ма́ксімум, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго-н.; проціл. мінімум.
М. намаганняў.
2. у знач. прысл. Самае большае, не больш як.
Каштуе м. пяцьдзясят рублёў.
3. у знач. прым., нязм. Тое, што і максімальны (ужыв. пасля азначаемага слова).
Праграма-м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недалічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак.
Выявіць пры падліку недахоп, адсутнасць каго‑, чаго‑н. Рэвізія недалічылася шасцідзесяці трох рублёў. Лобан. Праз некалькі гадзін мы недалічыліся двух чалавек. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасціты́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да шэсць тысяч.
2. Які складаецца з шасці тысяч адзінак. Шасцітысячны атрад.
3. Разм. Коштам у шэсць тысяч рублёў. Шасцітысячны гарнітур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.
1. Прыблізна злічыць, вызначыць што-н. (разм.).
П. на калькулятары.
2. што і чаго. Дабавіць.
Прыкінь сто рублёў.
|| незак. прыкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыкі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. і прыкі́дванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
двана́ццаць, ‑і, ліч. кольк.
Лік 12. Тры разы па чатыры — дванаццаць. // Колькасць 12. Дванаццаць гадзін. Па дванаццаць рублёў. □ Група коннікаў, чалавек дванаццаць, ехала асобна, шчыльна вбітаю кучкаю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́вяць, ‑і, ліч. кольк.
Лік і лічба 9. Дзевяць падзяліць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 9. Дзевяць рублёў. □ У той хаце жыве дзевяць родных братоў Ярмаліцкіх. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзесяцірублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Разм. Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў. [Блок] выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і моўчкі кіўнуў галавою. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пя́тка 1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).
Пя́тка 2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мільён, ‑а, м.; ліч. і наз.
1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000. Два мільёны рублёў.
2. звычайна мн. (мільёны, ‑аў). Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н.; мноства. Па франтонах, па карнізах І па трубах сонца льецца І ва ўсіх фантанах знізу На мільёны пырскаў б’ецца. Гілевіч. // Разм. Вельмі вялікая сума грошай. Атрымліваць мільёны рублёў даходу. // Пра народ, людскія масы. Мільёны паўсталі супроць каланіялізму.
[Фр. million.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохты́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да тры тысячы.
2. Які складаецца з трох тысяч якіх‑н. адзінак. Трохтысячны атрад.
3. Разм. Коштам у тры тысячы рублёў. Трохтысячны гарнітур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)