, кумпяк, костка сцягна, кумпяка’, хец. ku‑u‑tar (kuttar) ’верхняя частка пляча’, ісл. kjũka ’частка пальца’. Другое ж можа быць ці рэфлексам старога пашырэння ‑g‑, як у названай ісл. форме, ці паўтарэннем, ‑l‑ стары суфіксальны элемент, ‑ьk‑ новы суфікс. Покарны, 1, 393–398; Фрэнкель, 178–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)