Серадо́льшысярэдні па ўзросце сярод братоў і сясцёр’ (ТСБМ, Чач., Байк. і Некр., Сцяшк., Ян., Скарбы, Янк. 1; гродз., лях., гарад., калінк., Сл. ПЗБ, Тур., ЛА, 3), ‘старэйшы з сярэдніх па гадах дзяцей’ (Нас.), сераду́льшысярэдні па ўзросце сярод дзяцей’ (Шат.), серэдо́льшы (sieredólszy) ‘сярэдні (палец)’ (Пятк. 2). Параўн. укр. середу́льший ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ш‑ ад прым. серадольны, серадольнісярэдні (сын або дачка)’ (Нас., Сцяшк., Нар. Гом.), які ад сярэдні або ад асновы серад‑ праз прамежкавую ступень назоўніка з суф. ‑olʼa, ‑ulʼa, параўн. сераду́ля ‘мянушка каровы, якая нарадзілася ў сераду’ (лаг., Сл. ПЗБ); аб суф. гл. Слаўскі, SP, 1, 109–110. Суф. ‑ш‑, паводле Карскага (2–3, 43), па паходжанні з’яўляецца суфіксам параўнальнай ступені прыметніка, што адзначала Насовічам. Сам Карскі (2–3, 89) са знакам пытання ўзнаўляе першасную форму сераддольшы (< *середьдольший), што можа быць звязана з до́ля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кла́пкі ’дрыжнік сярэдні. Brizą media L.’ (Кіс., Шат.). Няясна. Да klapati ’абвісаць’? Гл. клапавухі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здавальня́юча,

1. Прысл. да здавальняючы.

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць сярэдні ўзровень ведаў, паводзін і пад.; пасрэдна. Атрымаць здавальняюча па фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́рскі, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да юры, уласцівы ёй. Юрскі вапняк. Юрская флора.

•••

Юрскі перыяд (юрская сістэма) — другі (сярэдні) перыяд мезазойскай эры ў гісторыі Зямлі.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віко́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дваранскі тытул у старой Францыі, у Англіі і некаторых іншых краінах, сярэдні паміж тытулам барона і графа, а таксама асоба з такім тытулам.

[Фр. vicomte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не адпавядае пажаданым або неабходным патрабаванням; дрэнны. [Габдулін:] — Святочны сход і ўрачыстасці адмяняюцца з прычыны неспрыяльных умоў. Мележ. Сярэдні ўраджай, нават калі год выдасца неспрыяльны, будзе высокі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.

Невысокі па якасці, не вельмі добры, сярэдні, звычайны. Пасрэдная адзнака. □ Што ж датычыць узроўню вытворчасці ў гэтым калгасе, то ён, нягледзячы на вельмі пасрэдныя землі, з’яўляецца даволі высокім. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плеснік ’трыпутнік сярэдні, Plantago media L.’ (гродз., Кіс). Няясна, магчыма, звязана з пляскаты, плоскі (гл.). Параўн. таксама плісняк, алешнік, плішнік і інш., якія называюць аер, * Acorus calamus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канапе́лька ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТСБМ; віл., Жыв. сл.; мсцісл., Янк. 2), кынапе́лька ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. конопе́ль ’тс’, да каноплі (гл.). Названы паводле падабенства кветкі (мяцёлкі) да канаплянага семя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ткі ’капшук’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да муды́, му́дзікі (гл.).

Муткі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (маг., Кіс.). Няясна. Да муці́ць (гл.) ’не даваць спакою, трывожыць’: мяцёлка расліны амаль увесь час непакоіцца; трасецца, дрыжыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)