Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎДЗЕНЬ, пункт поўдня,
адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўд. полюса свету (гл.Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пд або S.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТАГЕ́Я (Notogea ад грэч. notos поўдзень + gē зямля),
біягеаграфічнае царства сушы, якое ўключае Аўстралію з навакольнымі астравамі, Новую Зеландыю, астравы і архіпелагі Акіяніі і крайні поўдзеньПаўд. Амерыкі. У Н. вылучаюць 4 біягеагр. вобласці: Аўстралійскую, Новазеландскую, Палінезійскую і Патагонскую (гл. адпаведныя арт.). Найб. характэрныя рысы — старажытнае паходжанне і высокі ўзровень эндэмізму флоры і фауны, вял. разнастайнасць сумчатых жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРУ́НКІ СВЕ́ТУ, стораны гарызонта,
4 гал. пункты гарызонта — поўнач, поўдзень, усход і захад. Абазначаюцца літарамі Пн (N), Пд (S), У (O або E), З (W). Часам К.с. наз. таксама адпаведныя чвэрці гарызонта: паўн., паўд., усх. і заходнюю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДЗЁННАЯ ЛІ́НІЯ,
лінія перасячэння плоскасці нябеснага мерыдыяна з плоскасцю матэм. гарызонта. На перасячэнні з нябеснай сферай дае пункты Пн і Пд. Уздоўж П.л. падае цень у сапраўдны поўдзень. Напрамак П.л. супадае з напрамкам геагр. мерыдыяна ў дадзеным пункце паверхні Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе возера Арэхаўскае. Цэнтр сельсавета. За 22 км на Поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Маларыта, 74 км ад Брэста. 794 жыхароў, 257 двароў (1994). Сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, аддзяленне сувязі. Царква. Магіла ахвяраў фашызму. Стаянкі каменнага веку.
германскі ваен. дзеяч. Ген.-фельдмаршал (1942). Скончыў ваен. акадэмію (1914). У арміі з 1906, удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1935—38 нач. Аператыўнага ўпраўлення і 1-ы обер-кватармайстар Генштаба сухап. войск. У 2-ю сусв. вайну нач. штаба групы армій «Поўдзень» у Польскую кампанію 1939, потым групы армій «А»; у Французскую кампанію 1940 камандзір 38-га корпуса; камандзір 56-га танк. корпуса (1941) і кіраўнік баявых дзеянняў (жн. — ліст. 1942) у раёне Ленінграда, каманд. 11-й арміяй у Крыме (вер. 1941 — ліп. 1942), групамі армій «Дон» у раёне Сталінграда (з ліст. 1942) і «Поўдзень» на Украіне (люты 1943 — сак. 1944). Адхілены ад камандавання і залічаны ў рэзерв з-за рознагалоссяў з А.Гітлерам. У 1949 асуджаны брыт.ваен. трыбуналам на 18 гадоў зняволення, у 1952 вызвалены. Аўтар кніг успамінаў «Страчаныя перамогі» (1955) і «З салдацкага жыцця, 1887—1939» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙТЫ́ЕЎ (Гапар Айтыевіч) (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984),
кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі ін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзень на Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.