дави́ть несов.

1. ці́снуць;

пар в цили́ндре да́вит на по́ршень па́ра ў цылі́ндры ці́сне на по́ршань;

2. (душить) душы́ць;

3. (мять, разминать) душы́ць, расціска́ць, ці́снуць;

дави́ть я́годы душы́ць (расціска́ць) я́гады;

4. перен. (притеснять) душы́ць, гне́сці, прыгнята́ць; (о чувствах) гне́сці; (принуждать) патрабава́ць;

тоска́ меня́ да́вит туга́ мяне́ гняце́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повелева́ть несов., книжн. (кем-, чем-л. управлять) кірава́ць; (командовать) кама́ндаваць; (приказывать) зага́дваць; (заставлять) прымуша́ць (каго); патрабава́ць (ад каго); (обязывать) абавя́зваць (каго); (говорить) гавары́ць, каза́ць (каму);

моя со́весть повелева́ет мне сде́лать э́то маё сумле́нне абавя́звае мяне́ зрабі́ць гэ́та;

так повелева́ет мне долг так ка́жа (гаво́рыць) мне абавя́зак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрабава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. патрабаваць.

2. Просьба, жаданне, выказаныя ў катэгарычнай форме. — Адчыніце! — патрабаванне паўтарылася ўжо голасам больш настойлівым. Галавач. // Загад зрабіць што‑н. — Добры дзень, — сказаў .. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе. Паслядовіч.

3. Афіцыйны дакумент з просьбай выдаць што‑н. або накіраваць каго‑н. у чыё‑н. распараджэнне. Неўзабаве.. ў кантору да нас зайшоў чалавек у паношанай брызентавай спяцоўцы і падаў Собічу патрабаванне на кісларод. Скрыган.

4. звычайна мн. (патрабава́нні, ‑яў). Норма, умовы, якім хто або што‑н. павінны адпавядаць. [Вагуцкі:] — Вы ведаеце мае патрабаванні да кожнага рабочага і яго работы. Яны застаюцца нязменнымі: працаваць на выдатна. Лынькоў. // Правілы, нормы паводзін, абумоўленыя чым‑н. Патрабаванні моды. Патрабаванні ветлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламаццапатрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́піцца ’старацца, клапаціцца, турбавацца пра каго-небудзь’, ’хацецца’ (ТСБМ), ру́піць ’трывожыць, выклікаць неспакой’, ’цягнуць, прыцягваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’турбаваць неадвязна’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Укр. ру́пити ’быць жаданым’, рус. дыял. ру́па ’туга па радзіме’, ру́пить ’цягнуць, хацецца’, ’трывожыць’, польск. rupie się ’старацца’, кашуб. rúpic ’цягнуць, спакушаць, вабіць; мець апетыт’, чэш. rupati, rupěti ’хрумсцець, шчоўкаць’, балг. дыял. рупа́япатрабаваць сілай, мучыць, турбаваць’. Прынята лічыць роднасным да літ. rūpė́ti ’трывожыць’, лат. rũpêt ’засмучаць’, літ. raupýti ’тс’, ’рыць’, англ.-сакс. réofan ’ламаць, рваць’, ст.-інд. rōpayati ’адчуваць ламоту’ (Фасмер, 3, 519). Паводле іншага меркавання, чэшскія rupati, rupěti стаяць асобна, а ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. rūpė́ti ’трывожыць, заклапочваць’, rū́pinti ’клапаціць’, гл. спецыяльна Анікін, Опыт, 270–271 з літ-рай; аднак балгарскія факты (гл. БЕР, 347) сведчаць хутчэй пра генетычную сувязь. Борысь (SEK, 4, 221) следам за Слаўскім (SP, 1, 81) рэканструюе прасл. *rupiti ’грызці, кусаць, гнясці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зга́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца.

Зак. да га́дзіцца.

згадзі́цца 1, згаджу́ся, зго́дзішся, зго́дзіцца; зак.

1. Даць згоду на што‑н. — Такога мужа за тры грошы можна купіць. Мусібыць на свеце адна пані Даміцэля і згадзілася пайсці за яго замуж. Колас.

2. Прыйсці да згоды (у 2 знач.); пагадзіцца з чым‑н. — Відаць, з Мацеем нешта здарылася, — згадзіліся ўсе на адным меркаванні. Шамякін.

3. Выказаць згоду з кім‑, чым‑н., прызнаць правільным, пацвердзіць што‑н. Патрабаваць трэба падвышэння, — абазваўся той. — Праўду кажаш, — згадзіўся Пніцкі. Чорны. Думка была слушная, і Віктар павінен быў з ёю згадзіцца. Маўр.

згадзі́цца 2, ‑дзі́цца; зак.

