Бры́жы ’рабізна на вадзе’ (палес., Клім.). Укр. бри́жі ’тс’. Метафарычнае ўжыванне слова брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.), якое дало шмат семантычных вытворных. Параўн. брыжы́ 2.
Брыжы́ 1 ’жабо, бардзюр; зубчаты ніз жаночай адзежы, карункі і г. д.’; ’край тканіны’; таксама брыж (БРС, КЭС, лаг., Бяльк., Бір. Дзярж., Касп.), бры́жыкі (Гарэц., Жд., Нас.). Рус. бры́жы́, укр. бри́жі́ ’тс’. Запазычанне з польск. bryże ’тс’ (а гэта з ням. Fries ’фрыз’; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 47). Мацэнаўэр (Cizí sl., 121) выводзіць з ням. Breis(e) ’аздабленне на рукаве’. Гл. Фасмер, 1, 221–222.
Брыжы́ 2 ’свіны кішэчны тлушч’ (Вешт.). Укр. бри́жі ’аборачкі каля тонкіх кішак’. Усё да брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.); метафарызацыя. Ва ўкр. мове першая ступень метафары. Палес. брыжы́ ’свіны кішэчны тлушч’ — далейшае развіццё семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
драпірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руеццца; незак.
1. што, чым. Надзяваць, накідваць на сябе што‑н. так, каб яно ляжала прыгожымі складкамі. Драпіравацца ў плашч. // перан. Рысавацца, прымаць эфектныя позы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець уласцівасць збірацца ў складкі (пра тканіну, шторы і пад.).
3. Зал. да драпіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камячы́цца, ‑мечыцца і каме́чыцца, ‑мечыцца; незак.
1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.
2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца. Крапіва.
3. Зал. да камячыць, камечыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пло́йка, ‑і, ДМ плойцы; Р мн. плоек; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плоіць.
2. Шчыпцы, якімі што‑н. плояць. Перагрэтая плойка паліла валасы. Васілевіч.
3. Прычоска, зробленая такімі шчыпцамі. У некаторых былі прычоскі «конскі хвост», плойкі пад кацялок. Грамовіч. // Роўныя складкі, зробленыя такімі шчыпцамі (на тканіне, адзежы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бры́нды ’аборкі ў шырокіх рукавах’ (Гарэц.), ’абрыўкі на абрубцы, аблямоўцы вопраткі, на падоле’ (КЭС), бры́нда, бры́нджа ’аборка’ (Касп.), бры́нды ’шырокія фалды, складкі’, бры́нджы, бры́нжы, брындзю́лька (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) брынды ’шырокія рукавы сялянскага святочнага адзення’. Этымалогія Фасмера, 1, 222–223 (услед за Бернекерам, 93), зусім не пераконвае (гл. бры́ндаць). Лепш Брукнер, 43, які зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować się ’прыгожа апранацца’, але першакрыніца слоў застаецца невядомай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́нтыя, ‑і, ж.
1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча. Манаская мантыя. □ Паліцэйскі прывёў Максіма, і ён заняў месца .. на лаве падсудных.. За сталом — трое суддзяў у чорных мантыях. Машара.
2. Спец. Дзве складкі скуры, якія звешваюцца справа і злева ўніз са спіны некаторых беспазваночных жывёл.
3. Спец. Унутраная сфера Зямлі, якая знаходзіцца паміж зямной карой і ядром Зямлі.
[Грэч. mantia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пля́хі ’страўнік каровы’ (Выг.; кіраў., Нар. сл.), ’складкі ў страўніку каровы’, ’кішкі, трыбух’ (ТС), пляла ’прамая кішка’ (брагін., ЛА, 1). З иопъск. flaki ’кішкі, унутранасці, трыбух’, ’рубец’, якое з ням. Fleck ’кавалак, лап ка, пляма’, Flecke ’вантробы (страва)’ < с.-в.-ням. vlec, vlecke ’кавалак’ (Банькоўскі, 1, 374). Сюды ж, магчыма, у выніку пераносу значэння з цэлага на частку, пляла ’слізь у кішках ці коўбіку жывёл, якая абдзіраецца нажом пры шлямаванні’ (брагін, Шатал.), ці пад уплывам плялі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кні́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Тое, што і кніга (у 1, 2 знач.). Цікавая кніжка.
2. Дакумент у выглядзе сшытых разам некалькіх лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных адзнак. Працоўная кніжка. Ашчадная кніжка.
3. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі.
•••
Заліковая кніжка — кніжка студэнта, у якую запісваюць звесткі аб здачы экзаменаў, залікаў, праходжанні практыкі і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., што.
1. Збіраць у маршчыны (скуру, часткі твару). Віцька моршчыў усыпаны залаціста-карычневымі вяснушкамі нос, памагаў у гаворцы рукамі. Карпаў. Васількоў тым часам накідваў тэзісы даклада. Ён часта задумваўся, моршчыў лоб. Асіпенка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Утвараць складкі рабізны на гладкай паверхні (вады), рабаціць. Дзьмуў халодны красавіцкі вецер, .. моршчыў ваду ў лужах, што расплыліся на балоце. Дуброўскі. // без дап. Разм. Ляжаць нягладка, маршчыніцца (пра адзежу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадні́ца, ‑ы, ж.
1. Жаночае адзенне, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз. Сынклета Лукічна апусціла галаву і доўга моўчкі перабірала складкі спадніцы. Шамякін. Спадніца і кофтачка, што прынесла маці, былі просценькія, злінялыя. Карпаў.
2. перан. Разм. Пра жанчыну (як прадмет цягі мужчын). На адно ён [Мікіта] здацен — Бегаць за спадніцай. Бачыла. [Сулькіна:] — Самаачыстку трэба весці сістэматычна. Нам таксама неабходна выгнаць усіх тых, якія здольны ганяцца за ўсякаю спадніцаю. Гурскі.
•••
Трымацца за спадніцу гл. трымацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)