даве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; заг. даверся; зак., каму-чаму.
Аказаць каму‑, чаму‑н. давер’е, паспадзявацца на каго‑, што‑н. Пеця вырашыў даверыцца камісару. Ён расказаў пра ўсё. Сіняўскі. Пакінем яснасць на чарзе, Даверымся людскому лёсу. Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца моцным, мацнейшым. Дождж пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і гразіўся яшчэ больш, памацнець вецер. Караткевіч. [Маці:] — Колькі год у зямлянцы жылі, пакуль калгас памацнеў ды памог нам вось гэтую хатку паставіць. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талья́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Аднарадны рускі гармонік. Музыка не спяшаючыся сеў, закінуў нагу на нагу, збіў на левае вуха шапку-вушанку, падміргнуў Пецю і шырока расцягнуў чырвоныя мяхі тальянкі. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́плаў, ‑лаву; мн. паплавы, ‑оў; м.
Луг у пойме ракі. Нешырокая рэчка за вёскай выйшла з берагоў і заліла паплавы. Сіняўскі. [Сад] падступае амаль да рэчкі, за якой адразу пачынаецца поплаў, там самы пахучы, самы мяккі мурог. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старо́жкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Насцярожаны, палахлівы. Драмалі, застыўшыя ў старожкай цішыні, дрэвы. Сіняўскі. У доме таксама на пачатку панавала старожкая цішыня, якая звычайна бывае ў музеі. Даніленка. // Чуткі. І вушы старожкія ўскінуць На стрэл паляўнічы зайцы. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наглянцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Начысціць да бляску, глянцу што‑н. Пеця перш-наперш схадзіў на раку, памыўся, затым падшыў белы падкаўперык і наглянцаваў боты. Сіняўскі.
2. чаго. Пакрыць глянцам нейкую колькасць чаго‑н. Наглянцаваць паперы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павісе́ць, ‑вішу, ‑вісіш, ‑вісіць; зак.
Вісець некаторы час. [Шпак] толькі павісеў у паветры, хутка-хутка трапечучы крыльцамі, і паляцеў у бок сіняга лесу. Сіняўскі. Самалёт, як крумкач, павісеў над пярэднім краем, зрабіў круг і павярнуў да тылоў батальёна. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парсю́к, ‑а, м.
1. Кастрыраваны самец свойскай свінні; кабан. Мыкалі каровы, на прызбах грэбліся куры, каля платоў рыліся парсюкі. Грахоўскі. Кармі парсюка мукою — пойдзе рукою. Прыказка.
2. перан. Лаянк. Пра чалавека. Дзядзька Ігналь называў яго [Ігара Сароку] карэлым парсюком. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паснава́ць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.
1. Аснаваць усё, многае. Паснаваць усю пражу.
2. і без дап. Снаваць некаторы час. Паснаваць з паўгадзінкі пражу. □ Шмат давялося мне паснаваць па лузе, пакуль я ўбачыў Верку Базылёву. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́цемкам, прысл.
У час прыцемку, на змярканні або на світанні. [Разведчыкі] павінны былі хутка вярнуцца, бо выехалі ранкам, яшчэ прыцемкам. Пестрак. Уставаў [Адам Блецька] заўсёды прыцемкам. Чорны. Пад канец работы, прыцемкам, да камсамольцаў прыбег Данілаў Кастусёк і перадаў Міхасю запіску. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)