зма́зацца, зма́жуся, зма́жашся, зма́жацца; зма́жся; зак.

1. гл. мазацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.).

Штрыхі змазаліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (разм.).

|| незак. зма́звацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прастаяць больш, чым трэба, сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння.

Жыта перастаяла.

2. што. Перачакаць што-н. стоячы.

П. дождж пад страхой.

|| незак. перасто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перасто́й, -ю, м. (спец.; да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На-быкі́ = рус. на нет (Мядзв.). Няясна. Магчыма, на бакі ’ўбок’ ад бок (фанетычна на бъкі́), як адхіленне ад нармальнага шляху; аднак параўн. польск. na psy pójść сапсавацца’, што дапускае існаванне падобнай мадэлі і ў беларускай мове, але сувязь з бык застаецца неабгрунтаванай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

искове́ркаться разг.

1. (испортиться, изломаться) сапсава́цца; палама́цца; (изувечиться) пакале́чыцца, скале́чыцца;

2. перен. (извратиться, исказиться) перакруці́цца; сказі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Пераламацца ад гарэння ці моцнага нагрэву, трэння.

Вось перагарэла.

2. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання.

Лямпачка перагарэла.

3. Сатлець, сапрэць.

Гной перагарэў.

4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.).

Гнеў перагарэў.

|| незак. перагара́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е і перага́рваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засвяці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́ціцца; зак.

1. Пачаць свяціцца.

Удалечыні засвяціўся агеньчык.

2. перан., чым. Заззяць.

Вочы засвяціліся цеплынёй.

3. Сапсавацца ў выніку пападання святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).

4. перан. Выявіць сябе, сваю ролю ў якой-н. справе, свае мэты, раней не вядомыя каму-н. (разм.).

|| незак. засве́чвацца, -аецца (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыле́га ’прэласць’: хлеб аддае прыле́гаю (ваўк., Арх. Федар.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыле́глы ’які сапсаваўся ад доўгага ляжання’, запазычанага з польск. przyległy ’тс’. Адтуль і ўкр. приле́глий ’прэлы’. Аднак нельга выключыць і адваротны дэрыват ад прыляжа́лы ’прагніўшы ад доўгага ляжання’ (Нас.), параўн. рус. дыял. прилежа́тьсясапсавацца (ад доўгага ляжання, дрэнных умоў захоўвання і да т. п.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрэ́ць, ‑прэю, ‑прэеш, ‑прэе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла. Сена папрэла. □ Сонца спадала, і можна было не баяцца, што .. [расада] папрэе. Паўлаў. // Стаць запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).

2. Прэць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак.

1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам ці канцом.

П. на адной назе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад частага, празмернага закручвання або распасціся напалам, на часткі ад кручэння.

Кран перакруціўся.

Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.

3. перан. Рэзка перамяніцца, перайначыцца (разм.).

Як жыццё перакруцілася.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заблытацца, зблытацца.

Ніткі перакруціліся.

|| незак. перакру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задыхнуцца ад недахопу паветра. — Не ведаю, як я выглядаў, выпаўзшы.. [са схованкі], але Мальвіна зірнула на мяне і жахнулася: «Ты там затхнуўся, Язэпка!» Чарнышэвіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Сапсавацца ад недахопу паветра; стаць затхлым. Мяса затхнулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)