◎ Паўдзён ’пастаўнік’ (круп., ДАБМ, 784). У выніку семантычнага пераносу з паўдзён ’поўдзень’ (Грыг.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.; браг., Мат. Гом.), якое першапачаткова азначала ’палавіна дня’ > на паўдзён (прыганялі скаціну ў двор) (Касп.), паўдзёнкі ’час у сярэдзіне дня, на які ўлетку прыганяюць з поля кароў (бялын., Янк. Мат.) або заганяюць у пастаўнікі’. Параўн. таксама дзяннік ’пастаўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спяко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.
Разм. Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; спёка, гарачыня. Паглядзі з гары, дзе ў поўдзень ясны ад спякоты млеюць саснякі. Вялюгін. Тут не зацішша Лясных палян. Спякатай дыша Пракатны стан. Пысін. Аціхла дзённая спякота. Павіс над клёнам маладзік, Неразгаданаю турботай Гармонік вечар маладзіць. Матэвушаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадзе́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. упадаць (у 2 знач.).
2. Месца зліцця дзвюх рэк. Узнік .. [Полацк] тут, пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну, на зручным водным шляху з усходу на захад і з поўначы на поўдзень, у далёкія-далёкія часы як адзін з цэнтраў усходнеславянскага племені — крывічоў. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамо́т, ‑у, М ‑моце, м.
1. Вогнетрывалая гліна або кааліп. Пойдуць у цэнтр і на поўдзень караблі, гружаныя дынасам і шамотам, патрэбнымі для домен і вагранак. Галавач.
2. Вогнетрывалая цэгла з такога матэрыялу або з прымесямі такога матэрыялу. На фасадных плоскасцях [кафэ «Журавінка»] бачна абліцоўка сцяны плітамі з шамоту. «Маладосць».
[Ад фр. chamotte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюп, ‑а, м.
1. Трохмачтавы карабель у парусным флоце 18–19 стст., аснашчаны прамымі парусамі. На двух шлюпах «Усход» і «Мірны» Ф. Ф. Белінсгаузен і М. П. Лазараў накіраваліся на поўдзень. «Беларусь».
2. Марское аднамачтавае судна з двума парусамі (галоўным чынам спартыўнае).
3. Ціхаходны вартавы карабель для аховы транспартных караванаў у некаторых сучасных замежных флотах.
[Гал. sloep.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улыбну́ться сов.
1. усміхну́цца;
2. перен. (поблагоприятствовать) разг. паспрыя́ць; см. улыба́ться 1, 2;
3. перен. (не осуществиться — о желании), разг. прапа́сці;
пое́здка на юг улыбну́лась пае́здка на по́ўдзень прапа́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́лудзень, ‑дня, м.
1. Тое, што і абед. Сёння на світанні Піліпка зайшоў у хату, каб паснедаць і ўзяць торбачку з полуднем. Навуменка. Абедзенная пара даўно ўжо прайшла, але .. [Алесь] забыў пра полудзень. Чарнышэвіч.
2. Сярэдзіна дня; поўдзень. — Ну, то ўставай, ды будзем абедаць; ужо, бачыш, за полудзень мінула. Гартны.
3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай; падвячорак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сілко́м, прысл.
Разм. Сілай; супраць волі; гвалтам. У поўдзень сястра і санітаркі заўважылі, што.. [Наталля Пятроўна] хворая, і сілком адаслалі яе дадому. Шамякін. Маці ледзь не сілком упіхнула Сцёпку ў аўтобус. Жычка. Дзяўчыну звязалі і сілком прывялі да князя. Дуброўскі. // Праз сілу, цераз сілу, з цяжкасцю. [Ганначка] цяжка дыхала, але ішла і ішла, сілком перастаўляючы свае ацяжэлыя боцікі. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́нечны, -ая, -ае.
1. гл. сонца.
2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.
С. рухавік.
3. 3 яркім святлом сонца.
Сонечнае надвор’е.
С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
4. перан. Радасны, шчаслівы.
Сонечная ўсмешка.
○
Сонечная ванна — праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры.
Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.
Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.
Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.
Сонечны ўдар — хваравіты цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ланцужо́к, ‑жка, м.
1. Невялічкі тонкі ланцуг. [Малады чалавек] зіхацеў пярсцёнкамі і на камізэльцы ланцужком ад гадзінніка. Чорны.
2. Суцэльны рад, сукупнасць каго‑, чаго‑н. Беглі, знікалі ўдалечыні ланцужкі электралямпачак. Хадкевіч. Развітальна курлыкаючы, праплывалі на поўдзень рэдкія ланцужкі жураўлёў. Курто.
3. у знач. прысл. ланцужко́м. Тое, што і ланцугом (гл. ланцуг у 5 знач.). Ідзём ланцужком паўз самыя платы, бо на вуліцы — лужы. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)