Пе́сак1 пясок ’трус’ (Нас.). Памянш. да пес (гл.), якое выкарыстоўвалася для называння розных звяркоў з густой поўсцю. Параўн. ст.-рус. песикь ’пясец’ (XVI ст.) і тсы©ь ’шчанё’; як родавая назва рус. песь ужывалася ў адносінах да воўка, лісы, сабакі (Даль, 3, 105); сюды ж таксама рус. (тул.) песец ’даўгашэрсны трус’. Паводле Німчука (Давньорус., 205), да XVII ст. ва Украіне вадзіўся звярок песок, якога здабывалі на футра: рысь, пески и коты; суф. ‑ець актыўна выцясняўся суф. ‑ок (< ькь).

Пе́сак2простая шашка ў гульні ў шашкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, пераасэнсаванае пешка (*пёійак?), гл.

Пе́сак3 ’пясок’ (докш., Сл. ПЗБ). З польск. piasek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 509). Націск на першым складзе спрыяў аднаўленню этымалагічнага ‑ė‑ (усх.-слав. гтъськъ ’пясок’). Вытворнае пескавы Чышчаны’ (мядз., Жыв. сл.), параўн. пескавы ’тс’ (Станк., Сл. ПЗБ), пескаву́ ’тс’ (ТС) — ад пясок

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сая́н ’шарсцяная даматканая спадніца’ (Касп.), ’шарсцяная спадніца з каснікамі, андарак’ (Бяльк., Малч., Сл. ПЗБ), ’шарсцяная спадніца з купленай тканіны’ (Малч.), ’верхняя світка з чырвонага сукна, лепшая адзежа’ (Мядзв.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.), ’спадніца, сарафан’ (Пал., ДАБМ, камент., 933; віц., магіл., Шн. 1), ’спадніца з ільняной тканіны’ (Нік., Оч.), ’тонкае сукно’ (Гарэц.), ’паўсукно’ (Сл. ПЗБ), ’палатно з воўны’ (Інстр. 1), сая́н, сая́к ’суконная спадніца’ (Мат. Гом.). Рус. цвяр., смал. сая́н ’сарафан з даматканай фарбаванай тканіны, расхінны сарафан’, курск. ’высокая спадніца з падцяжкамі’. Запазычана праз польск. sajan ’плашч’ (ст.-польск. sajan ’кароткі салдацкі кафтан’) з італ. saione, ’грубая шарсцяная фуфайка’ < saioпростая фуфайка, салдацкая куртка’ < лац. sagum ’салдацкі плашч’, кельцкага паходжання (Мацэнаўэр, 302, Брукнер, 479; Фасмер, 3, 567). Ст.-бел. саянъ, соянъ (XVI ст.) са ст.-польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 109. Літ. sajõnas, sejõnas, sijõnas ’спадніца, летняя жаночая вопратка’ паходзяць з усходнеславянскіх моў, гл. Скарджус, Slav., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адраджэ́нне, ‑я, н.

1. Абуджэнне да новага жыцця; аднаўленне пасля перыяду разбурэння, заняпаду і пад. Мікалай усёй сваёй істотай адчуваў вясенняе адраджэнне. Дамашэвіч. З другой паловы XIX стагоддзя амаль адначасова пачалося адраджэнне ўкраінскай і беларускай пісьменнасці ва ўмовах царскага самадзяржаўя і развіцця капіталістычных адносін. Юргелевіч. У кароткіх і простых словах расказаў Сцёпка сходу аб задачах эканамічнага адраджэння краіны. Колас. // Аднаўленне, адбудова чаго‑н. знішчанага, разбуранага. Пасляваеннае адраджэнне завода. □ А нам варта было б з зялёнага дрэва, як з лёгкай рукі, і пачынаць адраджэнне свайго калгаса. Кулакоўскі.

2. (з вялікай літары). Перыяд у культурным і ідэалагічным развіцці раду краін Еўропы, які наступіў пасля сярэдневяковага застою, з зараджэннем капіталістычных адносін, і адзначаны росквітам навук і мастацтваў; Рэнесанс. Простая беларуская сялянка нагадвала партрэты жанчын італьянскіх майстроў часоў Адраджэння. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.

