руча́й, ‑я, м.

Невялікі, утвораны выхадам на паверхню падземных вод або сцёкам снегавых ці дажджавых вод, вадзяны паток. Наперадзе, пад навіссю альховых галін, булькатаў лясны ручай. Гамолка. Разгневаны паток вады дыбіўся, лез на [камяні], прасочваўся паміж імі дзесяткамі ручаёў. Шамякін. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Прымаўка. // Пра любую вадкасць, якая моцна цячэ, струменіцца. З маіх вачэй ліліся ручаі слёз. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метлюга́ ’мятлюг, Poa L.’ (ТС). Зборны назоўнік, утвораны ад мятлю́г (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́рнуць ’ударыць з вялікай сілай’. Аднакратны дзеяслоў утвораны ад жа́рыць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурда́сна ’брудна’. Відавочна, балтызм. Утвораны паводле жу́дасна (< жуда́), параўн. літ. mùrdyti ’пэцкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэнтра́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы.

Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны.

Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

Цэнтральнае ацяпленне.

Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозга.

Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

|| наз. цэнтра́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Асі́раць, осырыць ’кінуць’ (КСТ). Параўн. ст.-рус. осирѣние ’сіроцтва’ (Сразн.). Відаць, старарускі назоўнік утвораны ад дзеяслова, які не зафіксаваны ў Сразнеўскага, але адзначаецца ў Столінскім раёне. Дзеяслоў утвораны ад прыметніка сирыи ’сірата, сіроцкі, асірацелы’, відаць, спачатку без прэфікса: *сирѣти, а потым з прэфіксальным о‑: осирѣти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макатры́га ’галава’ (Бяльк.) — рэгіяналізм, утвораны ад макатра́ (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑ыг‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сьцьва ’пасьба скаціны’ (Касп.). Другасны назоўнік, утвораны па ўзору паства ад пасцівіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́сціш абл. ’ціша’ (БРС). Утвораны шляхам зваротнай дэрывацыі назоўнік ад усці́шыць; гл. ціха, ціш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сця ’пасьба’ (паст., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм, утвораны ад дзеяслова пасці© і суфікса ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)