багацце, заможнасць, дастатак, скарб; золата, кішэня, машна (перан.) □ залатыя горы, малочныя рэкі
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
му́драсць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць мудрага (у 1, 2 знач.). Народная мудрасць. Жыццёвая мудрасць. □ Кніга — казачны скарб чалавечай мудрасці. «Звязда». [Бобрык:] — За касільна трымацца мудрасці вялікай не трэба. Дуброўскі.
2. Мудрыя думкі, выказванні, жыццёвы вопыт. Кажуць людзі: «Гады — не пуды». Гэтай мудрасці я не пярэчу. Прануза.
3. Разм. Што‑н. складанае, цяжкае для разумення. [Якаў] прыглядаўся да [дарожных] знакаў, стараўся ўспомніць усю гэту мудрасць — некалі ж вучыў. Кулакоўскі.
•••
Зуб мудрасці гл. зуб.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
такі́-та, такая-та, такое-та.
1. займ. неазначальны. Ужываецца замест імя асобы, якая не называецца пры гаворцы. На нарадзе прысутнічалі такія-та і такія-та прадстаўнікі з цэнтра. // Ужываецца як указанне на які‑н. тэрмін, час. Падрыхтаваць звесткі к такому-та дню.
2. часціца. Разм. Выкарыстоўваецца для выражэння дакору, іроніі, асуджэння і пад. Такі-та ён вучоны! □ [Маці:] — Што ты [Хведар] нешта сёння з гэтым вужышчам усхадзіўся. Такі-та скарб. Пальчэўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
зачарава́ны і зачаро́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зачараваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца пад уздзеяннем чараў. Зачараваны скарб. Зачараванае царства. □ [Яліны] стаяць, нібы зачараваныя волаты, ахоўваючы дрымотны спакой нейкага соннага казачнага царства. В. Вольскі. // перан. Захоплены, паланёны чым‑н. Зачараваная зала, здавалася, анямела. Мікуліч. Міншчына, Міншчына мілая. Я зачарован табой. Шымук. // Які выражае захапленне. [Хадкевіч] стаяў, не рухаючыся з месца, і зачараванымі шчаслівымі вачамі глядзеў ёй услед. Васілевіч.
•••
Зачараванае кола гл. кола.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Рухо ст.-бел. ’вопратка’ (Ст.-бел. лексікон). Стараж.-рус. рухо ’скарб, манаткі’, рус. ру́хо ’адзенне’, польск. rucho ’тс’, кашуб. rëxë ’старое адзенне’, чэш. roucho ’святочнае адзенне, строй’, славац. rúcho ’тс’, серб.-харв. ру̏хо ’вопратка’, славен. rúho ’палатно, прасціна’, балг. ру́хо ’адзенне, вопратка’, макед. руво ’тс’. Прасл. *ruxo ’рухомая маёмасць, у прыватнасці, адзенне’, утворана ад *rušiti (гл. рушыцца, рухаць), звязана таксама з *rъvati (гл. рваць), гл. Брукнер, 467; Фасмер, 3, 524; Скок, 3, 167; Шустар-Шэўц, 2, 1254; SEK, 4, 190. Сюды ж рухамоцце, рухмаццё ’рухомая маёмасць, манаткі’, рухматло́ ’тс’ (Ласт.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Скарбо́нка ‘скрыначка для збору царкоўнай міласціны’, ‘скрыначка, бляшанка з вузкай шчылінай для збірання, назапашвання грошай’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Бяльк.), скорбо́нка ‘тс’ (ТС), скарбёнка ‘тс’ (Шат., Касп., Барад.). Запазычанне з польск. skarbona, skarbonka ‘тс’; гл. Кюнэ, Poln., 96. У аснове польскага слова ляжыць ст.-польск. karbona ‘царкоўная конаўка’, запазычанае ў ст.-бел. карбона ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 178), якое потым было скантамінавана з скарб (гл.). Karbona праз с.-лац. corbona, па адной версіі, было запазычана з грэч. καρβονας ‘божыя грошы’ (Міклашыч, 288) або з гебр. korbān ‘ахвярны дар’ (Борысь, 550).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ліхале́цце, ‑я, н.
