Суця́га ’той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел. сутяжий ’той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр. сутя́га ’тс’, рус. сутяга ’тс’, чэш. soutěž, славац. súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напярэ́спяхі ’навыперадкі’ (зэльв., Жыв. сл.), на‑піраспехі ’наперагонкі, хто каго перагоніць у чым-небудзь’ (Нік., Оч.). Ад незафіксаванага *пярэспех ад спех ’спешка’, гл. спяшацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́чанік ’той, хто перанёс ці пераносіць якія-небудзь мукі’ (ТСБМ, Др.-Падб.), му́чальнік, му́чань ’тс’ (Гарэц., Яруш., Шат., Др.-Падб.). Да му́чыць < му́ка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Справу́нкі, адз. л. справу́нак ‘заняткі, справы’, ‘рэч, якую хто-небудзь каму-небудзь справіў, купіў’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Касп., Варл., Барад., Жд. 2), ‘пакупка’ (беласт., Сл. ПЗБ, Нар. Гом.). З польск. sprawunek ‘тс’, на што ўказвае суф. ‑унак; гл. Гіст. лекс., 260.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстава́ка ’той, хто хутка стамляецца’; ’надакучлівы чалавек’ (Янк. 3.). Да прыста́ць, прыстава́ць ’стаміцца, змагчыся; прычапіцца да каго-небудзь’ < стаць. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Следапы́т ‘той, хто добра распазнае сляды, хто высочвае каго-небудзь па слядах’ (ТСБМ). З рус. следопы́т, дзе, як мяркуюць, з’яўляецца калькай англ. pathfinder, мабыць, у сувязі з перакладам рамана Ф. Купера “The Pathfinder”, рус. выданне — у 1841 г. Да след і пытаць; Трубачоў у Фасмер, 3, 668.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віншавальнік ’той, хто віншуе’ (БРС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад віншаваць (гл.) і суф. ‑льнік, які служыць для абазначэння асоб паводле іх дзейнасці або схільнасці да якога-небудзь дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валакі́да ’той, хто марудна робіць што-небудзь’ (Арх. Бяльк.). Параўн. ст.-рус. волокида ’валакіта’ (Фасмер, 1, 342). Магчыма, з валакіта з азванчэннем т (ці не пад уплывам валанда?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ры ’гульня’: «Той, хто водзіць з завязанымі хусткай вачыма, ходзіць па хаце з распрасцёртымі рукамі і стараецца каго‑небудзь злавіць» (Нар. словатв.). Параўн. курмыш (гл.). Да кура (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)