свяшчэннадзе́йства, ‑а, н.

1. Царкоўны абрад, адпраўленне набажэнства.

2. перан. звычайна іран. Выкананне якой‑н. справы з вялікай урачыстасцю і важнасцю. Латуза быў вялікі гурман і любіў не проста паесці, а ператварыць гэты натуральны працэс у свяшчэннадзейства. Рамановіч. У кулуарах рэдакцыі абласной газеты «днём свяшчэннадзейства» называлі дзень выплаты ганарару. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дагма́тык ’дагматык’ (БРС). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. догматик, якое Шанскі (1, Д, Е, Ж, 151) лічыць уласна рус. словам, якое ў сучасным значэнні адзначаецца ў слоўніках з 1891 г. (раней яно мела некалькі іншую семантыку: ’царкоўны пісьменнік, які тлумачыць дагматы веры’, ’від царкоўных песнапенняў’). Першакрыніцай рус. слова з’яўляецца грэч. δογματικός, якое ўжывалася як эпітэт вядомых багасловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звон, зво́на і зво́ну, м.

1. -а, мн. званы́, -о́ў. Ударны сігнальны падвясны інструмент (з медзі або меднага сплаву) у форме пустога ўсечанага конуса з падвешаным усярэдзіне ўдарнікам (языком).

Царкоўны з.

Пажарны з.

Званіць ва ўсе званы (таксама перан.: расказваць усім пра што-н.).

2. -у. Гук, які ўтвараецца гэтым інструментам, а таксама металічнымі або шклянымі прадметамі пры ўдары.

З. касы.

З. шклянак.

3. -у, перан. Погаласкі, плёткі.

Нечага было разносіць такі з. па сяле.

|| прым. зво́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бабі́неццаркоўны цвінтар’, ’бабінец’ (БРС, Нас., Гарэц., Бесар.). Укр. баби́нець ’бабінец, месца, дзе збіраюцца старыя жанчыны’ (рус. бабине́ц, мабыць, запазычана з укр. мовы, але адкуль такі націск?). Вытворнае ад ба́ба1 (суфікс ‑иньць). Першапачаткова — ’месца, дзе збіраюцца бабы’. Параўн. таксама польск. babiniec, чэш. babinec. Можна ставіць пытанне і аб запазычанні з зах.-слав. моў, дзе суфікс ‑inьcь у nom. loci вельмі прадуктыўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кананізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Унесці (уносіць) у царкоўны канон (у 1 знач.); залічыць (залічваць) у святыя.

2. Кніжн. Прызнаць (прызнаваць) каго‑, што‑н. аўтарытэтам, узорам для ўсіх і ўсяго; узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору. Абсалютна ніякага спосабу [пісаць апавяданні] нельга кананізаваць. Усялякая кананізацыя толькі звязала б індывідуальную волю .. аўтара. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хару́гва, ‑ы, ж.

1. Уст. Баявы сцяг войска. А вецер калыша харугвы палкоў ды чэша барады маскоўскіх паслаў. Вялюгін.

2. Царкоўны сцяг. часцей палотнішча на доўгім дрэўку з вобразамі святых, якое носяць у час рэлігійных свят. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых сюды нагадавое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву, за імі.. неслі абразы і харугвы. Машара.

[Ад манг. аронга — знак, сцяг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыхо́д ’парафія; ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Мат. Гом.; лях., Сл. ПЗБ), ’збор людзей на рэлігійнае свята’ (ПСл), пріхо́джынік ’прыхаджанін, парафіянін’ (Бяльк.). Рус. прихо́дцаркоўны прыход’, укр. прихо́д ’парафія’. Аддзеяслоўны назоўнік з нулявой суфіксацыяй ад прыходзіць < хадзіць (гл.). Як мяркуе Фасмер (3, 368), першаснае значэнне — ’сход для выбараў старасты’. Паводле ЕСУМ (4, 582), запазычана з рускай мовы, што нельга выключыць і для беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячэ́ра (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Гарэц., Грыг., КСТ, КТС, КЭС, лаг., Лекс. Пал., Нас., Сцяц., Шат., Шпіл.). Укр. вечеря, рус. дыял. вечеря, польск. wieczerza, памор. éčéřa, палаб. vicera, в.-луж. wjačer, н.-луж. wjacerja, чэш. večeře, славац. večeră, серб.-харв. вѐчера, славен. večęrja, макед. вечера, балг. вече́ря ’тс’. Прасл. утварэнне з суф. ‑j‑a ад večerъ (гл. вечар). У частцы слав. моў запазычаны як царкоўны тэрмін ст.-слав. вечерꙗ, якое адрозніваецца націскам. Гл. яшчэ размеркаванне večerja‑južinъ у Вештарт (Лекс. Пал., 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каплі́ца, каплічка ’невялікі царкоўны або касцельны будынак з іконамі без алтара’, ’малельня’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Мядзв., Сцяшк., Бяс.; Сержп. Грам.; Бір. Дзярж.; ганц. Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. каплица (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск. kaplica ’бакавая частка касцёла, пакой, у якіх адпраўляецца набажэнства’ < ст.-чэш. kapla, kaplicě < с.-в.-ням. kápelle < ст.-в.-ням. kapëlla < с.-лац. capella ’плашч’, у прыватнасці ’плашч св. Марціна з г. Тур (Францыя)’ як ’рэліквія і месца захоўвання яе’ > ’невялікая святыня’ (Слаўскі, 2, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катава́сія ’катавасія, беспарадак, шум, гоман і да т. п.’ (ТСБМ, БРС). Рус. катава́сия, укр. катава́сія, балг. катавасия, серб.-харв. катавасіја. Спачатку гэта слова мела значэнне ’царкоўны спеў, што выконваўся абодвума клірасамі, якія сходзіліся на сярэдзіне царквы’. Потым, пераносна, яго пачалі ўжываць для абазначэння шуму, гоману і да т. п. Звычайна лічыцца запазычаннем са с.-грэч. καταβάσιον ’hymnus ecclesiasticus’. Так у Фасмера, 1, 209; Праабражэнскага, 1, 301 і інш. Шанскі (2, К, 89) удакладняе, што для слова катавасія з яго семантыкай трэба ўлічваць і грэч. форму καταβασία ’сашэсце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)