лама́ць, ламлю, ломіш, ломіць; пр. ламаў, ламала; заг. ламі; незак., каго-што.

1. Згінаючы, удараючы з сілай, аддзяляць часткі чаго‑н. або раздзяляць што‑н. на часткі; крышыць. На балоце нікнуць лозы, Вецер ломіць гай. Колас. Капельмайстар узяў з абознай фурманкі паўбулкі хлеба і ламаў яе па кавалку таварышам. Брыль. / у безас. ужыв. Ад ракі далятаў няроўны гул: ламала лёд па парогах. Савіцкі.

2. Пашкоджваць часткі цела, косці; нявечыць, калечыць. Ламаць крылы. Ламаць рэбры.

3. Здабываць, разбіваючы, разломваючы якой‑н. прыладай. Ламаць вапняк ломам.

4. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць. Ламаць плот. Ламаць дзверы. // перан. Парушаць, змяняць без патрэбы. Ламаць план. □ [Начальнік:] — Будзеш ведаць, як саставы затрымліваць, графікі ламаць. Нядзведскі.

5. (ужываецца звычайна ў форме інфінітыва або прошлага часу); перан. Разбураць, знішчаць што‑н. аджыўшае, традыцыйнае, прывычнае. Гістарычны прагрэс народных мас ламаў векавыя асновы, разбураючы ўсё тое, што перашкаджала руху наперад. Пшыркоў. Старую тэхналогію нам трэба ламаць неадкладна. «Звязда». // Рэзка, крута змяняць (характар, прывычкі, паводзіны чалавека). [Карызна:] — Трэба ламаць сябе, трэба выкрышваць з сябе гэтыя закамянелыя парасці дробнабуржуазнай псіхікі. Зарэцкі. // Разбураць, змяняць у горшы бок. Ламаць сям’ю. □ [Ляшчэня:] А можа сапраўды не трэба ламаць жыццё, калі кахаеце адзін другога? Губарэвіч.

6. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты. Гуло, звінела ў галаве, і рэзкі, тугі боль ламаў паясніцу. Сачанка. / у безас. ужыв. Было так ціха, што ламала скроні. Мележ.

7. Разм. Запрашваць за што‑н. высокую цану. Калі якая баба і вынесе на рынак кухан або піражок.., дык ломіць за яго без .. сораму і сумлення. Мехаў.

•••

Ламаць галаву над чым — біцца над рашэннем якой‑н. задачы, якога‑н. пытання; старацца зразумець што‑н. Доўга трымаў .. [генерал] Сцяпанава на сваім камандным пункце. Ламаў галаву, што зрабіць з гэтым вісусам. Алешка. Ніколі .. [Лене] яшчэ не даводзілася так ламаць галаву над жыццёвымі пытаннямі. Няхай.

Ламаць (разыгрываць) камедыю — прыкідвацца перад кім‑н., крывадушнічаць.

Ламаць коп’і — спрачацца аб чым‑н.; з запалам адстойваць што‑н., змагацца за што‑н.

Ламаць рукі (пальцы) — аб жэсце, якім выражаецца вялікае гора, ўзрушэнне. — Што ж гэта будзе?.. — ламала сабе рукі маладзіца. Нікановіч.

Ламаць хрыбет каму — пераадольваць каго‑н. у барацьбе.

Ламаць шапку перад кім — уніжацца, ліслівіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́ба ‘рабро’ (ТСБМ, Ласт., Варл., Сцяшк.; навагр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ‘рабро кошыка’ (Сл. ПЗБ), ска́бырэбры, рэберная частка тушы’ (Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 2), ска́бка ‘раберца’ (Шат.), ска́бкі ‘рэберныя кавалкі’ (Шн. 3), ска́біна ‘рабро’ (Нас., Бір. дыс., Янк. Мат.), ска́бʼя ‘тс’ (З нар. сл.), скабуры́на ‘рабро ў свіней, авечак’ (гродз., Жыв. сл.). Выключна беларускае. Мяркулава (Этимология–1983, 65) рэканструюе прасл. *skaba, *skaburina і ўзводзіць да кораня *skab‑ ‘драць, часаць, калоць’, параўн. літ. skõbti, skabiù ‘скрэсці, зрываць’. Сюды ж яна адносіць бел. шкаба (гл.), польск. chaby ‘косці, якія тырчаць з-пад скуры’ і рус. скабри́стый ‘моцна зхуднелы’. Польскае слова Слаўскі (SP, 1, 58), аднак, выводзіць ад прасл. *chabъ ‘благі, слабы’, а Брукнер (483), разглядаючы польск. chaby ‘свіное мяса пры рэбрах’ ставіць пытанне аб магчымасці запазычання. Аб запазычанні думаў і Насовіч (Нас., 580) і параўноўваў беларускае слова з літ. skabs ‘рабро’, але ў слоўніках гэта слова не адзначана. Карскі (Белорусы, 137) выводзіў з літоўскай мовы ска́ба ‘стрэмка, клін’, аднак слова са значэннем ‘рабро’ лічыў запазычаннем з польск. schab. Лаўчутэ (Балтизмы, 56) узводзіць слова да літ. skobà ‘рабро’, параўн. яшчэ літ. skabís ‘востры’, skabèti ‘сячы, рэзаць’, лат. skabrs ‘востры’. Анікін (Опыт, 278) прапануе адрозніваць ска́ба ‘рабро’, якое лічыць балтызмам, і ска́ба ‘стрэмка, трэска’ (гл. скабка), што несумненна роднаснае скабліць, скобля (гл.). Астрэйка (АКД, 5) хоча бачыць у ска́ба, ска́бка, ска́біна ‘рабро’ семантычны балтызм, які разглядаецца як занальная намінацыя.

