дванаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узростам у дванаццаць год. Першы ліст .. [Галіна Пятроўна] напісала ў Маскву маме і свайму дванаццацігадоваму сыну Валерыку. Шамякін.

2. Працягласцю ў дванаццаць год. Дванаццацігадовы перапынак у працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адды́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Разм. Кароткі перапынак для адпачынку. А я бягу без аддышкі, з галля абтрасаючы зоркі, з ялін залацістыя шышкі Кідае пад ногі вавёрка... Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераці́ны ’памінкі’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з укр. ператніперапынак’ ці змененае з мэтай табуізацыі дзесяціны ’памінкі на дзевяты дзень пасля смерці’ (< прасл. devątina).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэкрэа́цыяперапынак паміж урокамі’ (ТСБМ). Ст.-бел. рекреяция (рекрацыя) ’адпачынак, забава’ < ст.-польск. rekreacyja < лац. rĕcreātio ’аднаўленне (сіл); ачуньванне’ < rĕcreo ’аднаўляю, умацоўваю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 118).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адбо́й, -бо́ю, м.

1. гл. адбіць.

2. Сігнал (першапачаткова барабанны), які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.

А. паветранай трывогі.

3. перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын.

Біць (даць) адбой (таксама перан.: адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі).

Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго (разм.) — вельмі многа каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́зрыў ’нязгода (паміж братамі)’, ’перарванне, перапынак (хваробы, смутку)’ (Нас.), балг. ра́зрив ’разрыў (сэрца)’, ’разладжаны, расстройванне планаў’ — інтанацыйны варыянт аддзеяслоўнай лексемы разрыў. Да раз‑/роз‑ і рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм.

1. Кароткі перапынак для адпачынку. Два дні ішоў дождж — сцябаў зямлю без аддухі, без літасці. Пташнікаў.

2. Тое, што і аддушына (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секу́ндны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паказвае секунды (у 1 знач.). Секундная стрэлка.

2. Які працягваецца секунду, вельмі кароткі, імгненны. Секундны перапынак. Секундная паўза. // Які адбываецца за адну секунду. Секундны расход вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невялі́кі, -ая, -ае.

1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).

Н. пакой.

Невялікая чародка качак.

Н. перапынак.

2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, змесце і пад.

Н. снег.

3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.

Невялікая пасада.

4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.

Н. знаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэмі́сія ’часовае паслабленне або знікненне праяваў хваробы’ (ТСБМ). Ст.-бел. ремисия (ремисыя) ’адтэрміноўка рашэння справы на судзе’ < ст.-польск. remisyja ’тс’ < лац. rĕmissioперапынак; адмена’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)