дзірване́ць, ‑ее; незак.

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном (у 1 знач.). На пясках з’яўляецца травяная расліннасць, пясок дзірванее. Чорны. Дзірванела пакінутая багатымі фальваркоўцамі зямля. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заскару́злы ’шурпаты, закаснелы’. Рус. заскорузлый, ’тс’. Параўн. укр. заскору́блий, зашкарублий ’тс’, польск. zaskorupiećпакрывацца шкарлупінай; стаць цвёрдым, як шкарлупіна’, zaskorupiały, серб.-харв. заскору́пати(се)пакрывацца шкарлупой’. Заскарузлы — элавы дзеепрыметнік ад *заскарузнуць (< за + скарузнуць; Даль: скору́знуть ’сохнуць і пакрывацца трэшчынамі’). Дзеяслоў ад назоўніка таго ж кораня, што скура, кара, гл. Бел. форма, магчыма, з рус. Паходжанне ‑уз‑ няяснае. Шанскі, 2, З, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Абл. Замярзаць, пакрывацца тонкай ледзяной скарынкай. Шаранеюць дрэвы на высокіх пясчаных берагах. Лужанін. Снег скрыпіць пад нагамі. Вушанка мая шаранее. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

румя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

1. Пакрывацца румянцам (у 1 знач.); чырванець. Твар румяніцца дзявочы, І бярозкай гнецца стан... Гурло.

2. Пакрываць твар румянамі; фарбавацца. Жанчына румяніцца.

3. Набываць чырвоны колер, адценне, чырванець. Над полем, Над сасоннікам, Над гаем Румяніцца вячэрняя зара. Свірка. Да раніцы над мястэчкам румянілася патрывожанае неба. Паўлаў. // Падсмажваючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарыначкай; запякацца. Пірог пачаў румяніцца. □ Смажаная на зборы бульба румянілася хрумсткімі скрылікамі на вялікай патэльні. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карэ́ць ’чарсцвець, станавіцца закарузлым ад гразі, цвярдзець’. Да кара́ (гл.) (= пакрывацца карой).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ся́трыць ’хвалявацца, пакрывацца дробнымі хвалямі (пра паверхню вады)’ (рагач., Сл. ПЗБ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Пакрывацца інеем. Людзі настаўлялі каўняры, хуталіся ў хусткі. Ад дыхання з рота ішла пара, і каўняры, хусткі інелі, інелі валасы, інелі бровы, вейкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржаве́ць і ржаве́ць, ‑вее; незак.

Пакрывацца ржой. Усе .. [машыны] былі пастаўлены так, каб не ржавелі і не псаваліся. Колас. Рэйкі цьмяна пабліскваюць, відаць, пачынаюць іржавець, бо цягнікі ходзяць рэдка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца лёдам.

Вада ледзянее.

2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць.

Пальцы ледзянеюць.

3. перан. Нямець, заміраць ад жаху.

Сэрца ледзянее.

|| зак. зледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і заледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е

|| наз. зледзяне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

облека́ться

1. (одеваться) уст. адзява́цца;

2. (воплощаться, выражаться) увасабля́цца, выка́звацца; (принимать вид) убіра́цца, пакрыва́цца;

облека́ться в фо́рму убіра́цца ў фо́рму; см. обле́чься;

3. страд. адзява́цца; пакрыва́цца; ахіна́цца; увасабля́цца; выка́звацца; надава́цца, надзява́цца; см. облека́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)