Час вялікай нягоды; гора; ліха, няшчасце ў такія часы. Ваеннае ліхалецце. □ Разбураныя ліхалеццем, Зноў падняліся гарады. Гаўрук. Партызанам атрада Ларывончыка не ўпершыню даводзілася прымаць людзей, ратаваць іх ад ліхалецця. Сабаленка. [Беларускі] народ пранёс праз усе цяжкія выпрабаванні і ліхалецце чужаземнага ўціску кнігу — самы дарагі скарб свайго жыцця. С. Александровіч. [Купала:] Дзякуй, мае дарагія, .. і за першы дзень нашай сустрэчы, і за многа-многа дзён, якія мы [беларусы і узбекі] прайшлі разам — і ў цёмнае ліхалецце, і ў гэтыя ясныя дні. Вітка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
хава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1. каго-што. Класці, размяшчаць дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць.
Х. грошы.
2. каго-што. Укрываць, ахоўваць ад небяспекі.
Х. параненых партызан.
3. перан., што. Не выяўляць адкрыта.
Х. свае думкі.
Х. усмешку.
4. каго-што. Засланяць сабой, рабіць нябачным.
Разложыстая груша ў сваім цяні хавае хатку.
5. што. Трымаць што-н. у пэўным месцы.
Х. рукі ў кішэнях.
6. што. Змяшчаць, утрымліваць у сабе.
Зямля хавае ў сваіх нетрах незлічоныя багацці.
7. што. Зберагаць для пэўнай патрэбы, не траціць, захоўваць.
Х. яблыкі на зіму.
8. што. Берагчы як скарб, трымаць у памяці.
Х. у памяці мінулае.
|| зак. схава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.
|| наз. хава́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Барахло́ (БРС, Нас., Сакал., Сцяшк. МГ, Шат.). Рус. бара́хло́, укр. барахло́. Бел. і ўкр. словы, мабыць, запазычаныя з рус. мовы. Слова не вельмі яснага паходжання. Старая версія пра запазычанне з манг. мовы (ССРЛЯ, I, 275; Рудніцкі, 78; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, V, 73–79) не вельмі пераконвае. Шахматаў (ИОРЯС, 7 (2), 352 і наст.) прапанаваў звязаць з ст.-рус. і дыял. бо́рошень ’дарожныя пажыткі, запасы; скарб і г. д.’ Далей звязваюць з чэш. brašna ’сумка’. Гл. Шанскі, 1, Б, 41. Шавялоў, Prehistory (414) лічыць, што ў слове барахло́ — «а- паўнагалоссе» і параўноўвае з укр. бо́рошно ’мука’. Вельмі няпэўна.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Спрат ‘начынне’ (Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘памяшканне, месца для захоўвання, сховішча’, ‘месца, дзе можна схавацца’, ‘тайнік’ (ТСБМ, Варл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. спрятъ ‘хатні скарб, гаспадарчыя прылады, начынне’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 186), ст.-бел. спратъ (спрадъ, спретъ) ‘інвентар, маёмасць, рэчы’, ‘прадмет дамашняга туалету’, ‘месца захавання’ з ст.-польск. sprzęt ‘тс’. Польскае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад прыставачнага sprątać, што да прасл. *prętati (гл. пратаць); параўн. Борысь, 572, адкуль, відаць, і спронт ‘шапік для посуду’ (Сл. рэг. лекс.). Няясныя адносіны да серб.-харв. спра̏т ‘паверх’, якое Путанец (Rasprave, 29, 242–245) разглядае як метатэзу *stropъ (гл. строп 2), а вакалізм о > а тлумачыць уздзеяннем субстрата. Сумніўна.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)