Скаба́1 ‘выгнуты металічны прут для злучэння чаго-небудзь, клямар’, ‘скобля’ (ТСБМ, ТС), ‘прыстасаванне, з дапамогай якога прымацоўваюцца кроквы да сцяны’ (Шушк.), ска́ба ‘ручка ў дзвярах’ (Растарг.). Укр. ско́ба ‘крук у дзвярах, прабой’, рус. скоба́ ‘тс’, серб.-ц.-слав. скоба ‘засцежка’, чэш., славац. skoba ‘планка, засаўка’, серб.-харв. ско̏ба, славен. skọ́ba ‘тс’, балг. ско́ба ‘скобка’, макед. скобичка ‘падкоўка (на падэшве)’. Прасл. *skoba ‘загнуты крукам прут, скобка’ да і.-е. *(s)kāmb‑ ‘крывіць, гнуць’. Роднасныя літ. kabė́ti ‘вісець’, kabė̃ ‘крук’, kablỹs ‘тс’, kìbti ‘чапляцца, вешацца’, лат. kablis ‘кручок, засцежка’ (Траўтман, 112). Далей параўноўваюць з лац. scamnum ‘услон’, ст.-інд. skabhnaā́ti ‘умацоўвае, падпірае’, грэч. σκαμδός; ‘крывы, сагнуты, выгнуты’; гл. Вальдэ-Гофман, 2, 487; Майргофер, 3, 507; Міклашыч, 300–301; Фасмер, 3, 643; Махэк₂, 546. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1290–1292; Сной₁, 573 (параўноўвае яшчэ з літ. sùkaba ‘крук, скобка’).

Скаба́2 ‘скапа, тушка Pandion haliaetus L.’ (Касп.; мазыр., ЛП). Укр. скаба́ ‘тс’. Параўн. укр. скобе́ць ‘птушка Accipiter gentilis’, рус. ско́бчик ‘ястрабок; перапёлачнік’, славен. skobec ‘арол, Falco haliaetos’. Лічыцца роднасным рус. ко́бец, ко́бчик ‘шулятнік’, якія, магчыма, гукапераймальнага характару; агляд версій гл. Фасмер, 2, 267–268. Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 120) адносіць сюды ж і рус. скопа (гл.); але ‑п‑ лічыцца няясным. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 260 (вынік дээтымалагізацыі скопа́, гл. скапа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзі́н (род. аднаго́) в разн. знач. оди́н (одна́, одно́, одни́);

аднаго́ ра́зу — одна́жды, ка́к-то;

аднаго́ дня — в оди́н прекра́сный день;

адны́м за́хадам — а) заодно́, попу́тно; б) в оди́н приём;

а. адны́м — оди́н-одинёшенек; оди́н, как перст;

а.-адзіню́ткі — а) (совершенно одинокий) оди́н-одинёшенек; оди́н, как перст; б) (только один) оди́н-еди́нственный;

а. душо́ю — оди́н-одинёшенек;

а. кане́ц — оди́н коне́ц;

а. крок — оди́н шаг;

а. пад а. (адна́ пад адну́, адно́ пад адно́) — оди́н к одному́ (одна́ к одно́й, одно́ к одному́; как на подбо́р);

а. пад адны́м — оди́н друго́го ме́ньше; мал мала́ ме́ньше;

хава́цца а. за аднаго́ — пря́таться оди́н за одного́;

а. за адны́м; а. за другі́м — друг за дру́гом, оди́н за други́м, гусько́м;

а. пры адны́м (адна́ пры адно́й, адно́ пры адны́м)о́чень бли́зко, вплотну́ю, ря́дышком;

а. у а. (адна́ ў адну́, адно́ ў адно́) — как на подбо́р;

а. час — одно́ вре́мя;

а. чорт (адна́ тра́сца) — оди́н чёрт;

а. як кол (па́лец) — оди́н, как перст;

адна́ нага́ тут, друга́я там — одна́ нога́ здесь, друга́я там;

адна́о́лькі) на́зва — одно́о́лько) назва́ние;

адна́, як былі́нка ў по́лі — одна́, как были́нка в по́ле;

аднаго́ по́ля я́гады — одного́ по́ля я́годы;

адно́ за адны́м — одно́ за други́м;

адно́ шторазг. то́лько что;

