прымасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны; зак., што (разм.).

Паставіць, пакласці (у нязручным месцы).

П. рэчы на лаўцы.

|| незак. прымо́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыя́гназ, -у, мн. -ы, -аў, м.

Урачэбнае заключэнне аб характары і сутнасці хваробы, а таксама яе абазначэнне.

Паставіць д.

|| прым. дыягнасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашчаці́ніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніць; -нены; зак., што.

Паставіць дыбам шчацінне, хіб; выставіць якія-н. вострыя прадметы.

|| незак. ашчаці́ньваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць пад што-н.

П. таз пад кран.

П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан.: нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).

2. што. Пасунуўшы, наблізіць.

П. крэсла госцю.

3. перан., каго-што. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

П. фігуру пад удар.

4. каго-што. Паставіць узамен.

П. лічбу ў формулу.

|| незак. падстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падстано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Размясціць, паставіць якім-н. чынам, парадкам.

Р. кнігі на паліцах.

2. што. Паставіць так, каб павялічылася адлегласць паміж чым-н.

Р. ногі.

3. што. Рассунуўшы, устанавіць для карыстання што-н. рассоўнае, раскладное.

Р. раскладушку.

|| незак. расстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расстано́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́нькі, -нек, адз. ба́нька, -і, ДМ -ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, які ўжыв. ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры.

Паставіць б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стаяко́м нареч. стоймя́, на попа́;

паста́віць с. — поста́вить стоймя́ (на попа́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азада́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што і чым.

Паставіць каго-н. у складанае становішча, збянтэжыць, здзівіць.

А. пытаннем.

|| незак. азада́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Настаноўнік ’нейкая лясная лекавая расліна’ (ТС). Да пастанаўляць (настоноўляць) ’настаўляць’, настивіцьпаставіць’ (ТС), у канкрэтным значэнні ’паставіць на месца’, параўн. ілюстрацыю да назвы расліны: Ек подорвёцца человек, то вон помогав, г. зн. вяртае да нармальнага стану. Гл. настиўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)