1. Надаць музычнаму інструменту пэўную вышыню гуку. Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам. Колас. Тым часам Віктар настроіў гітару і прыемным барытонам пачаў спяваць. Ваданосаў.

2. Падрыхтаваць да работы, наладзіць, адрэгуляваць (пра механізмы). Настроіць станкі. // Прыстасаваць для прыёму хваль (радыё, магнітных і пад.). [Сенатар] настроіў тэлевізар на другую хвалю. Гамолка.

3. Выклікаць які‑н. настрой. Простая, знаёмая з.. маленства, работа дала [Сіротку] асалоду, дзіўна хораша настроіла, зрабіла добрым, лагодным, вясёлым. Шамякін. Багатая кватэра настроіла Дземідзецкага на вясёлы лад. Новікаў. На філасофскі часам лад Настроіш думкі ты ў самоце. Колас.

4. Выклікаць у каго‑н. якія‑н. пачуцці, думкі (у адносінах да каго‑, чаго‑н.). Настроіць усіх супроць сябе. □ Бацька навучыў мяне чытаць буквар і разам з маці так настроіў на вучобу, што я з радасцю пераступіў школьны парог. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свя́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць святога. Набожныя людзі вераць у святасць царквы. □ Грубы адказ стражнікаў абражаў святасць мацярынства і таптаў элементарную гуманнасць. У. Калеснік.

2. Прадмет захаплення, чыстаты. «Якія.. [дзяўчаты] розныя! — паволі набліжаючыся, падумаў я. — Гэта — простая, ёмкая, моцная, так і карціць з ёю пажартаваць. А тая — нейкая сама святасць. З той хочацца марыць». Ваданосаў. Сваю нявольніцкую душу.. [Тварыцкі] любіць, яна ў яго стала гарманічнай, ён узвёў яе на пастамент святасці і рад. Чорны. // Рысы незвычайнасць уласцівыя святому (у 2, 3 знач.). [У касцёле] толькі каляровыя вітражы ў мараканскім духу ды статуя мадонны з дзіцём на руках, без аніякіх адзнак святасці ці царкоўнасці. В. Вольскі. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці сагнаць Даволі густа. Корбан. Праўда, у Цельшыне было многа такіх палешукоў, як, напрыклад, дзед Мікіта, да якіх святасць пс падыходзіла ніякім чынам. Колас. // Надзвычайная чыстата, дабрата і пад. Жонка была прыгожая, добрая, але не кахала яго [Загорскага]. Чыстая да святасці, святая да бязглуздасці. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. што і без дап. Перамешваць у топцы палаючае паліва, увесь час падкідаючы новае. Стараваты ўжо чалавек у ботах, галіфэ і ніжняй кашулі шураваў у топцы доўгай жалезнай качаргой. Нядзведскі. // Ачышчаць паверхню дна, каласнікі печкі, топкі і пад. ад шлаку, попелу. Хлапец завіхаўся з жалезнай лапатай, падкідваў у палаючую топку вугаль, шураваў каласнікі і ўсё ўсміхаўся. Лынькоў.

2. што і без дап. Разм. Старанна, энергічна мыць, церці, скрэбці, чысціць што‑н. [Валодзька:] — Бяры [Надзя] во швабру і шуруй. Падобраму — і я памог бы. Гроднеў.

3. перан. Разм. Развіваць бурную, энергічную дзейнасць; дзейнічаць, рабіць што‑н. энергічна, з запалам. І вось шуруюць — ездзяць [камісіі] на палі, Кароўнікі ды свірны правяраюць, Гросбух у бухгалтэрыі гартаюць... Корбан. Васіль шуруе граблямі — Працуе ля капніцеля. Ставер. // Хутка куды‑н. рухацца, крочыць, ісці і пад. [Алег:] — Аддайце яму ўсё... А ты, бацька, шуруй адсюль, чуеш? Радкевіч. Умова была простая: паставіш на ногі [грузавік] — сядай і шуруй!.. Ракітны.

