напаміна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. напамінаць — напомніць (у 1 знач.).
2. Тое, што напамінае аб чым‑н. У многіх на плячах зношаныя і падраныя турэмныя халаты, у другіх так-сяк пасшываныя кавалкі старых, парыжэлых аўчын, напамінанне пра былыя кажухі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́скрабціся, ‑буся, ‑бешся, ‑бецца; зак.
Разм. Выбрацца з цяжкага становішча; выкруціцца. Выскрабціся з даўгоў. □ Сяк-так выскрабся [стары] ад хваробы. Чорны. [Алесь:] — Ліха яго ведае, што ён за чалавек. Яшчэ завядзе ў такое месца, што не выскрабешся. Сам то ён выскачыць з лазы і з балота. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абле́гчыся, ‑ляжацца; зак.
Разм.
1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.
2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Самы высокі па тэмбру і дыяпазону чатырохструнны смычковы музычны інструмент. Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам. Колас. З дынаміка паплылі меладычныя гукі скрыпкі. Ваданосаў.
•••
Іграць першую скрыпку гл. іграць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наля́паць сов., разг.
1. наля́пать, напа́чкать;
н. на абру́с — напа́чкать на ска́терть;
2. наля́пать;
сяк-та́к ~паў карці́ну — ко́е-как наля́пал карти́ну
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збажына́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы. Аўрамчык.
2. зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узадра́цца, уздзяруся, уздзярэшся, уздзярэцца; уздзяромся, уздзерацеся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, задрацца ўгору. Узадралася салома на страсе.
2. Разм. Узлезці, залезці на што‑н. Узадрацца на хвою.
3. перан. Груб. Рана прачнуўшыся, устаць, падняцца з пасцелі. Узадрацца да світання. □ Узадралася сяк-так, працерла вочы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.
1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.
Туфлі прыйшліся па густу.
Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.
Свята прыйшлося на нядзелю.
3. безас. Выпасці на долю.
Мне не прыйшлося многа вучыцца.
На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.
4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).
Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.
|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Нішча́ць ’худзець’ (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, звязана з нішчаць (нищЪць) ’бяднець, даходзіць да галечы’ (Нас.), што ў сваю чаргу з нішчы ’бедны, жабрак’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ст.-бел. нищий ’тс’ (XVI ст.; Карскі, 1, 391), якое ўзыходзіць да прасл. *nisti‑, роднаснага ст.-інд. nistyah ’чужы, нетутэйшы’ (Фасмер, 3, 77). Адносна семантыкі параўн. рус. нищий ’жабрак’; ’сухарлявы, хударлявы’, ху́до‑бёдно ’больш-менш, так-сяк’ і інш. Гл. нішчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́качацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.
2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца. Выкачацца ў снег. // у чым. Пакачацца. Выкачацца ў траве. □ Неўзабаве ён [Этай] вярнуўся ўвесь заснежаны, нібы знарок выкачаўся ў гурбах. Бяганская.
3. Разм. Паправіцца, выжыць. Сяк-так ад хваробы выкачаўся [дзед]. Лынькоў. [Кастусь:] — Зноў я застаўся адзін, але не прапаў, выкачаўся сярод людзей. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)