Ру́чы ’дарослы, працаздольны, які можа на сябе зарабіць’, ’моцны, спрытны чалавек’ (бялын., Янк. Мат.), укр. ру́чий ’спрытны, лоўкі’, польск. rączyхуткі, жвавы; пільны’, чэш. ručíхуткі’, славац. rúči ’здольны, спрытны’, славен. róčenхуткі, спрытны’. Прасл. *rǫčьjь, роднаснае ст.-інд. r̻jyati, r̻ñjati ’напружвацца, спяшацца’, грэч. αργόςхуткі (пра сабаку)’. Адносяць да *rǫka (Праабражэнскі, 2, 228; Махэк₂, 522), або пастулюецца народнаэтымалагічная сувязь з назоўнікам (Бязлай, 3, 189). Параўн. рука́ты (гл.); Брукнер (455), Шустар-Шэўц (2, 1249) звязваюць з *ručьjь, гл. ручай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хуткакры́лы, ‑ая, ‑ае.

Хуткі ў палёце. Над галовамі са свістам праносяцца хуткакрылыя чыркі, кулікі, пралятаюць невялічкія чародкі шпакоў, лунаюць снежна-белыя чайкі. Ігнаценка. Уся мая пашана і табе, слаўны хуткакрылы Пегас! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жы́га ’надта хуткі чалавек’, ’чалавек, які ўмешваецца ў чужыя справы’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. жи́га ’агонь’, ’бізун’, ’ваўчок’, польск. дыял. żega, żygaхуткі чалавек’. Параўн. жыг, жэг і іх іншаслав. адпаведнікі. Бязафіксны наз. утворан ад жыгаць ’бліскаць’ шляхам усячэння афіксальнай часткі з абагульненнем семы хуткасці. У далейшым ’хуткі чалавек’ атрымлівае значэнне ’неспакойны’, адкуль і ’такі, што ўмешваецца ў чужыя справы’. Параўн. жыгун.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ківу́льхуткі аднаразовы рух’ (Нас.). Гл. ківель, ківаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахадзюшчы, походзюшчыхуткі, хуткі ў хадзьбе’ (ТС). Палескае. Суфікс ‑ушч‑(‑юшч‑) характэрны для аддзеепрыметнікавых прыметнікаў (параўн. драг. пыку́шчы ’пякучы’, помыту́шчы ’з добрай паняццю’, выдюшчы ’які добра бачыць’, нысу́шчы ’курыца’, якая часта нясецца’. Да па‑хадзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мах¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Адзін хуткі рух у паветры чым-н., узмах.

М. крыла.

М. рукі.

2. У спорце: адзін рух нагой, рукой або корпусам уперад, назад або ўбок.

М. уперад.

Адным махам, за адным махам (разм.) — адразу, за адзін прыём.

Даць маху (разм.) — дапусціць памылку.

З усяго маху (разм.) — размахнуўшыся, з усяе сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́рны, -ая, -ае.

1. Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.

Спорная праца.

2. Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.

С. дождж.

3. Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Спорныя крупы.

Спорная пшаніца.

4. Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.

|| наз. спо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паго́ньхуткі рост’ (Сцяшк. Сл.), погоня ’адросткі’ (ТС). Да гнаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рсткіхуткі, жвавы’ (ТСБМ, Некр.), гарачы, прыткі’ (слонім., Арх. Бяльк.), ’запальчывы’ (калінк., Мат. Гом.), ’які балюча рэагуе на заўвагі ці парады’ (докш., Янк. Мат.; Янк. 1, Шат., Ян.), ’наравісты (пра жывёлу)’ (чэрв., Сл. ПЗБ), по́рскіхуткі’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, да порскаць (гл.) пад уплывам семантыкі ’незадаволена рэагаваць’; ’фыркаць’, што суадносіцца і са значэннем ’пырхаць’, параўн. літ. pùrst ’пырх’, укр. порски́йхуткі, жвавы (пра каня)’, порськи́й ’тс’, гл. ЕСУМ 4, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыспе́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыспешыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі, таропкі, чым звычайна. Вісарыён пачуў прыспешаныя крокі. Самуйлёнак. Трывожны і радасны стук «тэлеграфа» перадаваў толькі прыспешанае, з перабоямі, біццё Паўлавага сэрца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)