лухта́, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Разм. Бязглуздзіца, бяссэнсіца, недарэчнасць; глупства. Нельга было не смяяцца, гледзячы на сур’ёзную Сымонаву міну, з якою выдаваў ён лухту за праўду. Колас.

•••

Вярзці (малоць, плесці) лухту гл. вярзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяшлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны часта, з усялякага выпадку смяяцца. Цяпер Жэнька быў другім, зусім не падобным да таго вясёлага, смяшлівага хлопца. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Смяшлівы характар. // Разм. Такі, пры якім хочацца смяяцца. Смяшлівы настрой.

2. Які выражае гатоўнасць да смеху, смяшлівасць, весялосць. — У пана настаўніка і грэчкі няма, — сказала Ядвіся і ўскінула на настаўніка свае вясёлыя смяшлівыя вочы. Колас. Сяргей павярнуўся на голас. Яго абветраны твар адразу зрабіўся смяшлівым. Капусцін.

3. Такі, што можа выклікаць смех; смешны. [Медзведзяняты] лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго-што.

Выклікаць смех, прымусіць смяяцца. Знікла некуды зусім нядаўняя яшчэ рагатуха, якой варта было паказаць палец, каб рассмяшыць да слёз... Васілевіч. Збянтэжаны Міколаў выгляд рассмяшыў і Васіля Раманавіча. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́хаць 1 ’заходзіцца ад смеху’ (Нас.), ’закрыўшыся здзекліва высмейваць’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. смал. кыхать ’моцна смяяцца’, укр. кихкати ’тс’, славен. kihati se ’тс’, што сведчыць аб старажытнасці гэтага значэння ў дзеяслова kyxati(sę) (ЕСУМ, 2, 439). Лексема kyxati (sf) ’моцна смяяцца’ агульнаўсходнеславянская. Славенскую форму можна лічыць таксама ўсходнеславянскага паходжання.

Кі́хаць 2 ’кашляць, чхаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб). Польск. kichać, чэш. kychati, славац. kychať, в.-луж. kichać, н.-луж. kichaś серб.-харв. кихати, славен. kihati, балг. кихам ’тс’. Як відаць з пераліку форм, у значэнні ’чхаць’ толькі заходне- і наўднёваславянская лексема. Таму можна меркаваць аб польскім паходжанні беларускага дзеяслова (Слаўскі, 2, 133). Такім чынам, kyxati ’моцна смяяцца’ (кіхаць 1) і kyxati ’чхаць’ (кіхаць 2) знаходзяцца арэальна ў дадатковым размеркаванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ска́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Агаляцца, адкрывацца (пра зубы).

2. Разм. Смяяцца, ухмыляцца. Быў момант, калі калыхнулася і адплыло крэсла і.. [Галіна Адамаўна] ўбачыла ажно тры Тамары, якія зларадна скаліліся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сур’ёз, ‑у, м.

Разм. Сур’ёзнасць. Годзе смяяцца там, дзе патрэбна сур’ёзу... Гартны.

•••

На (поўным сур’ёзе) — з усёй сур’ёзнасцю. Індустрыяй на сяле .. [Рудакоўскі] на поўным сур’ёзе лічыў кузні, сталярні, рымарні, а тых, хто ў іх працуе, вясковым пралетарыятам. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́зіцца (асудж.) ’усміхацца, ухмыляцца’ (Нар. Гом.), ст.-чэш. lyziti sě ’ўсміхацца, смяяцца’, ulyzati sě, ulyznúti sě ’тс’. Да асноў luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑/lusp‑ (гл. Куркіна, Этимология–72, 68–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́скырка ’жанчына, якая смяецца дзе трэба і дзе не трэба’ (З нар. сл.). Ад вы́скірыць (зубы); параўн. дыял. скі́рыці зубы ’абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ’тс’ (гл.) з суф. ‑к‑. Параўн. шчэрыць (зубы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смешнава́та,

1. Прысл. да смешнаваты.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра тое, што выклікае здзіўленне, жаданне смяяцца. Некаторыя камандзіры.. разумныя мальцы былі, а пачнуць яны меркаваць, дык мне спачатку смешнавата было на іхняе тыцканне пальцамі ў карту. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рахта́ць ’рагатаць або квакаць з характэрным гукам’ (слуц., Жыв. НС), ’смяяцца, рагатаць’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж рахата́ць: жабы рахочуць (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. укр. ра́хкати ’квакаць’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рахце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)