Валя́ць ’прымушаць паваліцца’ (БРС, Яруш.). Звязана з вал, валіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мусі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. што. Спец. Узбіваць пену, прымушаць што‑н. пеніцца.
2. Спец. Іскрыцца, пеніцца (пра напіткі).
3. перан.; што. Кніжн. Перавялічваць, раздуваць значэнне чаго‑н.
[Ад фр. mousser — пеніцца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.) Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека.
◊
Браць (узяць) за карак — прыцягнуць да адказнасці.
Гнаць у карак — прымушаць хутка рабіць што-н., падганяць.
Сядзець на карку — быць на ўтрыманні ў каго-н., жыць на чые-н. сродкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м; цесніце́, -ня́ць; незак., каго-што.
1. Прымушаць адступіць; адцясняць.
Ц. варожыя флангі.
2. Абмяжоўваць каго-н. у прасторы, плошчы.
Не буду я вас ц., паеду да сына.
3. Сціскаць, спіраць (грудзі, дыханне і пад.).
Яна адчувала, як ёй цясніла дыханне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
На́гліць ’нахабна хлусіць’ (Бяльк.), ’прымушаць’ (Нас.). Відаць, ад наглы (гл.) са значэннем ’нахабны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́ліць ‘прымушаць’ (Нас., Кас.), ‘адольваць, натужвацца’ (Сцяшк. Сл.), сі́ліцца ‘тужыцца, напружвацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сі́лець ‘дужаць’ (Ян.), ст.-бел. силити ‘прымушаць’: питье жь закону не силѧть (Альтбаўэр). Вытворнае ад сі́ла (гл.), параўн. сілава́ць ‘сілком прымушаць рабіць’ (Ласт., Ян., ТС).
Сілі́ць 1 ‘падмацоўваць сілы ежай’, сілі́цца ‘падмацоўвацца ежай’ (Нас., Шымк. Собр.). Да сі́ла (гл.).
Сілі́ць 2 ‘душыць’, сі́ліцца ‘душыцца’, ‘вешацца’ (ТС). Да сіло́ ‘пятля’ (гл.), параўн. укр. сили́ти ‘завязваць вузлом’; развіццё семантыкі таксама пад уплывам сіла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насціга́ць ’даганяць; прымушаць, дабівацца’ (Юрч. Фраз. 1), ’даганяць, наганяць’ (ТС), насці́гнуць ’дагнаць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. сцігаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыну́ка́ць, ’прымушаць, патрабаваць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ), пріну́кыць ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя назоўнікі прыну́ка ’прымус, прымушэнне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), пріну́ка ’тс’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ну́ка́ць (у ЭСБМ адсутнічае), параўн. панука́ць (гл.), якое, верагодна, праз ну́ка́ць, адносяць да ўзмацняльнай часціцы ну (гл.). Больш абгрунтаванай падаецца версія аб праславянскім характары адносін *nukati (sę) і *nu (ЭССЯ, 26, 30–32; 43–44). Прэфіксальныя ўтварэнні ўсходне-славянскага характару, параўн. рус. зах. принука́ть ’прымушаць’, укр. прину́кувати ’прымушаць, вымушаць’. Польск. przynukać, przynuka, верагодна, усходнеславянскія запазычанні (Брукнер, 352).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што. Напорам знутры прымушаць расшырацца, раздавацца.
2. перан., каго-што. Перапаўняць, захапляць цалкам (пра настроі, думкі, пачуцці і пад.).
Нечаканая радасць распірала Максіма.
3. безас., каго (што). Аб празмерным атлусценні, сытасці (разм.).
|| зак. распе́рці, разапру́, разапрэ́ш, разапрэ́; разапро́м, разапраце́, разапру́ць; распёр, -пе́рла; разапры́; распёрты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
панука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пану́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго (што). Прымушаць рабіць што-н. хутчэй, падганяць (першапачаткова вокрыкам «ну», звернутым да каня).
П. каня.
Гэтых хлопцаў не трэба п. у рабоце.
2. кім. Дэспатычна распараджацца кім-н.
П. падлеткамі.
|| наз. панука́нне, -я, н. і пану́кванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)