скла́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. скла́дка скла́дкі
Р. скла́дкі скла́дак
Д. скла́дцы скла́дкам
В. скла́дку скла́дкі
Т. скла́дкай
скла́дкаю
скла́дкамі
М. скла́дцы скла́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фалди́ть несов., разг. збіра́цца ў скла́дкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Зрабіць гладкім, роўным; расправіць.

Р. складкі.

|| незак. разгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Роўна складзеная ў дзве столкі і загнутая палоска на тканіне, паперы.

Пашыць спадніцу ў складкі.

2. Прамалінейны згіб на штаніне.

Штаны з адпрасаванымі складкамі.

3. Няроўнасць, хвалісты згіб на тканіне, паперы.

С. на паліто.

4. Адвісласць або маршчына на скуры, целе.

Адвіслыя складкі на шыі.

5. Згіб у пластах зямной кары.

Складкі горных парод (спец.).

|| памянш. скла́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распра́віцца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -пра́віцца; зак.

Разгладзіцца, зрабіцца роўным; выпраміцца.

Складкі на спадніцы расправіліся.

|| незак. распраўля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагафрава́ць

‘зрабіць на гладкім матэрыяле хвалепадобныя складкі

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагафру́ю нагафру́ем
2-я ас. нагафру́еш нагафру́еце
3-я ас. нагафру́е нагафру́юць
Прошлы час
м. нагафрава́ў нагафрава́лі
ж. нагафрава́ла
н. нагафрава́ла
Загадны лад
2-я ас. нагафру́й нагафру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час нагафрава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гафрэ́,

1. нескл., н. Складкі на тканіне, цвёрда запрасаваныя і закладзеныя з выгінам.

2. прым. нязм. Пра выраб з такімі складкамі.

Спадніца г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плісэ́.

1. нескл., н. Дробныя запрасаваныя паралельна складкі на матэрыі.

2. нязм., у знач. прым. Пра швейныя вырабы з такімі складкамі.

Каўнерык п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

Разгладзіць прасам.

Р. складкі на сукенцы.

|| незак. распрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распрасо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разраўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

1. Зрабіць роўным, згладзіўшы складкі, згібы, няроўнасці.

Р. спадніцу.

2. Зрабіць раўнамерным, аднолькавым слой чаго-н.

Р. грунт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)