(усе́) як а. — (все) как оди́н;

у адно́ сло́ва — в одно́ сло́во;

у а. го́лас — в оди́н го́лос;

у а. міг (мо́мант) — в оди́н миг, в мгнове́ние о́ка;

а. на а. — а) (друг против друга) оди́н на оди́н; б) оди́н на оди́н, с гла́зу на глаз;

усе́ да аднаго́ — все до одного́, все до еди́ного;

адно́ з двух — одно́ из двух;

адзі́н з адны́м — друг с дру́гом;

адзі́н з другі́м — оди́н с други́м;

адно́ і то́е — одно́ и то́ же;

усё адно́ — всё равно́, всё одно́, всё еди́но;

адно́й наго́й у магі́ле стая́ць — одно́й ного́й в моги́ле стоя́ть;

адны́ гады́; у адны́х гада́х — в одно́м во́зрасте, в одни́х лета́х;

адны́м во́кам — одни́м гла́зом;

адны́м ву́хам чуць — кра́ем у́ха слы́шать;

адны́м ды́хам (ду́хам) — одни́м ду́хом;

адны́м уда́рам — одни́м уда́ром;

адны́м ма́хам — одни́м ма́хом;

за адны́м ма́хам — заодно́, в оди́н приём;

адны́м мі́рам ма́заны — одни́м ми́ром ма́заны;

адны́м сло́вам — одни́м сло́вом;

а. аднаго́ ва́рты — два сапога́ па́ра, друг дру́га сто́ят;

за адны́м скры́пам — одни́м ма́хом;

за а. прысе́ст — в оди́н присе́ст;

ігра́ць у адну́ ду́дку — дуде́ть в одну́ дуду́;

на а. зуб — на оди́н зуб;

на а. капы́л — на оди́н покро́й;

на а. лад — на оди́н лад;

на а. мане́р — на оди́н мане́р; одина́ково;

на а. твар — на одно́ лицо́;

на адно́й назе́ — на одно́й ноге́;

па адны́м — по одному́;

пад адны́м да́хам — под одно́й кры́шей;

ста́віць на адну́ до́шку — ста́вить на одну́ до́ску;

стры́гчы (усі́х) пад адзі́н грэ́бень — стричь (всех) под одну́ гребёнку;

у адно́й ме́ры — без измене́ния;

у адну́ даро́гу — (каму з кім) по пути́ (кому с кем);

як адну́ капе́йку — как одну́ копе́йку;

адну́ хвілі́ну — одну́ мину́ту, оди́н моме́нт;

адны́ ко́сці (рэ́бры) — одни́ ко́сти; ко́жа да ко́сти;

адна́ хвала́ — одна́ хвала́;

з аднаго́ це́ста — из одного́ те́ста;

адна́ хе́ўра — одна́ ла́вочка;

ме́раць усі́х адно́й ме́ркай — ме́рить всех одно́й ме́ркой;

адно́й ма́сці — одно́й ма́сти;

аднаму́ бо́гу (ала́ху, чо́рту і пад.) вядо́ма — одному́ бо́гу (алла́ху, чёрту и т.п.) изве́стно;

дзяўбці́ адно́ і то́е ж — долби́ть одно́ и то́ же;

адны́м ро́счыркам пяра́ — одни́м ро́счерком пера́;

а. у по́лі не во́ін — оди́н в по́ле не во́ин;

у адны́ ру́кі — в одни́ ру́ки;

а. смех — смех да и то́лько;

з аднаго́ бо́ку — с одно́й стороны́;

сну ні ў адны́м во́ку — сна ни в одно́м (ни в еди́ном) глазу́;

спаць адны́м во́кам — спать вполгла́за;

гля́нуць хоць адны́м во́кам — взгляну́ть одни́м глазко́м;

ме́раць на а. (свой) аршы́н — ме́рить на оди́н (свой) арши́н;

аста́цца (пакі́нуць) у адно́й кашу́лі — оста́ться (оста́вить) в одно́й руба́шке;

пад а. ранжы́р падве́сці — под оди́н ранжи́р подвести́;

з аднаго́ вала́ дзвюх шкур не дзяру́цьпогов. с одного́ вола́ двух шкур не деру́т;

дзвю́м смярця́м не быць, а адно́й не міну́цьпосл. двум смертя́м не быва́ть, а одно́й не минова́ть;

адна́ галава́ до́бра, а дзве лепшпосл. ум хорошо́, а два лу́чше;

сямёра аднаго́ не чака́юцьпосл. се́меро одного́ не ждут;

адзі́н з со́шкай, а сямёра з ло́жкайпогов. оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой;

у адно́ ву́ха ўвайшло́, а ў друго́е вы́йшлапогов. в одно́ у́хо вошло́, а в друго́е вы́шло;

зімо́й і ле́там адны́м цве́тампосл. зимо́й и ле́том одни́м цве́том;

а. хоць з’еш вала́ дык адна́ хвала́посл. оди́н хоть съеш вола́, так одна́ сла́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)