Пе́лек ’плёскат, пляск’, пеляска́ць ’паласкаць (бялізну)’, ’муціць, хваляваць’, пеляска́цца ’мыцца ў рацэ, у вадзе’ (Нас.). У выніку кантамінацыі паласкаць і пляскаць (Шахматаў, Очерк, 153), параўн. пялёскацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́дкі, ‑дак; адз. ладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Уст. Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. Даць пяць ладак лінейкай.

2. толькі мн. Дзіцячая гульня, пры якой удзельнікі ўдараюць адзін аднаго спачатку правай далонню аб правую, потым левай аб левую і г. д.

•••

Біць (пляскаць) у ладкі гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лязг ’ляск’, ля́згаць ’утвараць ляск’, ’біць у далоні, пляскаць’ (ТСБМ), полац. ’біць лыжкай па галаве’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае (Праабражэнскі, 1, 497; Фасмер, 2, 550). Гл. таксама лёскат, ляск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́шчыцьпляскаць у далоні’ (шуміл., Сл. ПЗБ), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС); сюды ж, відаць, трэшша́ць (куры) ‘сакочуць’ (гарад., ЛА, 4). Да прасл. *trěsk‑ъ > трэск, трашчаць, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́шыцьпляскаць (далонню аб далонь)’ (мазыр., Мар. Том.). Няясна; магчыма, балтызм. Параўн. літ. plekšėtiпляскаць’, ’плёскаць’, plekšnoti ’апладзіраваць’.

Плашы́ць1 ’ганьбіць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’ганіць’ (Жд. 1). Да плахі ’благі’, гл. плах. Параўн. плашэй ’горш’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж плашэць ’слабець здароўем’ (Юрч. Вытв.), плашаць і плашэць ’пагаршацца’ (Нас.). Паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 56). апошняе слова выводзіцца з польск. (“э замест а пасля шыпячых гукаў з агульнаславянскага ъ манафтонгавага”), што неабавязкова, параўн. харашэць і пад.

Плашы́ць2 ’паспрабаваць’ (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блёхацьпляскаць, плюхаць’ (Янк. II), блёхаты ’тс’ (Клім.). Параўн. ст.-польск. blochać ’выкідваць, выліваць’. Можна думаць, што гэта гукапераймальныя ўтварэнні. Параўн. і плёхаць. Таксама гукапераймальным з’яўляецца блёўтаць ’плёхаць’ (Шат., Янк. III).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́плестка ’вузкая планка, якая накладаецца на капылы паверх намаразняў’ (свісл., Шатал.). Магчыма, з на́калеска ’тс’ (гл.), збліжанае з плясці або з пляскаць, параўн. рус. внахлёст ’зверху, наверх (прыбіць)’ ад хлестать ’сцябаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бро́хнуцца ’кінуцца, паваліцца’ (Жд.) > бро́хатыпляскаць, пляскацца; шлёпаць’ (палес., Клім.). Укр. брьо́хати, брьо́хатися ’тс’, таксама бро́хати, -ся. Паводле Рудніцкага, 228–229, гукапераймальнага паходжання, але яго параўнанне з бри́з(ь)кати вельмі няпэўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прихло́пывать несов.

1. (ладонью) ля́паць, пля́скаць;

2. (пристукивать каблуком и т. п.) прысту́кваць;

3. (закрывать со стуком) прысту́кваць, прычыня́ць;

4. (придавливать, прищемлять) разг. прышчамля́ць, прыбіва́ць;

5. перен. (прекращать существование чего-л., деятельность кого-, чего-л., запрещать, закрывать), прост. прыкрыва́ць, закрыва́ць;

6. (убивать) прост. прысту́кваць;

7. (накрывать, ловить) прост. накрыва́ць, лаві́ць; см. прихло́пнуть;

8. (сопровождать что-л. хлопками) прыпля́скваць, пля́скаць;

прихло́пывать в ладо́ши прыпля́скваць (пля́скаць) у дало́ні (у ла́дкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пляску́н1 ’дзяружка з ільняных нітак’ (Сцяшк. Сл.). Да плоскаю (гл.).

Пляску́н2 ’гарэза’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі плясун (ці пляска) і ’скакун.

Пляску́н3 ’пухір у рыбы’ (воран., ЛА, 1). Да пляск, пляскаць ’лопацца, трэскацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)