сы́шчык, ‑а, м.

Тайны агент вышукной паліцыі; шпег. Была такая слота-непагода, Што нават сышчык, затуліўшы твар, Свой пост пакінуў каля сцен завода, Падаўся грэцца ў бліжэйшы бар. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спажы́нкі ‘Прачыстая’ (Нас.), Спажына́ ‘Спас (6/19 жніўня) (Сл. ПЗБ), спажы́наўка ‘спасаў пост’ (Касп.). Рус. зах., паўд. спожи́нкипост перад Прачытай’. Паводле Фасмера (3, 737), з госпожинки ад госпожа ‘Багародзіца’ пад уплывам спожин ‘свята ўраджаю, жніво’. Збліжана з дажы́нкі ‘канец жніва, свята ўраджаю’, спажы́ць (Федар. 4), спожы́ць ‘выкарыстаць’ (ТС), спажываць ‘карыстацца’ (Сержп., Пятк. 2), параўн. няяснае спажываць ‘перажываць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рамаза́н, ‑а, м.

1. Дзевяты месяц мусульманскага месячнага календара (месяц посту).

2. Пост у мусульман у гэтую пару, калі веруючыя павінны ўстрымлівацца ад вады і ежы ад усходу да захаду сонца.

[Ад араб. ramadân — гарачы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́ха ’вахта, пост вайсковы’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. wacha ’тс’ (а гэта з ням. Wache; гл. Брукнер, 598).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пост ’устрыманне ад скаромнай ежы’, ’перыяд устрымання’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’сама посная страва’ (Шат.). Параўн. укр. піст, рус. пост, польск. post, н.-луж. spót, в.-луж. póst, чэш. půst, славац. pôst, славен. pòst, серб. по̂ст, макед. пост, балг. пост, ст.-слав. постъ. Сюды ж по́снікаць, по́снікаваць, постува́ць ’тс’ (калін. Мат. Гом., ТС), по́стуваць, по́ставаць ’пасціць, пасціцца’ (Бяльк., Нас., Мат. Гом., Байк. і Некр., Ласт.), по́сціць ’тс’ (светлаг., хойн., Мат. Гом.), постава́нне ’нястачы’ (Юрч. СНЛ), по́стываць ’цярпець нястачы’ (Юрч. Вытв.), по́сны, пасны́ ’без мяса і малака; нятлусты’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Ян., ТС, Сл. Брэс.; воран., Сл. ПЗБ), ’цвярозы’ (карм., Мат. Гом.), ’худы’ (Ян.), ’неўрадлівы (пра глебу)’ (в.-дзвін., Сл. ПЗБ), по́сніна, по́сніца, пасната́ ’посная ежа’ (Шат., Касп.; брасл., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.). Старажытнае агульнаславянскае запазычанне са ст.-в.-ням. fastoпост’ (Міклашыч, 260; Фасмер, 3, 340–341; Шустар-Шэўц, 2, 1139), паводле іншых, *postъ < *postiti sę ’пасціцца’ < гоц. fastan або ст.-в.-ням. fasten ’тс’ (Махэк₂, 500–501), параўн. ням. fest ’стойкі, трывалы, трывушчы’. Банькоўскі (2, 716) следам за Ліндэ выводзіў з грэч. άπαστος ’галодны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сядмі́ца ’сямітыднёвы пост’ (Інстр. 2). Параўн. стараж.-рус. седмица ’тыдзень’. Запазычана са ст.-слав. седмица ’тыдзень’ або ўтворана непасрэдна ад ст.-слав. седмь ’сем’, параўн. у Скарыны седмицею ’сем разоў; у сем разоў’ (Сл. Скар.), што з’яўляецца калькай з грэч. έβδομάς ’сем, сямёрка; тыдзень’ (Фасмер, 3, 590); пераасэнсавана як ’вялікі пост перад Вялікаднем’. Малаверагодным падаецца непасрэднае вывядзенне з сядмы ’сёмы’ (з рус. седьмой?), гл. Сцяцко, Афікс. наз., 214.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́сны, -ая, -ае.

1. гл. пост².

2. Без мяса і малака, не скаромны.

Посная вячэра.

3. Не тлусты.

Посная свініна.

4. перан. Хмуры, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.; разм., жарт.).

5. перан. Пра від, знешні выгляд: прытворна сціплы, ханжаскі (разм., жарт.).

Твар п., як на маленні.

|| наз. по́снасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ві́лія ’пярэдадне свята, пост перад святам’ (Нас.), ст.-бел. вилия, вилея ’тс’ (1539 г.). Запазычана з польск. wilia < wigilia ’тс’ < лац. vigilia ’начная імша’ (Мацэнаўэр, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аскаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Уст. разм. Пачаць есці скаромнае пасля посту або парушыць пост, з’еўшы скаромнае. У нас жа ў хлеўчуку вёўся сякі-такі парсюк, бацька яго наважыў адгадаваць, каб хоць было чым аскароміцца на вялікдзень. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пастару́нак ’мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.): ’пост’ (Сл. ПЗБ). З польск. posterunek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 434), якое з ням. Postierung ’лінія пастоў, вартавая ахова’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)