спаралізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаралізаваць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане паралічу. Як толькі стаў вяртацца зрок і пачалі варушыцца пальцы на спаралізаванай руцэ, .. [Чорны] зноў узяўся за пяро і вярнуўся да творчасці. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пёрысты ’злосны’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да пер’е, пяро (гл.). Суфікс -ы‑с/л‑ы, як у яршысты ’натапыраны’. Перанос семантыкі паводле падабенства: натапыранае^ птушак ці жыведаў — прыкмета іх раззлаванасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёры ’пер’е’, ’лісце цыбулі, часнаку’, ’плаўнікі ў рыбы’ (Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.; смарг., І.Патал.), ’вастрыё ў свярдзёлку’ (свісл., Шатал.), пёрышкі ’плаўнікі ў рыбы’ (кліч., Жыв. сл.). Да пяро. пёре (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пена́л ’футарал для ручак, алоўкаў, гумак і пад.’ (ТСБМ). З с.-лац. вучнёўскага слова pennāle (< pennaпяро’), якое палякі пераклалі як piórnik. У бел. мову, відаць, прыйшло з рус. пена́л < ням. Pennal ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рка ’лекавая лясная расліна’ (ТС). Да пяро́ (гл.). Магчыма, аформілася пад уплывам польск. piórko ў назвах: strusie piórko ’расліна мнаганожка, папараць, Polypodium L.’, а таксама ’Struthiopteria Hall.’ і ’Iresine L.’, orle piórko, piórko wodne.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыфіра́мб, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. Танк.

•••

Пець дыфірамбы гл. пець.

[Грэч. dithyrambos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аса́дка ’ручка для пяра’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Утворана як памяншальнае з суфіксам ‑к‑ ад асада1 ’частка прылады, якая насаджваецца на іншую частку’ — у дадзеным выпадку асадка «асаджвалася» на пяро. Параўн. польск. obsadka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёрка1 ’наганяй’ (светлаг., Мат. Гом.). Да праць (гл.) < прасл. *pьrati, perą пры ад’ідэацыі рус. по́рка ’лупцоўка’, якое ад пороть ’распорваць’.

Пёрка2 ’травяністая расліна з вузкімі лістамі’ (Мат. ТС), ’доўгі ліст якой-небудзь расліны’ (ТСБМ). Памяншальнае да пяро́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напе́рыч ’насыпка’ (браг., Нар. словатв.), напёрніч ’тс’ (Сцяшк., ветк., лоеў., Мат. Гом.), папернік ’тс’ (рэчыц., Нар. сл.; браг., добруш., гом., Мат. Гом.). Да пяро, пер’е (гл.), прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на базе прыназоўнікавага спалучэння на перʼе, параўн. нагаловіч ’чапец’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 252.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.

Зрабіць вострым, натачыць. Адточыць серп Рыгорка для Марылі, З пілы касу наладзіць. А. Александровіч. // перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным (мову, стыль). Можна сказаць, што ў гэтай форме [аглядаў] Багдановіч адтачыў сваё пяро крытыка, тут упершыню бліснуў трапнасцю назіранняў, тонкім пранікненнем у канкрэтныя з’явы літаратурнага працэсу. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)