бестурбо́тнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць бестурботнага; адсутнасць турботы. Лабановіч аднойчы сустракаўся з ім і ўпадабаў пастуха за бестурботнасць, [весялосць] і лагоднасць. Колас.

2. Бестурботныя адносіны да чаго‑н. А на гэтых пасяджэннях знаходзіліся ахвотнікі і пахвальвалі .. [Шалюту] за заслугі. Пачало расці патрошку зазнайства, з’явілася бестурботнасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

Узысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Сабе заваяваў ты вышыню, Нуды не ўсе жывыя паўзыходзяць. Свірка. А хвойнік любіць тут расці. За два гады, пакуль не арэцца, усё роўна як яго знарок хто пасеяў, — густа паўзыходзіць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераналёчнік ’маруна (павіліца) сапраўдная, Galiam verum L.’ (вілен., Кіс.). Кантамінаваная назва з перад полем + урочнік (іншая назва гэтай расліны) — расліна любіць расці на сухіх ускрайках лесу, дзе шмат святла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расакі́ля ’гусялапка востравугольная, Alchemilla acutangula’ (ігн., Сл. ПЗБ). Літуанізм; паводле аўтараў слоўніка з літ. rasakilà ’тс’, што з rasá ’раса’ і kìlti ’узнімацца, уздымацца, расці, павялічвацца’. Параўн. расі́чка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбіра́нкі ’каноплі, якія раней паспелі (іх выбіраюць, каб даць магчымасць астатнім расці)’ (Сцяц.), выбіра́нцы ’тс’ (Жд., 1), выбірніцы ’тс’ (ДАБМ, камент., 869, З нар. сл.), вы́біранкі (Шат.). Ад выбіра́ць; параўн. вы́беркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́нуцца ’упасці’, ’памкнуцца з пагрозай’, ’пачаць’ («грыбы кінуліся расці») (Сл. паўн.-зах.), ’скочыць, пусціцца набегчы’ (КЭС, лаг., Бяльк., Сержп.), кінуцца ў галаву ’раптоўна з’явіцца ў памяці’ (Юрч. Фраз. 2). Гл. кідацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніце́ць ’рабіцца тонкім і кволым (пра расліны)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вырастаць тонкай і доўгай (пра націну агародных культур’ (полац., Нар. лекс.), ’расці у парасткі’ (Сцяшк. Сл.). Ад ніць (гл. нітка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ў ’востраў сярод балота, на якім расце высокі лес’ (віц., Яшк.). Слова няяснага паходжання запісана Раманавым у Веліжскім павеце, параўн. рус. дыял. ростово́й ’жывы, на корані (пра лес)’. Да расці́ (?), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выганя́сты, выго́ністы ’гонкі, выносны’ (Янк. III). Ад выганя́ць ’хутка расці’ (да гнаць), суфіксацыя я́сты, і́сты, характэрная для ўтварэння якасных прыметнікаў, часцей ад назоўнікаў; параўн. чэш. паралель výhon ’расток, адростак’, vyhnati ’выпусціць расток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расти́ несов., в разн. знач. расці́;

де́ти расту́т дзе́ці расту́ць;

трава́ растёт трава́ расце́;

он рос в дере́вне ён рос у вёсцы;

его тала́нт растёт яго́ та́лент расце́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)