4. перан.; што. Садзейнічаць хутчэйшаму развіццю чаго‑н., падштурхоўваць, паскараць наступленне чаго‑н. І каб «справа» не заглухла, ён [Іван Іванавіч] узмоцнена яе «шураваў». «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́ва ж.

1. в разн. знач. язы́к м.;

нацыяна́льныя мо́вы — национа́льные языки́;

заме́жная м. — иностра́нный язы́к;

2. только ед. (манера словесного изложения) язы́к м., стиль м.;

літарату́рная м. — литерату́рный язы́к;

м. Пу́шкіна — язы́к (стиль) Пу́шкина;

3. (способность говорить) речь;

індаеўрапе́йскія мо́вы — индоевропе́йские языки́;

аналіты́чныя мо́вы — аналити́ческие языки́;

жыва́я м. — живо́й язы́к;

мёртвая м. — мёртвый язы́к;

про́стая м. — пряма́я речь;

уско́сная м. — ко́свенная речь;

часці́ны мо́вы — ча́сти ре́чи;

м. лі́чбаў — язы́к цифр;

эзо́пава м. — эзо́пов язы́к;

знайсці́ агу́льную мо́ву — найти́ о́бщий язы́к;

гавары́ць на ро́зных мо́вах — говори́ть на ра́зных языка́х;

адня́ць мо́ву — лиши́ться ре́чи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́сты

1. в разн. знач. просто́й; (несложный, обычный — ещё) нехи́трый, незате́йливый, немудрёный, незамыслова́тый;

п. механі́зм — просто́й механи́зм;

~тае рашэ́нне — просто́е реше́ние;

~тае палатно́ — просто́е полотно́;

п. чалаве́к — просто́й челове́к;

~тая бандэро́льпроста́я бандеро́ль;

п. фасо́н — просто́й (незате́йливый, немудрёный, незамыслова́тый) фасо́н;

п. сюжэ́т — просто́й (незате́йливый, немудрёный, незамыслова́тый) сюже́т;

2. (без претензий) просто́й; бесхи́тростный; прямо́й;

3. (о глазе) просто́й, невооружённый;

4. (ровный, без изгибов) прямо́й;

5. (откровенный) прямо́й;

п. адка́з — прямо́й отве́т;

6. разг. (о лошади) неспу́танный;

~тая мо́ваграм. пряма́я речь;

п. перы́яд — просто́й пери́од;

п. сме́ртны — просто́й сме́ртный;

прасце́й про́стага — про́ще просто́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прямо́й

1. (ровный, без изгибов) прамы́; ро́ўны; про́сты;

прямо́е де́рево ро́ўнае (прамо́е) дрэ́ва;

2. мат. прамы́;

пряма́я ли́ния прама́я лі́нія;

пряма́я пропорциона́льность прама́я прапарцыяна́льнасць;

прямо́й у́гол прамы́ ву́гал;

3. (беспересадочный) прамы́;

прямо́е сообще́ние прамы́я зно́сіны;

ваго́н прямо́го сообще́ния прамы́ ваго́н, ваго́н прамы́х зно́сін;

4. (непосредственный) непасрэ́дны, прамы́; (о выборах, обложении и т. п.) прамы́;

прямо́й результа́т непасрэ́дны вы́нік;

э́то его́ пряма́я обя́занность гэ́та яго́ непасрэ́дны абавя́зак;

прямо́й нача́льник непасрэ́дны нача́льнік;

прямо́е указа́ние непасрэ́днае ўказа́нне;

прямы́е вы́боры прамы́я вы́бары;

прямо́е избира́тельное пра́во прамо́е вы́барчае пра́ва;

пряма́я ли́ния (родства́) прама́я лі́нія (свая́цтва);

прямо́й насле́дник непасрэ́дны насле́днік;

прямо́й нало́г фин. прамы́ пада́так;

5. (явный) я́ўны; (открытый) адкры́ты;

прямо́й вы́зов я́ўны (адкры́ты) вы́клік;

6. (бесхитростный, правдивый) праўдзі́вы; (откровенный) адкры́ты; (искренний) шчы́ры;

