не́слух, ‑а, м.

Разм. Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях). — Вярніся, неслух! — пачуў.. [Валодзька] дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца. Мележ. — Маўчаць! — крыкнуў настаўнік і загадаў неслухам выйсці за дзверы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысто́іць, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак.

Абл. Ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час. Хомка прыстоіў за рогам будкі, каб не кінуцца.. ў вочы. Гарэцкі. [Стася] прыстоіла і ўзняла на .. [Зеленюка] наіўна-здзіўленыя вочы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суня́ць ’стрымаць, спыніць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Янк. 2, Сл. ПЗБ), ’уціхамірыць, супакоіць’ (Сержп. Прымхі), суня́ццаспыніцца’, ’супакоіцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; асіп., Буз.), суніма́ць ’супакойваць’ (Гарэц., ТС), суніма́цца ’спыняцца, супакойвацца’ (ТСБМ, Некр., Сержп. Прымхі). З прыст. су- і коранем *jęti, jьmu, гл. няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

Спыніцца, прыпыніцца на кароткі час, перарвацца. Падпісаўшы колькі паперак, Варанецкі перапыніўся і прыкурыў люльку. Скрыган. Калі на нейкі час перапыніўся мінамётны абстрэл, Марыя высунула галаву з акопчыка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Спыніцца, запаволіць ці спыніць свой рух.

З. ля ўвахода.

2. Застацца дзе-н. на які-н. час, пабыць дзе-н. даўжэй, чым трэба або можна.

Там ён затрымаўся з-за хваробы.

З. ў дарозе.

3. Запазніцца, не зрабіць чаго-н. у тэрмін.

З. з адказам.

|| незак. затры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераці́хнуць, ‑не; пр. пераціх, ‑ла; зак.

Паступова аціхаючы, перастаць, спыніцца; сціхнуць. Вецер пераціх. □ Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх. Панчанка. Пад посцілкамі.. [Ратушняку] раптам стала горача ўсяму і пераціхлі, не балелі пальцы на руках. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́рці, -мру́, -мрэ́ш, -мрэ́; -мро́м, -мраце́, -мру́ць; замёр, -мёрла; -мры́; зак.

1. Стаць нерухомым, перастаць рухацца, дыхаць.

З. ад страху.

Ад нечаканасці замерла сэрца.

Словы замерлі на губах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Заціхаючы, спыніцца.

Стук капытоў замёр у далечыні.

К ночы рух на вуліцах замёр.

|| незак. заміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заміра́нне, -я, н.

З заміраннем сэрца (надта хвалюючыся ад чакання чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гано́к, ‑нка, м.

Некалькі бярвён, звязаных у адзін рад для сплаву; невялікі плыт. Нясе нас цячэннем вясенняй ракі За Віцебск, за Полацк, няма як спыніцца, Так добра ідуць у разводдзе ганкі. Зарыцкі. Вяжуць сасну У ганкі плытагоны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзіўле́нне, ‑я, н.

Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́лы, ‑ая, ‑ае.

Не праточны. Каля стаялых азярын засвяціліся залацістыя шарыкі вербалозу. Даніленка. // Які страціў свежасць ад працяглай і доўгай нерухомасці. Стаялы квас. / у вобразным ужыв. [Творчая думка] Не хоча спыніцца ў стаялай вадзе, хоць там і люструюцца зоры. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)