Маракава́ць1 ’разумець, разбірацца ў якой-небудзь складанай справе, абдумваць што-небудзь’ (ТСБМ, Чач., Шат.), рус. арханг., перм. морокова́ть ’думаць, разумець, кеміць’. Звязана чаргаваннем галосных з мере́кать ’кеміць’ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 657), мере́чить ’надумваць нешта благое’, якія да прасл. merk‑/mьrk‑.

Маракава́ць2 ’крыўдзіцца, крыўдаваць, злавацца, наракаць’ (ТСБМ, Шат., Сцяц.; бар., Хрэст. дыял.; мін. дзярж., КЭС; слонім., Нар. словатв.), марокавацьскардзіцца’ (КТСБМ, Якуб Колас). Укр. морокува́ти ’злавацца, бурчэць на каго-небудзь’, рус. перм. морока́тьсяскардзіцца, выклікаць незадавальненне’, польск. marykować, (a)marykować, marakować ’лемантаваць, наракаць, маркоціцца, шкадаваць’. Паводле Варш. сл. (2, 890), дапускаецца магчымасць запазычання з с.-лац. amaricare ’дакучаць’ < лац. amārico ’рабіць горкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнувати ’задумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (^скардзіцца, паклёпнічаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хма́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты хмарамі. Хмарнае неба. // З небам, зацягнутым хмарамі. Хмарны дзень. □ Ліліся сумныя гукі, і здавалася, нехта наракае і тужыць, што прайшло цёплае лета, скардзіцца на хмарную восень, на слоту. Каліна. Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. Дуброўскі.

2. перан. Пануры, сумны, невясёлы. Хмарны настрой яшчэ жыў у Антонавай душы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пець, пяю́, пяе́ш, пяе́; пяём, пеяце́, пяю́ць; пей; пе́ты; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор.

П. раманс.

2. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: абзывацца галасамі.

Жаваранак пяе.

3. што і пра што. Складаць вершы пра што-н., апяваць што-н. (высок.).

Паэт пяе пра жыццё народа.

Лазара пець (разм., неадабр.) — скардзіцца на лёс, прыкідвацца няшчасным.

|| зак. прапе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́й; -пе́ты (да 1 і 2 знач.) і спець, спяю́, спяе́ш, спяе́; спяём, спеяце́, спяю́ць; спей; спе́ты (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разляле́цца ’разбалецца’ (лід., Сл. ПЗБ). Верагодны роднаснае з укр. ле́ле ’выклічнік для выражэння жалю, страху або здзіўлення’, леле́кати ’галасіць, стагнаць’, лелі́ти ’плакаць’, балг. ле́ле ’выклічнік для выражэння жалю, здзіўлення’, серб. ле̏ле ’тс’, харв. lelkatiскардзіцца, стагнаць’, якія тлумачацца як утварэнні ад клічнай формы назоўніка ле́ля ’старэйшая жанчына, цётка, маці’. (ЭССЯ, 4, 103–105; ЕСУМ, 3, 216–217).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плаксі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта плача. [Галя:] — Ідзіце, ідзіце ўжо дадому, а то сын прачнецца і хопіцца, што няма бацькі, плакаць будзе. Можа, ён у вас вельмі плаксівы? Сабаленка.

2. Такі, які бывае пры плачы; падобны да плачу. Плаксівы голас. □ І Раман, адразу зрабіўшы плаксівы выраз твару, паплёўся ў кватэру. Ваданосаў.

3. Які любіць скардзіцца, наракаць. Дарэмна Апанас наракаў на сваю долю. Дачка яго была не з плаксівых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́цень, трутня, м.

1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд. Купала.

2. перан. Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?! Ставер. Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; незак.

Разм. Утвараць шорхат, шум, шапацець пад уздзеяннем чаго‑н. Гумавыя колы шархацяць па жвіры. Шарахоўскі. Рэня змоўкла, і ў гэтай няёмкай цішы чуваць было, як шархаціць пад яе далонькай шурпатая кара, па якой яна раз-пораз праводзіла рукой. Лецка. Ля возера гусціўся чарот. Карычневыя яго мяцёлкі ціха пагойдваліся на ветры, а вузкія лісцікі шархацелі адзін аб адзін, і здавалася, быццам чарот некаму скардзіцца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр. ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плак ’плач’ (Нас.; Бяльк.; Юрч. Вытв.), плакалі, плакма плакаць, плакаць пяаком ’бедаваць, слёзна наракаць, плачучы, скардзіцца’ (Нас., ТС), мсцісл. плакану́ць ’горка паплакаць’, пяа‑ кыпьнік, плакун ’плаксун’ (Юрч. Вытв.), рус. пск., калін., наўг. плак ’плач, слёзы’, славен. plak ’плач, патаканне’, серб. славойск. plak ’голас вароны’. Да плакаць (гл.). Утворана па ўзору крык, крок пры дапамозе суф. ‑ь, што далучаўся да асновы *plak‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)