Патае́мны ’схаваны ад іншых’ (ТСБМ, Нас., Шат.; КЭС, лаг), патаёмнатайна, скрыта’ (Гарэц., Касп.), патае́мне ’ўпотай’ (смарг., шальч., Сл. ПЗБ). З польск. potajemny, potajemnie ’тс’ (Шат., 207); формы патаёмна, як і патаенна ’употай’ (Шат.), з’яўляюцца кантамінацыямі з польск. potajemne і рус. затаённо, потаённый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́йны1 ’вядомы нямногім, загадкавы, таямнічы’ (ТСБМ, брасл., Сл. ПЗБ), ’скрытны (пра чалавека)’ (Ян.; люб., Жыв. НС), ’падпольны’ (Ласт.), ст.-бел. тайныи ’тайны’ (1457 г., КГС), сюды ж прыслоўе та́йна ’таемна, скрытна ад іншых’ (ТСБМ, Бяльк.), ’патаемна’ (Сл. ПЗБ), тайно ’тс’ (ТС). Укр. та́йный, рус. та́йный, стараж.-рус. таиныи ’тс’, польск. tajny, tajni, чэш., славац. tajný, серб.-харв. tȃjnī, старое славен. tajne ’тайны, схаваны’, ст.-слав. таинѣ ’таемна, скрыта’. Да прасл. *tajьnyjь, прыметнікавага дэрывата ад *tajьna, гл. тайна, таіць.

Та́йны2, та́йный ’танны’ (бяроз., ЛА, 3). Змена н > й у выніку дыялектнай дысіміляцыі падоўжанага санорнага. Аналагічны працэс з іншай субстытуцыяй зычных у тадны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяржа́ўны

1. госуда́рственный;

дз. лад — госуда́рственный строй;

дз. дзе́яч — госуда́рственный де́ятель;

~ная та́йна — госуда́рственная та́йна;

2. уст. (обладающий верховной властью) держа́вный;

дз. гімн — госуда́рственный гимн;

дз. герб — госуда́рственный герб;

~нае пра́ва — госуда́рственное пра́во;

дз. крэды́т — госуда́рственный креди́т;

~ныя экза́мены — госуда́рственные экза́мены;

дз. дэпарта́мент — госуда́рственный департа́мент;

дз. арбітра́ж — госуда́рственный арбитра́ж;

~ная маёмасць — госуда́рственное иму́щество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу; любіць (у 2 знач.). [Маша] не проста была ўлюбёна ў гэтага дужага, разумнага, таленавітага чалавека. Яна кахала яго, глыбока, тайна, безнадзейна. Шамякін. Люблю маладых І люблю пасівелых, Вясёлых люблю, А кахаю адну. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак.

1. каго-што. Тайна, непрыкметна або незнарок замяніць другім; перайначыць нейкім чынам.

П. кнігу.

П. шапку.

Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы (перан.).

2. што. Напоўніць іншым зместам.

П. шчырую размову выкрыкамі.

3. каго (што). Замяніць на кароткі час (разм.).

П. вартавога.

|| незак. падме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і падмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падме́на, -ы, ж. і падме́н, -у, м.

|| прым. падме́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

П. пастух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., каго-што.

Тайна забраць чужое; зрабіць пакражу. // перан. Несумленным спосабам пазбавіць каго‑н. якіх‑н. духоўных каштоўнасцей. І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка. Анатоль Сяргеевіч, якога ўсе паважаюць, абакраў яе [Алёнчына] сэрца, забраў нешта дарагое, жаданае. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпарга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Лісток паперы з запісамі, лічбамі, формуламі, фармуліроўкамі і пад., якім карыстаюцца тайна ад выкладчыка ў час экзаменаў або праверкі ведаў. За час, які ён [Алік] патраціў на гэтую шпаргалку, відаць, можна было назубок вывучыць не толькі тэарэму, але і падрыхтаваць усе ўрокі. Краўчанка.

[Ад польск. szpargały — непатрэбныя, спісаныя паперы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патае́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць патаемнага. Стагоддзі зямля маўчала, і людзі хадзілі па ёй і звыкліся з яе патаемнасцю. «Звязда». // Тайна, сакрэт. І бацюшка знарок ездзіў у Вільню, хадзіў там аж тры дні, пакуль знайшоў патрэбнае. Вось толькі не мог дадумаць, каму б .. даверыць тую патаемнасць. Прыглядваўся бацюшка да палешукоў, прыкідваў, хто б не падвёў. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сеза́м 1, ‑у, м.

Тое, што і кунжут.

[Грэч.]

сеза́м 2, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). У выразе: Сезам, адкрыйся! — ужываецца жартам пры намеры пранікнуць у якую‑н. тайну, перамагчы якую‑н. перашкоду (першапачаткова — заклінанне ў арабскай казцы, сілаю якога раскрывалася тайна скарбніцы).

2. Тайная скарбніца; таямніца. Сезам можна адчыніць толькі сваімі ключамі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́ха, прысл.

Абл.

1. Ціха, нягучна. Як прыходзіў Бандарэнка, А з ім — Бандарыха. Галасілі над дачушкай, Галасілі сціха. Купала. — Скажы ты... — загаварыў Махорка да Насты, сціха, як шаптаў. Пташнікаў. // Нячутна, не робячы шуму. Ён [Гусляр] падаўся сціха да акна. Лойка.

2. Незаўважна для іншых, тайна. Прабраліся б сціха на насып. Ад мосціка ў трох кіламетрах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)