*Асі́раць, осырыць ’кінуць’ (КСТ). Параўн. ст.-рус. осирѣние ’сіроцтва’ (Сразн.). Відаць, старарускі назоўнік утвораны ад дзеяслова, які не зафіксаваны ў Сразнеўскага, але адзначаецца ў Столінскім раёне. Дзеяслоў утвораны ад прыметніка сирыи ’сірата, сіроцкі, асірацелы’, відаць, спачатку без прэфікса: *сирѣти, а потым з прэфіксальным о‑: осирѣти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)