Падка́ліўка ’касцяная палачка для падплятання лапцей’ (Мядзв.), падка́ланка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да калоць, таму што гэтай палачкай праколваюць дзіркі, у якія прадзяваецца лыка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падві́рак ’завостраная палачка для падплятання лапцей’ (Касп., Шатал.), подвырок, подвірок ’тс’ (Сл. Брэс.). Суфіксальны дэрыват ад падбіраць ’падплятаць лапці’; апошняе да uiti (гл. віць).⇉*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бактэ́рыя. Рус. бакте́рия, укр. бакте́рія і г. д. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Bakterie, франц. bactérie < лац. bacteriumпалачка’). Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 17.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ука́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Палачка, якой паказваюць што‑н. [Палкоўнік] узяў указку, падышоў да карты і абвёў лінію фронту. Дудо.

2. Разм. Указанне, распараджэнне, настаўленне. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму, — што без яе ўказак кроку нельга ступіць. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кне́біль ’маленькая завостраная палачка, якая служыць для вязкі снапоў’ (Шатал.). Параўн. кнібель (гл.) і кнэбэль (гл.). Укр. кнебель запазычана праз польск. knebel ’тс’ з ням. Knebel ’тс’ (Слаўскі, 2, 284–285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брызґу́льпалачка для вязкі снапоў’. Запазычана з літ. мовы. Параўн. літ. bruzgùlis ’дубінка’. Гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40; аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 60. Сюды ж брызгу́ль ’дзеравяны гаплік’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэзгуль ’прыпрэжка ці ворчык’ (Дразд.). Як і брызґу́льпалачка для вязкі снапоў’ (гл.), запазычанне з літ. bruzgùlis ’дубінка’ (ці іншага літ. слова гэтай групы; да літ. сямейства слоў гл. Фрэнкель, 1, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паплаве́ц1, паплавок ’невялікі поплаў’ (ТСБМ). Памяншальнае да по́плаў (гл.).

Паплаве́ц2палачка з завостраным канцом для пячэння сала на агні’ (Шат.). Няясна. Этымалагічна, мабыць, тое ж, што і паплаво́к, але з іншай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

волше́бный

1. чарадзе́йны;

волше́бная па́лочка чарадзе́йная па́лачка;

волше́бные ска́зки чарадзе́йныя ка́зкі;

2. перен. чаро́ўны;

волше́бная му́зыка чаро́ўная му́зыка;

3. волше́бный фона́рь уст. праекцы́йны ліхта́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

І́цвіна ’адзін з двух драцяных цяжоў, якія злучаюць галоўкі саней з пярэднімі капыламі’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Юрч.). Рус. дыял. и́тви́на ’прут, тонкая палачка’, пск., смал. ’папярочны брус, які злучае ўгары палазы саней’ (улічваючы геаграфічнае пашырэнне, магчыма, з беларускай), ви́тви́на ’сцябло, ліст каранеплодных раслін’, ’прут, тонкая палачка’, ’вялікая галінка’, витли́на ’бацвінне бульбы, гароху’. Польск. witwina ’парода вярбы’. Звязана з *viti, *větvь (з вакалізмам *vit‑; параўн. польск. witka, славен. vȋtva). Праабражэнскі, 1, 86; Фасмер, 1, 321. Адносна агульнай і.-е. карціны гл. ветка1. Параўн. яшчэ семантычна і фармальна блізкія віціна1, вица.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)