абленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

Разм. Стаць лянівым, прывыкнуць ленавацца. [Патржанецкі:] — Я бачу, што вам страшна крануцца з месца, што вы абленаваліся, што вам шкада вось гэтай утульнасці, вы баіцеся страціць яе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

осво́иться

1. (в незнакомой среде) асво́йтацца, прывы́кнуць (да чаго)

1. (приобрести навык) асво́іцца; налажы́цца (да чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’е́здзіцца, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Прывыкнуць хадзіць у вупражы, пад сядлом (пра каня).

2. Ад язды стаць больш прыдатным; абкатацца, прыцерціся (пра машыны, агрэгаты і пад.).

3. Зрабіцца прыдатным для язды, абцерціся (пра дарогу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.

1. Прахадзіўшы доўга, прывыкнуць да хадзьбы, перастаць адчуваць стомленасць ад яе.

Расхадзіўся, і ногі перасталі балець.

2. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды.

3. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н., у якіх-н. дзеяннях, разысціся.

Нервы расхадзіліся.

Расхадзілася шалёная завіруха.

|| незак. расхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.

Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увык, ‑ла; зак.

Абл. Прывыкнуць да чаго‑н. — Увыкла... Смаліць, як мужчына, проста сорам... Нядаўна заходжу дома на кухню, а .. [жонка] сядзіць і смокча: з маіх недакуркаў зрабіла папяроску. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прижи́ться

1. прыжы́цца; (освоиться) асво́іцца; (привыкнуть) прывы́кнуць;

2. (о растениях) прыжы́ць, мног. папрыжыва́ць; (приняться) прыня́цца, мног. папрыма́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прысво́іць ’зрабіць сваёй уласнасцю што-небудзь чужое’ (ТСБМ), прысво́іцца ’асвойтацца, прывыкнуць’ (ТС), прысво́йчыць ’прыручыць; прысвоіць’ (Шат.). Рус. присво́ить ’прысвоіць’, укр. присвоїти ’прысвоіць; прыняць у сваю кампанію, у сваё кола, прызнаць за свайго’, польск. przyswoić ’прысвоіць’, чэш. přisvojiti, славац. prisvojiť. Гл. асво́іць, свой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. звык, ‑ла; зак., з інф. і дадан. сказам.

Разм. Набыць прывычку рабіць што‑н. пэўным чынам; прывыкнуць. [Клямт] даўно звык моўчкі падпарадкоўвацца старшым. Мележ. [Паненкі] даўно звыклі, каб іх забаўлялі, жартавалі з імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прасунуцца ў вузкую адтуліну.

Нітка ўцягнулася ў іголку.

2. Прыняць удзел у чым-н., уключыцца ў што-н.

У. ў размову.

3. перан. Асвоіцца з чым-н., прывыкнуць, прызвычаіцца, прыахвоціцца да чаго-н.

У. ў работу.

У. ў гарэлку.

|| незак. уця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)