закі́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закінуць.

2. у знач. прым. Забыты, недагледжаны. Каля .. дарогі стаіць вялізны пусты дом, .. закінутая дача з цагляным падвалам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звук в разн. знач. гук, род. гу́ку м.;

ни звука ні гу́ку;

пусто́й звук пусты́ гук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчуп, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.

3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).

4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пустагро́м (пустогром) ’балбатун’ (свянц., Мат.). Да пусты (гл.) у значэнні ’бескарысны, непатрэбны’ і грыміць, гром (гл.), зыходным мог быць выраз *пусты гром, г. зн. ’без наступстваў, без дажджу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́шчы ‘худы, шчуплы, пусты, парожні’ (Ласт.), тушчэ́ць ‘марнець, знясільвацца’ (там жа). Суадносіцца з тшчыпусты, дарэмны’, то́шчы ‘худы, шчуплы, пусты’ (гл.) у рознай ступені вакалізму, параўн. тухнуць, тхнуць, тохнуць, гл. Разам з прасл. *tъštь ‘парожні’, літ. tùščiasпусты, парожні, нікчэмны’, лат. tukšs ‘тс’, ст.-інд. tucch(y)ah ‘тс’ узыходзяць да і.-е. *teus‑/*tus‑ ‘парожні, апаражняць’ (Смачынскі, 696; Борысь, 92; ЕСУМ, 5, 612; Арол, 4, 91). Сюды, відаць, і ту́шчыцца ‘засмучацца ў час наступлення хваробы’ (гор., Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчаве́ць1 ’звянуць, аслабнуць’ (Байк. і Некр.). Няясна, магчыма, да ашчавець2, параўн. прастамоўнае скіснуць ’страціць настрой, здацца’ або да шчавыпусты’, параўн. рус. щавыйпусты; пульхны’ (з тъщавъ ад тъщъ, параўн. тощийпусты, слабы’, гл. Фасмер, 4, 495).

*Ашчавець2, ошчаві́ты ’пракіснуць’ (Клім.). Ад шчавы ’пракіслы’, параўн. шчавэ молоко ’пракідае малако’ (Вешт. 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустасме́х ’несур’ёзны чалавек, што часта і без прычыны смяецца’ (ТСБМ, Сцяц., Бяльк.; в.-дзв., Шатал.; стаўб., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.), ’жартаўнік’ (ЛА, 3), пустосме́х ’тс’ (ТС). Ад пусты́ ’бессэнсоўны’ і смех (гл.), магчыма, праз стадыю ўстойлівага словазлучэння пусты смех ’несур’ёзны, беспрычынны смех’: і возьме нейкі пусты смех (Колас) з пераносам назвы з’явы на яе носьбіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́шчы ’худы, слабы, шчуплы’ (Гарэц.), ’худы, сухі з выгляду’ (ТС), ’худы, галодны’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ’пусты, нежылы, парожні, незаняты’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; паст., гродз., ЛА, 5; віл., маст., воран., ЛА, 4), то́шчэ ’нятлусты (пра мяса), худы, любовы’ (паўн.-усх., лун., ЛА, 4), то́шча ’схуднелая жывёла з упалымі бакамі’ (паўн.-усх.-бел., брэсц., ЛА, 1), то́шчшы (то́щший) ’худзейшы, змарнелы’ (Нас.), сюды ж то́шчо ’нашча’ (слонім., Арх. Федар.), ст.-бел. тощъпусты, парожні’ (Альтбаўэр): на тоща срдце (XVI ст., Карскі 1, 20). Параўн. укр. то́щийпусты’, на тще серце ’нашча’, рус. то́щий ’худы’, ’парожні ўсярэдзіне’, стараж.-рус. тъщь ’тс’, ст.-польск. tszczy, czczyпусты, дарэмны’, польск. czczy ’парожні’, ’галодны’, ’худы’, в.-луж. nać (nač) wutroby ’нашча’, ст.-чэш. tštíпусты’, na tščútrobu ’нашча’; славен. tȅščпусты, галодны’, na teščè ’нашча’, дыял. tȃšč ’парожні’, серб. та̏шт, харв. чак. tȁšć, серб. на̏ште са̑рца ’нашча’, ст.-слав. тъщь ’парожні, пусты; марны, дарэмны’, сюды ж адносяць таксама балг. ще́та ’шкода, згуба’ (Куркіна, Этимология–1978, 40). Прасл. *tъščь ’парожні’ < і.-е. *tus‑skʼ‑i̯o, параўн. літ. tùščias ’тс’, лат. tukšs ’тс’, ’нежанаты’, ’бедны’, ст.-інд. tucchyá‑пусты, мізэрны, нязначны’ < ’запушчаны’, іран. *tući̯a‑, перс. tuhīg, новаперс. tuhīпусты’, пушту taš ’тс’, бялудж. tusag, vusaɣ ’заканчвацца, спустошвацца’, авест. taošпусты’, а таксама лац. tesqua ’глуш, пустэча’, ’бясплодны, неўрадлівы стэп’ < *tu̯esquã (Сной у Бязлай, 3, 176; Вальдэ, 625; Фасмер, 4, 90–91; Брукнер, 74; Скок, 3, 446; Чарных, 2, 254–255; Куркіна, ОЛА, Исследов., 1982, 285; ЕСУМ, 5, 612).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неабгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковага абгрунтавання, неабходных падстаў, доказаў. Неабгрунтаваная заява. Неабгрунтаваныя падазрэнні. □ Мініч стаяў задаволены і горды. Вучням стала няёмка за пусты і неабгрунтаваны смех са свайго таварыша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мех¹, ме́ха, мн. мяхі́ і мяхо́ў, м.

1. Тара з палатна для захоўвання і перавозкі сыпучых цел, дробных рэчаў і пад.

Палатняны м.

2. Мера для чаго-н. сыпкага.

Пазычыць м. бульбы.

Біцца за пусты мех (разм.) — настойліва даводзіць відавочнае, за што няма патрэбы спрачацца.

Нагаварыць мех з торбай — нагаварыць многа і абы-чаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)