хваро́ба, -ы, мн. -ы, -ро́б, ж.

1. Парушэнне нармальнай дзейнасці арганізма, недамаганне.

2. перан. Дрэнная схільнасць да чаго-н.; недахоп.

Гультайства — гэта х.

|| прым. хваро́бны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Хваробныя мікробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апра́ксія, ‑і, ж.

Спец. Парушэнне мэтанакіраваных рухаў і дзеянняў у выніку пашкоджання розных участкаў кары галаўнога мозга.

[Ад грэч. apraxia — бяздзейнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інсу́льт, ‑у, М ‑льце, м.

Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі; апаплексія.

[Ад лац. insultare — скакаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысацыя́цыя, ‑і, ж.

1. Распад малекул на састаўныя часткі. Тэорыя электралітычнай дысацыяцыі.

2. Парушэнне звязнасці псіхічных працэсаў.

[Ад лац. dissociatio — раз’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верало́мства, ‑а, н.

Парушэнне клятвы, дагавору; вераломныя паводзіны. Вераломства ворага. □ Дзе хітрыкі, ліслівасць — там і вераломства. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэхападзе́нне, ‑я, н.

У біблейскім міфічным паданні — парушэнне першымі людзьмі, Адамам і Евай, запаветаў бога. // перан. Кніжн., іран. Парушэнне грамадскіх норм паводзін, маралі і пад. Мы вышэй прывялі прыклад таго, як Энгельгардт, учыніўшы сваё народніцкае грэхападзенне, дапісаўся да таго, што «добра было б» развіваць у вёсцы адработкі! Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мутня́ мутне́ ’узбоўтванне’, ’плёткі’, ’сварка, парушэнне згоды’, ’хлусня’, ’мешаніна вадкага з гушчай’ (Нас.; кобр., драг., З нар. сл., Сл. Брэс.). Рус. мутня́ ’беспарадак’, ’плёткі’, ’боль у жываце’. Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыс... (а таксама дыз...), прыстаўка.

Абазначае парушэнне, разлад, страту чаго‑н.; адпавядае па значэнню прыстаўкам «раз...», «не...», напрыклад: дысгармонія, дыскваліфікацыя, дыслакацыя.

[Лац. dis..., грэч. dys...]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́на¹, -ы, мн. -ы, ран, ж.

1. Пашкоджанне тканак жывога арганізма, парушэнне яго цэласнасці.

Агнястрэльная р.

2. перан. Душэўны боль, пакуты.

Душэўная р.

|| памянш. ра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́навы, -ая, -ае.

Ранавая інфекцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попра́ние книжн., уст. тапта́нне, -ння ср., папіха́нне, -ння ср.; (гру́бае) парушэ́нне, -ння ср.; зневажа́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)