прямо́й челове́к праўдзі́вы (адкры́ты) чалаве́к;

прямо́й хара́ктер адкры́ты хара́ктар;

прямо́й отве́т адкры́ты (шчы́ры) адка́з;

7. (безусловный, настоящий, действительный) бясспрэ́чны, сапра́ўдны;

пряма́я вы́года бясспрэ́чная вы́гада;

пряма́я необходи́мость бясспрэ́чная неабхо́днасць;

прямо́й расчёт, прямо́й смысл бясспрэ́чная вы́гада;

прямо́й расчёт (смысл) сде́лать так бясспрэ́чна лепш (вы́гадней) зрабі́ць так;

8. грам. про́сты, прамы́;

пряма́я речь про́стая мова;

прямо́е дополне́ние прамо́е дапаўне́нне;

9. / пряма́я кишка́ анат. прама́я кі́шка;

в прямо́м смы́сле сло́ва у прамы́м сэ́нсе сло́ва;

пряма́я доро́га прама́я (про́стая) даро́га;

прямо́й путь прамы́ (про́сты) шлях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сці́плы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не любіць падкрэсліваць свае заслугі, хваліцца сваімі справамі; пазбаўлены ганарыстасці. На высокім пасту .. [Барашкін] аказаўся сціплым, чулым і прынцыповым чалавекам. Данілевіч. А сціплага, не кідкага да славы Мітрафана ўпачатку зусім бянтэжыла: пасёлак сталі называць яго імем. Ракітны.

2. Стрыманы ў паводзінах, абыходжанні, словах; не развязны, прыстойны. Але Юля — сціплая. Яна не кінецца адразу: «Я!..», а пачакае, пакуль мама не перапытае: «Дачушка, няўжо гэта ты сама так зрабіла?» Гарбук. Я хлопец сціплы і не нахабны, можна сказаць, сарамлівы і нясмелы. Чарнышэвіч. Уся сям’я Сядых была надзвычай працавітая і сціплая ў сваіх паводзінах. Рамановіч. // Які не прад’яўляе вялікіх патрабаванняў, задавольваецца малым. У гэтых словах — уся Хрысціна, простая, сціплая дзяўчына, якая ўсёй душой палюбіла сваю нялёгкую працу. Кухараў.

3. Які сведчыць аб стрыманасці, памяркоўнасці ў паводзінах, размове; які выказвае такую стрыманасць, памяркоўнасць. Аглянуўшыся, .. [Маша] ўбачыла добрую, сціплую ўсмешку Васіля. Шамякін. Заўсёды сціплы і прыемны выраз дзедавага твару здаецца цяпер не проста злосным, а нават драпежным. Брыль.

4. Які нічым не вылучаецца, просты; звычайны; без прэтэнзій на раскошу. [Слава:] — Вяртаючыся дамоў, я збіраў сціплыя паўночных кветкі: маленькія рамонкі, незабудкі. Бяганская. Вяселле справілі сціплае — не вяселле, а вечар з пачастункам на кватэры ў Кудзіных. Хадкевіч. // Звычайны, радавы. [Толь:] — Пасада ў вас [Дземідзецкага] павінна аставацца сціплая. Новікаў. // Не яркі. Пры сціплым падсвечванні маладзіка Багдан спачатку пазнаў сваіх коней з брыгады, а тады ўжо стаў углядацца ў чалавека, што быў пры конях. Кулакоўскі. // Ціхі, не рэзкі. Я чую сціплы шолах вольхі І як, зліваючыся з ім, Гул правадоў высакавольтных Плыве над лесам залатым. А. Александровіч. Далёка чуваць, як пад дугой патрэньквае сціплы званочак. Брыль.

5. Нязначны, невялікі; абмежаваны, сярэдні. Сціплая зарплата. Сціплыя патрабаванні. □ Планы ў Журко былі вельмі сціплыя. Савіцкі. Спробы вярнуць [хлопчыка] Раму ў чалавечае асяроддзе ўвянчаліся вельмі сціплымі поспехамі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)