зачараваны і зачарованы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зачараваць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца пад уздзеяннем чараў. Зачараваны скарб. Зачараванае царства. ▪ [Яліны] стаяць, нібы зачараваныя волаты, ахоўваючы дрымотны спакой нейкага соннага казачнага царства. В. Вольскі. // перан. Захоплены, паланёны чым‑н. Зачараваная зала, здавалася, анямела. Мікуліч. Міншчына, Міншчына мілая. Я зачарован табой. Шымук. // Які выражае захапленне. [Хадкевіч] стаяў, не рухаючыся з месца, і зачараванымі шчаслівымі вачамі глядзеў ёй услед. Васілевіч.

•••

Зачараванае кола гл. кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)