Сядмі́ца ’сямітыднёвы пост’ (Інстр. 2). Параўн. стараж.-рус. седмица ’тыдзень’. Запазычана са ст.-слав. седмица ’тыдзень’ або ўтворана непасрэдна ад ст.-слав. седмь ’сем’, параўн. у Скарыны седмицею ’сем разоў; у сем разоў’ (Сл. Скар.), што з’яўляецца калькай з грэч. έβδομάς ’сем, сямёрка; тыдзень’ (Фасмер, 3, 590); пераасэнсавана як ’вялікі пост перад Вялікаднем’. Малаверагодным падаецца непасрэднае вывядзенне з сядмы ’сёмы’ (з рус. седьмой?), гл. Сцяцко, Афікс. наз., 214.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)