по́мпа 1, ‑ы, ж.

Прыстасаванне, якім пампуюць вадкасць або газ; насос. Матор помпы ўключаны, шланг укідаюць у студню, і вось — струмень вады, ператвораны ў страшную сілу, уразаецца ў полымя... Брыль.

по́мпа 2,

Непраўдзівая, паказная пышнасць. [Слаўка:] — Навошта ўся гэтая помпа, з якой вы праводзіце нарады камандзіраў партызанскіх груп? Новікаў. Адкрыццё бальніцы ў свой час адбывалася з вялікай помпай, аб ім многа пісалі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадзяны́ в разн. знач. водяно́й;

в. струме́нь — водяна́я струя́;

а́я па́ра — водяно́й пар;

в. жук — водяно́й жук;

в. млын — водяна́я ме́льница;

в. арэ́х — водяно́й оре́х, рогу́льник;

в. гадзі́ннік — водяны́е часы́;

ы́я зна́кі — водяны́е зна́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сало́ма, ‑ы, ж.

Сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту. Жытняя салома. Аўсяная салома. □ Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. // Сцёблы злакавых раслін на корані. [Васіль:] — Баюся, што наша жыта пагоніць у салому, а колас можа быць дрэнны. Шамякін. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Сіла і салому ломіць. Прымаўка.

•••

Снег саломаю тушыць гл. тушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турэ́ц ‘звужанае рэчышча са шпаркім цячэннем вады’ (дзісн., Ластоўскі, Выбр. тв., 421), ‘быстрыня, струміна, хуткая плынь у рацэ’ (Ласт.), ‘прыспешаная плынь вады, сціснутая з двух бакоў каменнымі стромкімі лехамі’ (У. Дубоўка). Суфіксальнае ўтварэнне ад турыць ‘гнаць, імчаць’ (Пацюпа, Arche, 2007, 3, 195). Санько (Бел. гіст. агляд, 2007, 14, 1–2, 335) бачыць паралель у назве рэчкі Тур або Тураўлянка, якая, па паданні на Тураўшчыне, раней называлася Струмень, параўн. санскр. turá ‘хуткі’ і фрак. strumá, strumón ‘плынь, рака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Русло́ ’вясло’ (Сл. рэг. лекс.). Магчыма, з таго ж праславянскага *ruslo, што і ўкр. русло́ ’рэчышча’, руск. ру́сло ’тс’. Прасл. *rus‑ з і.-е. *reu‑s‑ (*rou‑s‑), дзе корань *reu‑ (*rou‑) мае значэнне ’разрываць, рыць’. Параўн. літ. raũsti ’рыць’, лат. *raust ’рыць, зграбаць’. Такім чынам, *ruslo магло значыць ’тое, чым разрываюць, рыюць’, ’струмень, які вырыў рэчышча’. Калі рус. ру́сло ’рэчышча’ з рух, рушыць (гл.), то слова можна патлумачыць як назву прылады руху, параўн. Фасмер, 3, 521; Чарных, 2, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цуро́к, ‑рка, м.

1. Нешырокі струмень вады, вадкасці. З мяне на саматканы палавічок сцякалі цуркі вады. Грахоўскі. Барадаты рабочы, з цуркамі поту на поўным твары, адышоў ад хваіны. Гартны.

2. у знач. прысл. цурко́м. Струменем, бесперапынна (цячы, ліцца і пад.). Наташа адчувала, як па спіне цурком збягае пот. Асіпенка. Са стрэх лілося цурком; такога капяжу не было яшчэ ў гэтым годзе. Чарнышэвіч. Полымя ажно хапае за пальцы, і воск цурком цячэ ў місу. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рамату́с ’хвароба рэўматызм’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Станк.), таксама рама́тыз, раматызма, рамаці́зма, рамаці́зна (Сл. ПЗБ), рамаці́знасць (Юрч.), ромаці́з (ТС), сюды ж рамаці́жнік ’лекавая трава для лячэння раматусу’ (Юрч.), рамаці́знік ’хворы на раматус’ (Юрч.). Асвоенае ў народнай мове запазычанне з лац. rheumatismus, магчыма, праз ням. Reumatismus. Першасна з грэч. ρενματισμόςструмень, цячэнне’, бо старажытныя грэкі ўяўлялі сабе, што ўзбуджальнік хваробы расцякаецца па целе. Відавочна, з’яўляецца народнай адаптацыяй замежнай словаформы, што абумовіла варыятыўнасць гучання; паводле Фасмера (3, 455) рус. рамати́с пад уплывам народнай этымалогіі (рама ’плячо’ і тискать ’ціснуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цямні́ць, цямню, цемніш, цемніць; незак.

1. што. Рабіць цёмным або цямнейшым. Вячэрні змрок неўзаметку прабіраўся ў куткі хаты, паступова цямніў сцены, столь. Лынькоў. // перан. Рабіць змрочным, хмурным. Але амаль кожны раз думкі [Хадоські] цямніў Яўхімаў цень, і ў чулы жаль яе ліўся горкі струмень, вёў у душу супярэчлівасць, незмірымасць. Мележ.

2. Разм. Гаварыць няясна, блытана; скажаць сэнс чаго‑н. Была я сіратой і раптам маю бацьку — партызанскага камандзіра.. Маці, якая столькі цямніла з маім нараджэннем, прызнала гэты факт. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бруі́цца ’цячы, ліцца’; бруі́ць ’хутка цячы, пералівацца’, бруя́ ’хваля, цячэнне’ (Сцяшк. МГ); бруі́ць, бруі́цца ’мачыцца’, бруй ’той, хто мочыцца’ (Нас.). Рус. дыял. бруи́ть ’хутка цячы; гучаць’; бруя́струмень’, укр. бру́я ’хуткае цячэнне ў рацэ; скразняк’. Польск. дыял. bruič. Польскае слова Варш. сл. (1, 212) лічыць запазычаннем з бел. мовы, а Бернекер, 88; Траўтман, 37; Фасмер, 1, 221; Брукнер, 42, *brujь, *brujati параўноўваюць з літ. briáutis ’напіраць сілай, лезці’. Параўн. яшчэ рус. дыял. бру́я́ ’рабізна на вадзе’, бруя́ть ’гучаць’. Можа, гукапераймальнае. Далей сюды належаць бел. бруль (= бруй), бру́ліць (= бру́іць), брулі́ ’мача’, гл. Нас. (Фасмер, 1, 221; Бернекер, 88), бруя́к ’водмель’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́нкер, ‑а, м.

1. Металічная ці бетонная скрыня (на суднах — адсек) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх‑н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Непадалёку свінаркі грузілі ў бункеры падвеснай дарогі корм і развозілі яго па ўсіх трох вялізных карпусах свінафермы. Паслядовіч.

2. Падземнае жалезабетоннае бамбасховішча.

3. Наземнае драўляна-земляное ці бетоннае сховішча з амбразурамі для вядзення агню; дзот, дот. Паліцаі.. пакапалі вакол школы акопы, нарабілі бункеры, паставілі ў іх кулямёты. Сабаленка.

[Англ. bunker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)