Аказацца карысным, прыгодным для чаго‑н.; спатрэбіцца. Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася. Пташнікаў. За горадам, у баку ад княжага замка, ужо з самага набліжэння фронту не працавала панская пільня. Цяпер яна згадзілася на выраб лесу на патрэбы войска. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марка́ч ’баран-вытворнік’ (ТСБМ, Янк. 1, Кліх, Шат., Касп., Сцяшк., Чач., Дразд., Бір. Дзярж.; мін., Растарг., Да характ.; вілен., гродз., мін., Нас.; КЭС, лаг., мазыр., З нар. сл.; стол., Нар. лекс.; лід., беласт., Сл. ПЗБ, Бел.-рус. ізал., 32), моркоту́н, маркіту́н ’тс’ (ТС, Сцяц.), укр. с.-палес. мурка́ч ’тс’ (Бел.-укр. ізал.), мъркаціньня ’козы’; марката́ць, моркота́ць, мыркота́тэ, моркіта́ть, моркота́ты ’палавая цяга ў авечак’ (драг., КЭС; гродз., бяроз., Шатал.; кобр., Нар. лекс.; гродз., беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., ТС), ’утвараць характэрныя гукі (пра барана-вытворніка)’ (віл., Сл. ПЗБ); маркіта́ць, моркотова́цца ’быць у стане цечкі, паляваць (пра авечку)’, маркітава́цьпатрабаваць злучкі’ (зэльв., Жыв. сл.; ТС, Сцяшк.), (перан.) марката́ць, мірката́ць, мярката́ць ’бляяць (аб авечцы, ягняці)’ (Бяльк., Яруш.; віц., докш., ДАБМ, к. 302). Прасл. mьrkačь (гл. Трубачоў, О составлении прасл. слов. — V съезд слав., 181). Да маркаль (гл.). Аналагічна ўтвораны серб.-харв. мр̀кач ’казёл’, mrkačić ’рыба-самец’, мр̀кеш ’баран’. Дзеяслоў і яго дэрываты ўтвораны ад назоўніка ⁺mъrkotъ ’гукі, якія выдае баран у час цечкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чапі́цца, чаплюся, чэпішся, чапіцца; незак.

Разм.

1. Зачэплівацца за што‑н. Пастушка не бароніць шкоды, А мацае ў траве рукой. Далей сігае, як бусліха, За косы чэпіцца ассё... Лось.

2. перан. Прыдзірацца да каго‑, чаго‑н., прывязвацца да каго‑, чаго‑н. Паліцыі там няма, і хіба цяжка лясным хлопцам зрабіць для Міці паслугу. Тады ў немцаў не будзе падстаў чапіцца да сям’і. Навуменка. [Нэлі:] — Зноў да слова чэпішся? Нельга так. Ты сталы чалавек, і я цябе ад душы віншую... Савіцкі. — Ну а чаго, уласна кажучы, чапіцца да гэтага колеру? Чырвоны, дык чырвоны. Чаркасаў. // Прыставаць да каго‑н. з якім‑н. намерам, патрабаваць настойліва чаго‑н. А .. [Пэпік], як толькі выйду на вуліцу, і целяпаецца ўслед за мною, як хвост. І ўсё чапіцца, страшыць, пагражае. Сачанка. — Чапіцца да .. [Валі] тамашні бургамістр, гэты гарбаты граф Паўзуновіч. Шашкоў. // Назаляць, дапякаць каму‑н. — Чаму, мама, Собіны наплачуцца з Колем? — чапіцца да мацеры Шура. Васілевіч. Часцей напіўся з адным .. запытаннем чалавек з перавязанай рукой: — Ды ці хутка мы дапаўзём. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реши́тельно нареч.

1. (смело, твёрдо) рашу́ча;

он де́йствует реши́тельно ён дзе́йнічае рашу́ча;

2. (категорически) рашу́ча;

реши́тельно тре́бовать рашу́ча патрабава́ць;

3. (совсем) зусі́м; (абсолютно) абсалю́тна; (буквально) літара́льна;

я реши́тельно ничего́ не понима́ю я абсалю́тна (зусі́м) нічо́га не разуме́ю;

4. в знач. вводн. сл. (без сомнения) про́ста; бясспрэ́чна;

реши́тельно, я начина́ю теря́ться про́ста я пачына́ю губля́цца;

я реши́тельно за я бясспрэ́чна за;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нужда́ться несов.

1. (быть в бедности) жыць (быць) у няста́чы (бе́днасці, гале́чы); см. нужда́ 2; цярпе́ць няста́чы; (бедствовать) гарава́ць;

он си́льно нужда́ется ён жыве́ ве́льмі бе́дна (у вялі́кай няста́чы);

2. (в ком, чём) мець (адчува́ць) патрэ́бу (у кім, чым), патрабава́ць (каго, чаго); быць жа́дным (каму, чаму);

он нужда́ется в по́мощи ён ма́е (адчува́е) патрэ́бу ў дапамо́зе;

он нужда́ется в куске́ хле́ба ён жадзён куску́ хле́ба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)